Вадохрышча, Хрышчэнне, Кшчэнне, Богаяўлённе, зімовае свята
народнага календара, дзень завяршэння Калядаў адзначаецца праваслащными беларусами 19 студзеня (н.ст.)
Лічаць, што ў ноч на Вадохрышча адкрываюцца нябёсы, калі Ісус Хрыстос, па павер'ях, уваходзіць у раку. Падчас хросту аблокі над ім разышліся і Святы Дух апусціўся на Зямлю ў выглядзе голуба. Адсюль і пайшла традыцыя выпускаць галубоў падчас хросту. У Вадохрышча часта хрысцяць дзяцей, бо ёсць павер'е, калі ў гэты дзень ахрышчаным быць - усё жыццё шчасліва пражыць.
Лічаць, што ў ноч на Вадохрышча адкрываюцца нябёсы, калі Ісус Хрыстос, па павер'ях, уваходзіць у раку. Падчас хросту аблокі над ім разышліся і Святы Дух апусціўся на Зямлю ў выглядзе голуба. Адсюль і пайшла традыцыя выпускаць галубоў падчас хросту. У Вадохрышча часта хрысцяць дзяцей, бо ёсць павер'е, калі ў гэты дзень ахрышчаным быць - усё жыццё шчасліва пражыць.
Пры асвячэнні вады на Усходнім Палессі ставілі кругом
маладыя ялінкі, каб закрыць святую ваду ад усялякае нечысці, а іх галінкі потым
падкладвалі пад квактух, каб было болей куранят, ці ўторквалі ў страху, каб
туды не ўдарыў пярун. Ліхіх духаў на "Ярдані" адпужвалі таксама
стральбою з ружжаў. Яшчэ з дахрысціянскіх часоў верылі ў цудадзейную моц
асвечанай вады, захоўваючы ў доме, як і асвечаныя купальскія зёлкі: яе давалі
выпіць хвораму; апырсквалі свойскую жывёлу адразу пасля ацёлу і перад першым
выпасам; садовыя дрэвы, калі яны не давалі пладоў; поле перад сяўбою дзеля
ўрадлівасці і каб вывесці асот; новую хату перад засяленнем і гаспадарчыя
пабудовы; пчальнікі і вуллі; труну перад тым, як пакласці ў яе нябожчыка, і
выкапаны дол на могілках. Найбольш уздзейнай лічылася вада, узятая з трох, а
яшчэ лепей з сямі "Ярданяў", дзеля чаго пасылалі людзей ў розныя
месцы. Казалі, хто першы зачэрпне святой вады і вернецца дамоў, той першы збярэ
з поля сваю збажыну. Разабраўшы ваду, неслі яе дадому, а потым паілі з палонкі
коней. Смельчакі купаліся ў палонцы да ўсходу сонца, каб цела было бялейшае і
каб ачысціцца ад грахоў. Пры адсутнасці рэк ці азёраў бралі ваду з калодзежаў,
апусціўшы туды крыжык, зроблены з лучыны, які потым вешалі на варотах ад
малочных ведзьмаў. Пяклі крыжыкі з цеста і елі іх. Напярэдадні Вадохрышча
сяляне пераварочвалі вазкі і сані, бо ў гэты час нібыта павінны прыходзіць
вадзянікі, каб за ўвесь наступны дзень, пакуль асвечаную ваду не знясе плынь,
вывезці сваіх дзяцей, якія могуць загінуць ад апускання крыжа ў ваду. З
асвечанай вады ўцякае і чорт, перасяляючыся на вярбу аж да яе асвячэння на
Вербніцу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий