понедельник, 27 августа 2018 г.

Вершы Яўгеніі Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві” і Міколы Шабовіча “Нас цяпер аніхто не разлучыць”.

Дадатак 2 да ўрока "праблема кахання ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
I тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві —
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі
I змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві —
Нават ненавісць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.
Я.Янішчыц



Нас цяпер аніхто не разлучыць –
Я надзею ў свой верш пасялю,
Каб пасля пры сустрэчы агучыць
Ціхім словам прызнання: “Люблю!”
Нас цяпер аніхто не раздзеліць, –
Гэтай думкай сябе весялю,
Каб пасля словы шчырыя спеліць,
Каб на вуснах трымцела: “Люблю!”
А сказаць, як пры першай сустрэчы,
Захінуўшы цябе ў паліто
І нясмела абняўшы за плечы:
“Нас ужо не разлучыць ніхто”.
                                           Мікола Шабовіч


Комментариев нет:

Отправить комментарий