Мяне завуць Факадзей Таццяна Сяменаўна. Я нарадзілася
і жыву ў г.Пінску Брэсцкай вобласці Рэспубліка Беларусь. З 1992 года працую ў
Пінскім дзяржаўным прафесіянальным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці,
спачатку сакратаром навучальнай часткі, а пасля заканчэння педагагічнага
ўніверсітэта - выкладчыкам агульнаадукацыйных дысцыплін першай катэгорыі.
Праца з падлеткамі цяжкая і складаная, але разам з тым
цікавая і творчая. Сенняшнія юнакі і дзяўчаты - гэта дзеці 21 стагоддзя, яны не
дазваляюць нам сядзець на адным месцы, прымушаюць працаваць па-новаму, вучаць
ісці насустрач новым тэхналогіям.
У 1992 годзе я скончыла Пінскі сельскагаспадарчы
тэхнікум па прафесіі "тэхнік-землеўпарадкавальнік", але працаваць па
атрыманай спецыяльнасці не давялося, таму ў 2000 годзе скончыла філалагічны
факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя
Максіма Танка
Комментариев нет:
Отправить комментарий