А яшчэ на
Каляды абавязкова варажылi. З першай
куццёй – на ўраджай, а пасля – на жаніцьбу ды прыплод хатняй жывёлы – каго што
больш цікавіла. Кідалі на дарогу чаравікі, пыталіся імёны, лілі воск у
сцюдзёную ваду, а самыя смелыя хадзілі варажыць у лазню.
Вельмі
распаўсюджанымі былі ў гэты час “жартоўныя” жаніцьбы, своеасаблівыя гульні,
якія мелі мэтай пазнаёміць моладзь, стварыць спрыяльныя абставіны дзеля
стасункаў. Прыкладам такога роду гульняў з'яўляюцца аналагі “ручайка”, усе
магчымыя “даганялкі” хлопцамі дзяўчат, “баяры” і іншые. У атмасферы гульні,
“несапраўднасці”, гумару моладзь знаёмілася ды разбівалася па парах значна
ахвотней, і вельмі часта здаралася, што складзеныя пад час калядных гульняў
пары летам ці пад восень ладзілі сапраўднае вяселле.
У некаторых
мясцінах ладзілі адмысловы “конкурс прыгажосці”. “Міс каляды” звычайна
станавілася самая тоўстая маладуха, якая ўвасабляла сабой шчодрасць, багатую
колькасць ежы і ўвогуле багацце, здароўе.
Другі дзень
каляд традыцыйна лічыўся днём, калі заканчваўся тэрмін службы наёмных
работнікаў. У гэты дзень гаспадар расплачваўся з работнікам, яны абменьваліся
ўражаннямі адзін пра аднаго, выказвалі, калі тыя былі, сваю незадаволенасць і
крыўды. Пасля гэтага вырашалі ўсе свае канфлікты, раіліся як быць, публічна
мірыліся, каб не несці цяжар крыўды ў новы год і дамаўляліся на наступны год
альбо разыходзіліся кожны сваім шляхам. І зараз людзі стараюцца вырашыць старыя
канфлікты і набліжэнне новага году – лепшы час каб пакінуць спрэчкі ў мінулым.
На працягу
калядных тыдняў сярод больш старэйшага пакалення было звычайна хадзіць у госці
да родных і сяброў. Частавалі гасцей звычайна каўбасамі, стравамі з мяса,
птушкі, рыбы, гарэлкай.
У апошні
вечар каляд, на трэцюю куццю, праводзіўся абрад “запісвання” каляд. Гаспадар
крэйдай маляваў крыжы на усіх дзвярах, каб нячыстая сіла, што ўцякла пад час
вясёлага свята, не змагла прабрацца ў хату ці хлеў. Так заканчвалася самае
вясёлае і самае любімае нашымі продкамі свята.
Пазней, з
прыходам хрысціянсва, каляды падпарадкавалі пад рэлігійнае свята раства
Хрыстова, і паколькі поўнасцю знішчыць любімыя народам вяселыя традыцыі не
ўдалося, яны былі крыху зменены на царкоўны лад. Так, калядныя песні і
невялікія тэатральныя пастаноўкі пачыналіся царкоўнымі гімнамі ды біблейскімі
эпізодамі, нованароджанае Кола змяніў Езус. Але магічны сэнс свята, багаты
стол, падарункі, паходы ў госці адзін да аднаго, маскарад, містычны дух
нараджэння новага, таямніцы ды казкі так і засталіся з намі па сённяшні дзень.
Комментариев нет:
Отправить комментарий