пятница, 30 марта 2018 г.

Літаратурная віктарына. Васіль Быкаў

Матэрыял змяшчае пытанні і адказы па біяграфіі і творчасці Васіля Быкава


Літаратурная   віктарына. Васіль Быкаў
1.      Калі нарадзіўся Васіль Быкаў?
2.      У якую навучальную ўстанову паступіў В. Быкаў пасля заканчэння дзявятага класа?
3.      Чаму В. Быкаў пакінуў вучыцца ў Віцебскім мастацкім вучылішчы? Калі гэта было?
4. Якую навучальную ўстанову закончыў В. Быкаў у 1943 годзе?
5. Якім чынам імя В. Быкава звязана з брацкай магілай у вёсцы Вялікая Севярынаўка, што на Кіраваградчыне?
6. Які твор прынёс В. Быкаву першы вялікі поспех?
7. У час працы над якім творам В. Быкаў сустракаўся з італьянскімі турыстамі, прыглядаўся да манеры паводзінаў італьянак і іх звычак, цікавіўся італьянскай мовай?
8. Як называецца раман В. Быкава?
9. Калі В. Быкаву было прысвоена званне народнага пісьменніка БССР?
10. Як называецца кінафільм рэжысёра Ларысы Шапіцькі паводле аповесці В. Быкава «Сотнікаў»?
11. Хто з акцёраў стварыў вобразы Петрака і Сцепаніды Багацькаў у двухсерыйнай кінастужцы рэжысёра М. Пташука «Знак бяды»?
12. За які твор В. Быкаў у 1986 годзе атрымаў Ленінскую прэмію?

1.19 чэрвеня 1924 г.
2. У Віцебскае мастацкае вучылішча.
3. Бо адмянілі стыпендыі. У 1940 г.
4. Саратаўскае пяхотнае вучылішча.
5. В. Быкаў значыўся тут пахаваным.
6. Аповесць «Жураўліны крык».
7. Аповесцю «Альпійская балада».
8. «Кар’ер».
9. У 1980 г.
10. «Узыходжанне».
11. Г. Гарбук і Н. Русланава.
12. За аповесць «Знак бяды».



Літаратурная   віктарына. Васіль Быкаў
1. Калі нарадзіўся Васіль Быкаў?
2. Хто з беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, як і В. Быкаў, нарадзіўся на Ушаччыне?
3. У якую навучальную ўстанову паступіў В. Быкаў пасля заканчэння дзявятага класа?
4. Чаму В. Быкаў пакінуў вучыцца ў Віцебскім мастацкім кучылішчы? Калі гэта было?
5. Якую навучальную ўстанову закончыў В. Быкаў у 1943 годзе?
6. Кім быў В. Быкаў на фронце ў гады Вялікай Айчыннай вайны?
7. Якім чынам імя В. Быкава звязана з брацкай магілай у вёсцы Вялікая Севярынаўка, што на Кіраваградчыне?
8. У якім горадзе пачыналася і больш за два дзесяцігоддзі працягвалася літаратурная дзейнасць В. Быкава?
9. Да якіх твораў пісьменнік зрабіў аўтарскія ілюстрацыі?
10. Працу з якім вядомым рускім паэтам пісьменнік назваў «незабыўнаю школай літаратуры»?
11. Які твор прынёс В. Быкаву першы вялікі поспех?
12. Якую прэмію атрымаў пісьменнік у 1964 годзе за аповесць «Трэцяя ракета»?
13. У час працы над якім творам В. Быкаў сустракаўся з італьянскімі турыстамі, прыглядаўся да манеры паводзінаў італьянак і іх звычак, цікавіўся італьянскай мовай?
14. У якой аповесці пісьменнік упершыню звярнуўся да тэмы партызанскай барацьбы супраць фашызму?
15. Як называецца раман В. Быкава?
16. Якая аповесць В. Быкава спачатку з’явілася ў перакладзе на рускую мову і толькі праз паўгода была надрукаваная ў беларускім часопісе «Полымя»?
17. Які твор пісьменніка ў перакладзе на рускую мову атрымаў назву «Атака с ходу»?
18. Які твор В. Быкаў назваў найбольш аўтабіяграфічным?
19. Якія аповесці В. Быкава ў 1974 годзе адзначаныя Дзяржаўнай прэміяй СССР?
20. За якія творы ў 1978 годзе пісьменнік атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР?
21. Па матывах якой аповесці В. Быкава кампазітар Г. Вагнер напісаў оперу «Сцежкаю жыцця» (аўтары лібрэта А. Вярцінскі і С. Штэйн)?
22. Калі В. Быкаву было прысвоена званне народнага пісьменніка БССР?
23. Як называецца кінафільм рэжысёра Ларысы Шапіцькі паводле аповесці В. Быкава «Сотнікаў»?
24. Назавіце п’есу, напісаную паводле аповесці «Сотнікаў».
25. Хто з акцёраў стварыў вобразы Петрака і Сцепаніды Багацькаў у двухсерыйнай кінастужцы рэжысёра М. Пташука «Знак бяды»?
26. За які твор В. Быкаў у 1986 годзе атрымаў Ленінскую прэмію?
27. Якой высокай узнагародай адзначаны В. Быкаў напярэдадні свайго 60-годдзя?
28. Якому вядомаму беларускаму паэту належаць наступныя словы: «Лазняк, Жаўтых, Іван Цярэшка, Каця, Валошын, Чумак, Алесь Мароз, Іваноўскі, Сцепка Таўкач, Міця, Маслакоў Ляўчук, Грыбаед, Зося Нарэйка і многа іншых. I, вядома, Сотнікаў. I, вядома, Сцепаніда. Якія непаўторныя людзі, і ў кожнага высокая чалавечая годнасць! Гэта наш народ, гэта глыбокія народныя характеры»?

1. 19 чэрвеня 1924 г.
2. Пятрусь Броўка, Еўдакія Лось, Рыгор Барадулін.
3. У Віцебскае мастацкае вучылішча.
4. Бо адмянілі стыпендыі. У 1940 г.
5. Саратаўскае пяхотнае вучылішча.
6. Камандзір узвода.
7. В. Быкаў значыўся тут пахаваным.
8. У Гродне.
9. Да апавяданняў «Трое» і «Страчаныя мары».
10. 3 Аляксандрам Твардоўскім.
11. Аповесць «Жураўліны крык».
12. Літаратурнай прэміяй імя Якуба Коласа.
13. Аповесцю «Альпійская балада».
14. «Круглянскі мост».
15. «Кар’ер».
16. «Сотнікаў».
17. Аповесць «Праклятая вышыня».
18. Аповесць «Мёртвым не баліць».
19. «Абеліск», «Дажыць да світання».
20. «Воўчая зграя», «Яго батальён».
21. «Воўчая зграя».
22. У 1980 г.
23. «Узыходжанне».
24. «Апошні шанц».
25. Г. Гарбук і Н. Русланава.
26. За аповесць «Знак бяды».
27. В. Быкаву прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
28. Пімену Панчанку.

Комментариев нет:

Отправить комментарий