понедельник, 8 января 2018 г.

Народныя павер'і на Вадохрышча.

На Вадохрышча выконвалі розныя магічныя дзеянні і варажылі на гаспадарчыя справы:


- часалі лён, каб такімі ж гладкімі былі цяляты;
- лавілі шапкамі і хвартухамі падкінутую жменю гароху і па злоўленых гарошынах разлічвалі на колькасць ягнятаў, што народзяцца сёлета;
- па дыме ад запаленай лучыны меркавалі, адкуль на весну трэба чакаць прылёту пчаліных раёў і, адпаведна, у які бок разварочваць вуллі;
-  раскідвалі перад вадзяной куццёю па чатырох баках хаты жытнёвае зерне на багаты ўраджай.
- варожачы на суджанага, пералічвалі калы ў плоце ("кол, каліца...");
- з куццёю ў роце беглі на вуліцу і пыталіся ў першага стрэчнага імя.
Існавала шмат прадказанняў будучага надвор'я і ўраджаю. Калі на Вадохрышча сцюдзёна - у жніво будзе вельмі горача; хрышчэнскі снег абяцаў урадлівы год, грыбное лета, але чакалася чарвівая капуста. Калі на Вадохрышча было цёпла, спадзяваліся, што густа ўзыдзе збажына. Воблачнае Вадохрышча прадказвала добры год, а калі на небе чыста, то і ў засеках будзе чыста. Малады снег, што выпаў у хрышчэнскую раніцу, лічыўся добрым сродкам адбельвання палатна і лямцавання сукна. Вадохрышча звычайна супадала з самымі халоднымі днямі зімы, пасля якіх год паварочваўся на лета: "Трэшчы - не трэшчы, прайшлі Вадахрэшчы. Не к Раству, а к Пятру!"

Комментариев нет:

Отправить комментарий