воскресенье, 22 мая 2016 г.

Валанцёрскія справы ліцэістаў

Вельмі часта даводзіцца чуць, што міласэрнасць, добразычлівасць, дабрыня непатрэбны ў сучасным жыцці. Але ж я не згодна з гэтым.
    Сапраўдная міласэрнасць - гэта гатоўнасць дапамагчы, жаданне прыносіць карысць іншым людзям, не задумваючыся аб узнагародзе. Менавіта міласэрнасць робіць чалавека чалавекам. Гатоўнасць зрабіць штосьці добрае для іншых даказвае, што чалавек пражыў жыццё не дарма.