У кожнага народа спрадвеку вёўся свой каляндар, у якім
з пакалення ў пакаленне перадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых назіранняў.
Мелі такі каляндар і беларусы.
Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, іх
надзвычайны талент, яскравая фантазія, гумар адбіліся ў абрадах і звычаях,
гульнях і песнях, прыкметах і павер`ях, якімі перасыпаны ледзь не кожны дзень
гадавога кола. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, беларускі працаўнік
трымаў у памяці шматлікія парады і забароны, выказаныя вобразным трапным
словам. Ён добра ведаў, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў,
калі можна брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, каб не
нашкодзіць сабе і блізкім.
Каляды. Існавала павер'е: калі ў першы калядны дзень першай у
дом завітае жанчына, то ў гэтай сям'і ўвесь год лада не будзе (сям'ю маглі
спасцігнуць хваробы, непаразуменні, сваркі паміж дамачадцамі). Пашанцуе ў
дабрабыце тым, да каго завітае мужчына.
Комментариев нет:
Отправить комментарий