Калядаванне – адна з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі вяселле,
шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды
аберагчы людзей ад іх.
Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі істотных
татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сімвалы дастатку,
багацця, бусла – што лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах,
спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і
граючы на музычных інструментах. Чым часцей узгадваліся розныя магічныя
формулы, тым больш дзейснымі яны лічыліся. Гаспадары ж, каторых яны наведалі,
давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта
былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Гэтая ежа
лічылася ахвярай спрыяльным да чалавека баствам, каб заручыцца іх дапамогай.
Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае што наклікаць на сябе
няміласць усіх татэмных жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год.
З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі збіраліся ў адным месцы, у вялікай
хаце ці на вуліцы, дзе разам “прыгаворвалі” дары, палілі вогнішчы, пелі ды
танчылі ўскруг іх, каб сваёй бадзёрасцю і ўзнятым настроем дапамагчы светлым
сілам атрымаць перамогу над цёмнымі. Ну і каб сагрэцца, канечне, бо надвор’е
стаяла халоднае.
Ад той пары
і да сёння захаваўся звычай ладзіць маскарад на новы год, абменьвацца
падарункамі, вадзіць карагоды. Пераапрананне ў маскі мела не толькі рэлігійнае
значэнне, але і псіхалагічнае. Чалавек, апрануўшы маску, ужо лічыўся быццам не
самім сабою, і мог дазволіць сабе шмат больш, чым прыпісвалі строгія парадкі,
асабліва ў часы хрысціянства.
Комментариев нет:
Отправить комментарий