вторник, 28 августа 2018 г.

Міжнародны пленэр ганчароў

З 23 па 31 ліпеня 2018 года ў вёсцы Гарадная адбыўся VI Міжнародны пленэр ганчароў (Столінскі раён Брэсцкая вобласць Рэспубліка Беларусь)

Да ўдзелу былі запрошаны майстры керамікі, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі вырабу дробнай пластыкі і ганчарства, а таксама займаюцца адраджэннем і развіццём ганчарнага промыслу.
У праграме пленэру была праведзена выстаўка, дзе майстры мелі магчымасць пазнаёміць прысутных з прывезенай сувенірнай керамічнай прадукцыяй;  працаваў кірмаш рамёстваў “Гараднянскі кірмаш”; майстар-класы, экскурсійная праграма.
Пленэр ганчароў праводзіцца з мэтай папулярызацыі і прапаганды ганчарнага майстэрства сярод шырокай грамадскасці, адраджэння традыцый ганчарства, стымулявання яго развіцця ў сучасных умовах, знаёмства з творчасцю майстроў-ганчароў розных школ і кірункаў, актывізацыі працэсу адраджэння ганчарства, павышэння сацыяльнага і творчага іміджу аўтэнтычных майстроў-ганчароў.

Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная праходзяць з 2008 года. Раз у два гады збіраюцца тут майстры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. У чатырох пленэрах удзельнічалі ўжо ганчары з 12 краін свету. Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная быў створаны ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. 

1 комментарий:

  1. Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )

    ОтветитьУдалить