понедельник, 27 августа 2018 г.

Выказванні Я.Брыля, А.Адамовіча, Я.Казекі, А.Куляшова, І.Мележа пра Ганну Чарнушку.

Дадатак да ўрока "Праблема кахання ў рамане І.Мележа “Людзі на балоце”



Я.Брыль: Мілая і задорная Ганначка, па страшнаму закону беднасці і цемры адарвана ад любімага і выдадзена замуж за кулака і хама, амаль вылюдка, вельмі ж неадпаведна свайму характару, незразумела пакорліва, нават без натуральнай агіды прымае свой лёс, нібы між іншым аддаецца чалавеку, які нядаўна дамагаўся яе груба згвалтаваць, якога на магла так хутка перастаць ненавідзець.


А.Адамовіч: Колькі разоў гэта было, што жанчына карае крыўдзіцеля свайго, распінаючы, топчучы сябе! Разумеючы, што няма яму большай кары, чым гэтая, такая… Юнацтва і кахае, і памыляецца, і карае і сябе і другога па-асабліваму.


Я.Казека: Адным з тых, хто зрабіў вялікі ўплыў на лёс Ганны, быў сам Васіль Дзяцел, які, затаіўшы крыўду на ўвесь свет, нават не глянуў на дзяўчыну, калі тая, насуперак спрадвечным законам і ўяўленням пра дзявочую гордасць, кінулася яму насустрач, каб падтрымаць у цяжкую хвіліну. Яшчэ глыбей мяжа пралягла паміж імі, калі Васіль паверыў брудным нагаворам на Ганну. Усё гэта не магло не паўплываць на рашэнне выйсці за Яўхіма.


А.Куляшоў: Яна, Ганна, ужо не думала, не вагалася, паслухмяна ішла, куды яе вялі бацькі… Ганна павінна была б сабе дазволіць нейкую дзёрзкую выхадку, узбунтавацца, абурыцца хоць раз, хоць чым-небудзь. Няхай бунт сляпы, стыхійна-міжвольны, але бунт сэрца, мяцеж пачуццяў, калі не думкі. Гэта было б натуральна для чалавека яе тэмпераменту, яе душэўнага складу.


І.Мележ: Па меры таго як Ганна вырастала з маіх адчуванняў, светлай мары, – я разумеў гэта не абстрактна, а зусім канкрэтна, назіраючы і аналізуючы рэальныя праявы характару гераіні … Нельга зразумець герояў, не ўлічваючы духу часу. Іх учынкі, калі хочаце, выкліканы паветрам, якім яны дыхаюць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий