понедельник, 28 ноября 2016 г.

Энергазберажэнне

Прапапую вашай увазе відэаролік, які быў прадстаўлены на конкурс па энергазберажэнні навучэнцамі групы 12 Установы адукацыі "Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці"

понедельник, 31 октября 2016 г.

Прадстаўляю вашай увазе падборку выказванняў беларускіх пісьменнікаў пра нашу родную, мілагучную, спеўную мову! Матэрыял можна выкарыстоўваць пры правядзенні ўрокаў, адкрытых мерапрыемстваў, а таксама пры святкаванні Дня роднай мовы - 21 лютага.

четверг, 1 сентября 2016 г.

Віншую ўсіх настаўнікаў са святам 1 верасня! З днем ведаў! Поспехаў, плённай працы і творчых дасягненняў у новым навучальным годзе!

воскресенье, 22 мая 2016 г.

Валанцёрскія справы ліцэістаў

Вельмі часта даводзіцца чуць, што міласэрнасць, добразычлівасць, дабрыня непатрэбны ў сучасным жыцці. Але ж я не згодна з гэтым.
    Сапраўдная міласэрнасць - гэта гатоўнасць дапамагчы, жаданне прыносіць карысць іншым людзям, не задумваючыся аб узнагародзе. Менавіта міласэрнасць робіць чалавека чалавекам. Гатоўнасць зрабіць штосьці добрае для іншых даказвае, што чалавек пражыў жыццё не дарма.

среда, 30 марта 2016 г.

Сцэнарый адкрытага мерапрыемства "Беларускія прысмакі"




Сцэнарый прызначаны для правядзення адкрытага мерапрыемства. Распрацаваны для навучэнцаў нашага ліцэя, якія атрымліваюць спецыяльнасць "Повар"

вторник, 29 марта 2016 г.



У Мінску на 85-ым годзе жыцця памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Ніл Гілевіч — паэт, перакладчык, аўтар дзясяткаў паэтычных зборнікаў, кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы. Член Саюза пісьменнікаў з 1954 года. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956), кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры філфака БДУ. У 1980-89 — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), народны паэт Беларусі (1991).

Учимся работать по-новому!
Знаемцеся, палескія краявіды...

четверг, 17 марта 2016 г.

Приветствую всех читателей моего блога. Приглашаю к активному обсуждению различных тем и проблем.