воскресенье, 29 апреля 2018 г.

Віншуем !!!

Пагранічнікі – гэта не проста служба, пагранічнікі – гэта лёс!

     20 красавіка 2018 года ў Інстытуце пагранічнай службы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы.   Навучэнка нашага ліцэя Сагановіч Наталля (кіраўнік Факадзей Таццяна Сямёнаўна) атрымала Дыплом III ступені за лепшы паэтычны твор.

Свята 8 Сакавіка!


Конкурс "Мистер Мужество - 2018" г. Пинск

Конкурс "Мистер Лицей"

 

воскресенье, 1 апреля 2018 г.

Народныя павер'і на Вербніцу


Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)
У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:    
Не я б’ю, вярба б’е,
За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здароў, як вада,
А расці, як вярба!
Будзь здароў на ўвесь год!    

Вербніца

Вербная нядзеля. У народзе лічылася, што асвечаная вярба валодае гаючымі ўласцівасцямі, ахоўвае ад нячыстай сілы. 

Вербная Нядзеля. Са Святам!