Пагранічная служба
Рэспублікі Беларусь вядзе адлік сваёй гісторыі з дня стварэння Пагранічнай варты
Савецкай дзяржавы - з 28 мая 1918 года, калі быў падпісаны Дэкрэт «Аб устанаўленні
пагранічнай аховы». З тых часоў пагранічнікі - гэта надзейная апора дзяржавы,
эліта ўзброеных фарміраванняў, школа патрыётаў, прафесіяналаў і герояў.
Пагранічная служба – найстаражытнейшы род
дзейнасці людзей. Яшчэ ў першабытных плямён былі свае тэрыторыі і паляўнічыя
ўгоддзі. Воіны плямён абыходзілі свае межы. Гэта і былі першыя пагранічнікі. З
часам плямёны аб’ядноўваліся, рабіліся народамі, народы стваралі дзяржавы. І
заўсёды на межах служылі салдаты, якія баранілі свае межы, сустракалі і сяброў,
і ворагаў. Пакуль існуе дзяржава, існуе мяжа, значыць, патрэбна і пагранічная
служба.
Праца ў
пагранічнай службе патрабуе вялікай мужнасці і сілы, поўнай аддачы ўсіх
прафесійных якасцяў змаганню са злачыннасцю, абароне гонару і годнасці жыхароў краіны.
Пагранічная служба
- цяжкая, небяспечная, але патрэбная справа, і супрацоўнікі нашай краіны
заўсёды з гонарам і годнасцю выконваюць свой абавязак перад дзяржавай і
жыхарамі, прысвяціўшы сябе служэнню людзям сваёй Бацькаўшчы.
Менавіта людзі ў пагранічнай
форме прадухіляюць няшчасці і трагедыі. У цяжкія моманты яны ў даслоўным сэнсе
ўстаюць грудзьмі, каб прадухіліць бяду, не думаючы пра ўласнае жыццё.
З ранняга дзяцінства гэта прафесія прыцягвае як
хлапчукоў, так і дзяўчынак сваёй гераічнай рамантыкай. Сёняя гэтаму
садзейнічаюць і мастацкая літаратура, і кіно. Так, прафесія пагранічніка
ўяўляецца многім поўнай займальных прыгод і захапляльных падзей, тады як на
самай справе абарона правапарадку патрабуе штодзённай і часам манатоннай і
руціннай працы.
Той, хто стаіць на
варце бяспекі грамадзян, як гаворыцца, на баявым флангу, павінен быць
незвычайна вынослівым і адказным, бо ад яго дакладных і ўпэўненых дзеянняў
часта залежыць не толькі парадак на мяжы, але і чалавечае жыццё.
!!!
ОтветитьУдалитьдзякую
ОтветитьУдалитьса святам!
ОтветитьУдалить