суббота, 24 августа 2019 г.

Дадатак 1-3


Дадатак 1
Прыклады Сінквейнаў са словамі Гуж, Каландзёнак, Недасека
(пры вывучэнні тэмы “Вобразы паліцаяў у аповесці В.Быкава “Знак бяды”)


1.     Гуж
Жорсткі, бесчалавечны
Помсціць, здзекуецца, упіваецца
З задавальненнем служыць немцам
Нелюдзь.

2.     Каландзёнак
Непрадсказальны, небяспечны
Прыкідваецца, выслугоўваецца, нішчыць
Спраўна служыць фашысцкай сістэме
Паскуда

3.     Недасека
Ціхі, бяскрыўдны
Прыстасоўваецца, служыць, выконвае
Быццам ратуе шасцярых дзяцей
Здраднік
Дадатак 2
Фрагмент інсцэніроўкі ўрыўка
з рамана І. П. Шамякіна “Сэрца на далоні”
(На тахце сядзіць Галіна Адамаўна, трымае у руках тэлефон, спрабуе тэлефанаваць у бальніцу да мужа)
Галіна. Ало! Бальніца? Пазавіце галоўнага хірурга Антона Яраша. Ён заняты на кансультацыі з хворай? На якой яшчэ кансультацыі ў 12 гадзін ночы? Усё зразумела! Дабранач!
(Не знаходзіць сабе месца. Ходзіць па пакоі, заглядае ў акно.)
(Чуецца ціхенькі стук у дзверы)
Галіна. (Злосна прашаптала). Што, баішся заходзіць? Сорамна?
(Закрычала). Не заходзь у дом, дзе спяць дзеці! Стой тут, у верандзе! Бессаромныя твае вочы!
Антон Яраш.(Сказаў ласкава). Галка!(пачаў падыходзіць да яе, стараючыся абняць).
Галіна. (Адпіхівае мужа ад сябе). Не падыходзь! Не датыкайся да мяне! Брудны тып!
Антон Яраш. (Просячы).Галя! Паслухай!
Галіна. (Пераходзячы на крык). Што мне слухаць? Мне ўсё сказаў чалавек. “Ён заняты на кансультацыі…”Да дванаццаці ночы! Не першы раз ты “кансультуеш” яе…да позняй ночы! Крывасмок! Колькі ты выпіў маёй крыві! Не падыходзь!
(Але сама кінулася да яго і пачала ярасна калаціць ў грудзі. Муж стараецца супакоіць яе, прыцягнуць  да сябе.)
Галіна. Паразіт! Я ненавіджу цябе! Не дакранайся да мяне! Усё! Усё, усё!...Заўтра, заўтра! Зараз жа, зараз!…Забіраю дзяцей… І ўсё. Жыві са сваёй каханай! Але я не дам вам шчасця. Не дам! Не чакай. Не!
Антон Яраш. Галя!(Ён адступіў ад яе на крок і спрабаваў засланіцца партфелем, які ўсё яшчэ трымаў у руках. Яна выхапіла ў яго партфель і стукнула ім па галаве). (Застагнаў). Божа мой! (Памаўчаўшы) Божа мой! Якое дзікунства! Уявіць цяжка…Пражыць з чалавекам шаснаццаць год, выгадаваць дзяцей…І не верыць яму ні на крупіначку. Бясконца лічыць няведама кім, бясконца падазраваць…Раўнаваць чорт ведае да каго…Зразумей, ты не дурная жанчына. У такой атмасферы нельга жыць. Нельга дыхаць. Чорт вазьмі!
(Жонка заплакала надрыўна, горка, прысела на тахту.)




Дадатак 3
Творчыя заданні для групы па спецыяльнасці “Повар”
Сапастаўце  назвы страў і іх тлумачэнне, дапішыце прапушчаныя словы
1.     поліўка
1.     сланечнікавае  масла
2.     беразавік
 2.лячэбная настойка на дваццаці сямі травах.
3.     халаднік
3. селядцовы расол
4.     гушча наліваная
4. дужа тлусты гарачы суп, падбоўтаны мукой
5.     лёк
5. пярловы суп з грыбамі
6.     рабінаўка, кляноўка
6. халодны суп з мясам і гуркамі
7.     мачанка
7.пшанічная каша, залітая гарачым малаком
8.     панцак
8. своеасаблівая падліва з мяса, рабрынак і сала, падбоўтаная мукой, у якую “мачаюць” бліны
9.     праснакі
9.вялізныя клёцкі з цёртайбульбы, начыненыя мясам
10.                        алей
10.сок бярозавы
11.                        клёцкі з душамі
11.прэсны  хлеб
                                                                  (паводле Ул.Караткевіча)
Творчыя заданні для групы па спецыяльнасці “Кандытар”
Складзіце дыялог па зададзенай сітуацыі
Сітуацыя 1.
Ваш рэстаран прымае госця, які жадае паспрабаваць стравы беларускай кухні.
З а д а ч а   а ф і ц ы я н т а: парэкамендаваць госцю халодную закуску, асноўную гарачую страву, дэсерт.
У в а г а!  Госць не любіць рыбу.
Сітуацыя 2.
Ваш рэстаран прымае сям’ю з дзецьмі, якая прыйшла павячэраць.
З а д а ч а   а ф і ц ы я н т а: прапанаваць закуску, асноўную гарачую страву, дэсерт.
У в а г а!  Дзецям забаронена салодкае.

Урывак з верша “Будучы повар
Беласнежны мой халат
І такая ж шапка.
-         Думаеш, што я ўрач? ….
Памыліўся, братка!

У ліцэі трэці год
На повара вучуся,
Але ўсё вам па парадку
Расказаць бяруся.

Ёсць з дзяцінства грэх за мной –
Я люблю паесці
Са смятанкай калдуны
І сасіску ў цесце.

Думаў, думаў: што рабіць,
Дзе мне навучыцца
Смачна ежу гатаваць
Ды не памыліцца.

Што патрэбна мне: скажыце
Добрым поварам каб быць?
Ну, канечне, безумоўна,
У ліцэй наш паступіць!

Я цяпер ужо ўмею
Шэраг страў прыгатаваць,
Качку з яблыкам засмажыць,
Моркву запасераваць….

Я вось так скажу, мой сябра:
-         Хочаш поварам ты быць:
Мала проста зварыць бульбу –
Трэба творчасць праявіць!
Хочаш звацца супер-повар,
Смачна частаваць гасцей?
Доўга не раздумвай, братка,
Паступай у наш ліцэй! (Наталля Сагановіч, навучэнка групы 32)

Комментариев нет:

Отправить комментарий