суббота, 24 августа 2019 г.

Дадатак 6


Дадатак 6
Творчая работа на абласны агляд-конкурс сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесіянальнай адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню “Спадчына” - верш “Красічын”(урывак)


У кожнага ў сэрцы ёсць родны куточак—
Малою Радзімай завецца.
Там матчына песня і гоман птушыны
Ў душы цеплынёй адзавецца.

Мне выпала шчасце папасці ў Красічын -
Мястэчка на захадзе Пінска.
Ліцэй тут увосень студэнства збірае,
А мне ён - дзяцінства калыска.

У Красічыне елка гамоніць з бярозай
Ці песню сяброўцы спявае.
Прачнецца вясною ад зімніх марозаў -
Галінкамі вучняў вітае.
……….
У Красічыне чуюцца гукі чыгункі,
Стук колаў да нас далятае,
Здаецца, праблемы і дрэнныя думкі
Цягнік удалячынь забірае.

Спяваю я песню аб малай Радзіме,
Каб помнілі ды не забылі.
Калі вы не любіце сэрцам Красічын,
То вы тут ніколі не былі!
Наталля Сагановіч, навучэнка групы 22
УА “Пінскі ДПЛ СВ”

Комментариев нет:

Отправить комментарий