понедельник, 8 января 2018 г.

Верш на конкурс да 100-годдзя пагранічнай службы Рэспублікі Беларусі

У матэрыяле прадстаўлены верш "Салдат-пагранічнік" навучэнкі УА "Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" Сагановіч Наталлі.


У 2018 годзе органы пагранічнай службы будуць святкаваць 100-годдзе з дня ўтварэння і ў рамках падрыхтоўкі да гэтай знамянальнай падзеі ў Беларусі абвешчаны конкурс на лепшыя творы і творчыя працы, непасрэдна звязаныя з пагранічнай тэматыкай. Заснавальнікам конкурсу з'яўляецца Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Салдат - пагранічнік
  Ці вецер вые, ці дождж ідзе,
 Ці снег на сонцы іскрыцца,-
Салдат на варце службу нясе,
На мяжы, што завецца граніца.

Пільна глядзіць у бінокль салдат,
Нельга яму памыліцца.
Не пройдзе ніводны злосны вар’ят,
Бо тут Беларусі граніца.

Тут сосны гамоняць, што побач стаяць,
Там рэчка за борам бруіцца,
За гаем віднеецца там сенажаць -
Усё гэта - мая граніца.

Не страшна салдату ні ноччу, ні днём,
Зладзеяў ён не баіцца,
Бо верны Мухтар з ім службу нясе –
Адна на дваіх граніца.

Далёкай каханай ён шле СМС:
“Чакай мяне… час хутка мчыцца,
Я сёння адданы “дзяўчыне” другой,
Імя ў яе ёсць – Граніца.”

За дальні пагорак адказ я нясу,
За зайца, вавёрку, сініцу.
Я кожную ў лесе бярозу, сасну
Пільную, як вока зеніцу.

А маці чакае ад сына лістоў,
І ноччу ёй доўга не спіцца.
Слязінку скупую змахне яна зноў,
Уздыхне, што далёка граніца…

Каб мірна жылося на роднай зямлі,
Каб вораг не здолеў прабіцца,
Салдат паўтарае тры словы свае:
-  Зямля, Беларусь, Граніца!
                                                                                         Сагановіч Наталля,
                                                          навучэнка групы 22
                                                              УА“Пінскі дзяржаўны
                                                             прафесіянальны ліцэй
                                                                                  сельскагаспадарчай вытворчасці”


Комментариев нет:

Отправить комментарий