пятница, 23 марта 2018 г.

Верш "Красічын"

     Прадстаўляю Вашай увазе верш, які прысвечаны мястэчку Красічын, дзе знаходзіцца "Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" Брэсцкай вобласці. Верш напісаны навучэнкай нашага ліцэя ў рамках года малой Радзімы.

КРАСІЧЫН

У кожнага ў сэрцы ёсць родны куточак —
Малою Радзімай завецца.


Там матчына песня і гоман птушыны
Ў душы цеплынёй адзавецца.

Мне выпала шчасце папасці ў Красічын -
Мястэчка на захадзе Пінска.
Ліцэй тут увосень студэнства збірае,
А мне ён - дзяцінства калыска.

У Красічыне сонца ярчэйшае ў свеце
З нябёсаў на ўсіх пазірае,
Ласкавым цяплом сваім кожнага песціць,
Праменнем сваім сагравае.

У Красічыне бусел на ліпу старую
Штовесну з сям’ёй прылятае
І клёкатам звонкім спявае, чаруе,
Вясну раніцой сустракае.

У Красічыне елка гамоніць з бярозай
Ці песню сяброўцы спявае.
Прачнецца вясною ад зімніх марозаў -
Галінкамі вучняў вітае.

У Красічыне кветкі вясною буяюць:
Валошкі, рамонкі, званочкі…
Пахучыя сімвалы роднага краю
Дзяўчаты плятуць у вяночкі.

У Красічыне жыта ў полі бяскрайнім
У хованкі з ветрам гуляе,
А колас наліты досвіткам раннім
Камбайнаў у жніўні чакае.

У Красічыне людзі з душою адкрытай,
З усмешкай заўсёды вітаюць.
Дабро тут ніколі не будзе забыта…
Гасцей, як радню, сустракаць.

У Красічыне сцежкі, як стужкі дзяўчыны,
Бягуць, павіваюцца, льюцца,
Увосень пакажуць грыбныя мясціны,
Зімой каля горкі збяруцца.

У Красічыне чуюцца гукі чыгункі,
Стук колаў да нас далятае,
Здаецца, праблемы і дрэнныя думкі
Цягнік удалячынь забірае.

Спяваю я песню аб малай Радзіме,
Каб помнілі ды не забылі.
Калі вы не любіце сэрцам Красічын,
То вы тут ніколі не былі!

Комментариев нет:

Отправить комментарий