Вечар гумару “Смяяцца не грэх”
2 вядучыя, Несцерка і настаўніца
1в.
Добры дзень, сябры. Мы запрасілі сення вас на свята гумару “Смяяцца не грэх”.
Абяцаем шмат незвычайных сустрэч з кемлівымі, дасціпнымі людзьмі, шмат музыкі і
смеху, жартаў і пацешак.
2в. Абязаем,
што вы не пашкадуеце, што прыйшлі на наша свята, бо нездарма разумныя людзі
кажуць:”Смех – дар Божы!”; лепш жартаваць, чым гараваць.
1в. А
цяпер давайце пазнаемімся…
Голас за кулісамі кажа: тыповая вучаніца нашай школы. Прыгожая, абаяльная, без
шкодных звычак, адукаваная, з пачуццем гумару. Любімы занятак – спевы. У
будучыні абяцае стаць дарагім падаруначкам таму, хто паспрабуе звязаць з ёю
лёс. Такія вучаніцы есць толькі ў нас!
2в : А
цяпер чарга мая!
Паглядзіце, вось ён – я. Росту баскетбольнага, Нораву вельмі добрага.
На мне трымаецца клас і школа,
Бас мой чуецца на калідоры.
Справядлівы і строгі пагляд,
Маім сябрам стаць кожны рад.
Я – разрадка для класа, для мамы
і для вучэбнай праграмы.
Для дзяўчынак - апора ў жыцці.
Дзя такі яшчэ ёсць, скажы!
Паглядзіце, вось ён – я. Росту баскетбольнага, Нораву вельмі добрага.
На мне трымаецца клас і школа,
Бас мой чуецца на калідоры.
Справядлівы і строгі пагляд,
Маім сябрам стаць кожны рад.
Я – разрадка для класа, для мамы
і для вучэбнай праграмы.
Для дзяўчынак - апора ў жыцці.
Дзя такі яшчэ ёсць, скажы!
Настаўніца. Ну а я настаўніца…
1в. О, дзень вясёлы,
шматгалосы,
Ідзеш ты шпаркаю хадой.
Пайшлі нам ясныя нябёсы
І задаволеннасць сабой.
Ідзеш ты шпаркаю хадой.
Пайшлі нам ясныя нябёсы
І задаволеннасць сабой.
2 в. Пайшлі нам,
добры дзень, удачу,
Шчаслівым быць – зусім не грэх,
І толькі не даводзь да плачу,
А прынясі сягоння смех.
Шчаслівым быць – зусім не грэх,
І толькі не даводзь да плачу,
А прынясі сягоння смех.
Забягае Несцерка.
Несцерка. Вітаю вас, шаноўныя. Эх, колькі
вас тут сабралася! Не раўнуючы, як дроў у лесе. Але не такі Несцерка чалавек,
каб людзей пужацца. Толькі дзе ж гэта я апынуўся? О, як тут ясна, як тут красна!
Браточкі мае любыя! Гэта ж я на свята трапіў.
1в. Так, Несцерка, на свята гумару. Сядай да гасцей, паслухай добрых людзей.
1в. Так, Несцерка, на свята гумару. Сядай да гасцей, паслухай добрых людзей.
Госці ў гэты час сядзяць за сталом, вядучы падыходзіць і,
паказваючы на іх, пачынае:
2в. Народ, што праўда, быў застольны
І гэта трэба разумець:
Ён і на слоўца болей вольны
І болей здольны пашумець.
Яму душу адкрыць ахвота -
Наросхрыст, насцеж, нарасхляб,
Каб выйшла вон уся згрызота -
На суд людскі і на разгляд.
І ён гаворыць! Хто – з суседам,
Што каля боку, хто – праз стол,
Хто – сам з сабой, хто – з цэлым светам..
Усе – гавораць! А пра што?
1в. Пра што? Давай цяпер хоць трохі
Мы іх паслухаем з табой:
Ці ўловім рух і стыль эпохі
Ў гамане па кругавой?
З каго пачнём? З дзядоў, канечна.
Старым пашану аддадзім.
Ці ёсць у мудрасці запечнай
Для нас што-небудь – паглядзім.
І гэта трэба разумець:
Ён і на слоўца болей вольны
І болей здольны пашумець.
Яму душу адкрыць ахвота -
Наросхрыст, насцеж, нарасхляб,
Каб выйшла вон уся згрызота -
На суд людскі і на разгляд.
І ён гаворыць! Хто – з суседам,
Што каля боку, хто – праз стол,
Хто – сам з сабой, хто – з цэлым светам..
Усе – гавораць! А пра што?
1в. Пра што? Давай цяпер хоць трохі
Мы іх паслухаем з табой:
Ці ўловім рух і стыль эпохі
Ў гамане па кругавой?
З каго пачнём? З дзядоў, канечна.
Старым пашану аддадзім.
Ці ёсць у мудрасці запечнай
Для нас што-небудь – паглядзім.
Гаворка гасцей.
Дзед Сівец.
Калісь да гэтай самай “рускай”
Быў селядзец у нас закускай -
Салёны, з бочкі, селядзец!
Ляжаў і керчанскі, бывала,
І астраханскі – на выбор!
Цяпер ніякага не стала.
Гавораць: звёўся, перамер.
Дзед Сакол.
А як яму не перамёрці
Пры чалевечай нашай корці
Ўсё паскудзіць навакол?
Якая толькі смерць-атрута
Ў нашы рэкі не бяжыць,
А з рэк – у мора, па маршруту.
Дзе ж селядзец той будзе жыць?..
Дзед Сівец.
Цяпер прызнаны і ўсхвалёны,
Марынаваны ці салёны,
Як след прыпраўлены, грыбец!
Баравічок марынаваны
Не ўступіць закусі любой!
А рыжык! Пане мой каханы!
Адно падхоплівай губой!
Салены рыжык – гэта, братка,
Табе не нейкі чорны грузд:
Усю талерку зменціш гладка,
Калі, вядома, маеш густ.
Гаспадыня.
Народ любому грыбу рады!
Народ і порхаўкі бярэ!
Дзед Антось.
Вось тут, шаноўная, ты хлусіш!
Народ якраз наадварот -
Прынамсі, у нас, на Беларусі -
Не ўсякі грыб піхае ў рот.
Тамаш казаў: паэта знае,
Здаецца, прозвішча на –ок.
Той, праўда, порхаўкі збірае,
Пакуль яны – як тваражок.
Дзед Сакол.
- Дык што за дзіва! Свенты Езус!
Адзін з заезджых грыбнікоў
Браў тыя ў нас, што з дому лезуць
Каля сухіх каравякоў!
Насіўся полем, як шалёны;
Калі ж я жарт пусціў з губы -
Ён крыкнуў:”Гэта ж – чампіёны!
Найсаладзейшыя грыбы!..”
Барабарка.
Я не здзіўлюся, калі скора
Аб’явяць нейкі балантэс,
Што запяканка з мухамора -
Найдарагі далікатэс!
Дзед Антось.
Мне сын купіў касцюм з крымплену -
Дык, братка мой: адна бяда!
Якой мне радасці, што модны?
Прайдуся ў ім туды-сюды -
Дамоў вяртаюся аж мокры,
Як быццам вылезшы з вады!
Што не камечыцца – я знаю,
Ды толькі ён не для мяне:
Пацею, млею і канаю
Ў гэтым штучным палатне.
А мы пытаемся ў вучоных,
І самі ў думках моршчым лоб,
Адкуль усякіх незлічоных
На нас звалілася хвароб?
І дурню ясна, дзе прычыны:
Не трэба хіміяй фарсіць,
А трэба з лёну ды аўчыны
На целе вопратку насіць!..
Гаспадыня.
Ты ж піражка вазьмі, Барбарка!
Ой, крыўдзіш, кумка, даліпан!
Хоць пакаштуй, чаго ён варты -
Ці ўдаўся гэты марцыпан?
Барбарка.
Маўчы, кума, і не кажы ты!
Ну як вазьму я піражка?
Ці мой трыбух з трох полак сшыты?
Ці паўтара мяшка - кішка?
Гаспадыня.
На гэткі смачненькі кусочак -
Ты паглядзі: - у мёдзе ўвесь! -
Яшчэ там знойдзецца куточак,
Бо застанецца – хто ж паесць?
А ты, Сівец, ну колькі змогі?
Дзед Сівец.
Не, я мучнога не хачу:
Я ж не жанчына – я ж хоць трохі
Яшчэ за таліяй сачу!
Гаспадыня.
Каб ты з сваёй таляй спёкся!
Яшчэ і дразніць баб! Ты еш,
Пакуль, я кажа дзядзька Лёкса,
Стол жыватом не адапхнеш!
Ты б сам сябе акінуў вокам:
Усмяг і высах у сцябле -
Як тычка! Зломішся наўрокам -
То пасмяёмся мы з цябе!
Дзед Сівец.
А хіба лепш, калі здаровы
І малады дзяцюк ідзе,
А той жывот - нібы ў каровы,
Што вось-вось двойню прывядзе?
Дзед Антось.
Па-мойму, гэта непамысна -
Таўсцець ад лішняе яды.
І прымушаць людзей да місы -
Як і жадаць ім зла-бяды!
Гаспадыня.
О, бачна – рос далёка дзесьці!
А ў нас судзіла так сяло:
“Было ўсяго – і піць, і есці,
Але – прымусу не было!..”
Калісь да гэтай самай “рускай”
Быў селядзец у нас закускай -
Салёны, з бочкі, селядзец!
Ляжаў і керчанскі, бывала,
І астраханскі – на выбор!
Цяпер ніякага не стала.
Гавораць: звёўся, перамер.
Дзед Сакол.
А як яму не перамёрці
Пры чалевечай нашай корці
Ўсё паскудзіць навакол?
Якая толькі смерць-атрута
Ў нашы рэкі не бяжыць,
А з рэк – у мора, па маршруту.
Дзе ж селядзец той будзе жыць?..
Дзед Сівец.
Цяпер прызнаны і ўсхвалёны,
Марынаваны ці салёны,
Як след прыпраўлены, грыбец!
Баравічок марынаваны
Не ўступіць закусі любой!
А рыжык! Пане мой каханы!
Адно падхоплівай губой!
Салены рыжык – гэта, братка,
Табе не нейкі чорны грузд:
Усю талерку зменціш гладка,
Калі, вядома, маеш густ.
Гаспадыня.
Народ любому грыбу рады!
Народ і порхаўкі бярэ!
Дзед Антось.
Вось тут, шаноўная, ты хлусіш!
Народ якраз наадварот -
Прынамсі, у нас, на Беларусі -
Не ўсякі грыб піхае ў рот.
Тамаш казаў: паэта знае,
Здаецца, прозвішча на –ок.
Той, праўда, порхаўкі збірае,
Пакуль яны – як тваражок.
Дзед Сакол.
- Дык што за дзіва! Свенты Езус!
Адзін з заезджых грыбнікоў
Браў тыя ў нас, што з дому лезуць
Каля сухіх каравякоў!
Насіўся полем, як шалёны;
Калі ж я жарт пусціў з губы -
Ён крыкнуў:”Гэта ж – чампіёны!
Найсаладзейшыя грыбы!..”
Барабарка.
Я не здзіўлюся, калі скора
Аб’явяць нейкі балантэс,
Што запяканка з мухамора -
Найдарагі далікатэс!
Дзед Антось.
Мне сын купіў касцюм з крымплену -
Дык, братка мой: адна бяда!
Якой мне радасці, што модны?
Прайдуся ў ім туды-сюды -
Дамоў вяртаюся аж мокры,
Як быццам вылезшы з вады!
Што не камечыцца – я знаю,
Ды толькі ён не для мяне:
Пацею, млею і канаю
Ў гэтым штучным палатне.
А мы пытаемся ў вучоных,
І самі ў думках моршчым лоб,
Адкуль усякіх незлічоных
На нас звалілася хвароб?
І дурню ясна, дзе прычыны:
Не трэба хіміяй фарсіць,
А трэба з лёну ды аўчыны
На целе вопратку насіць!..
Гаспадыня.
Ты ж піражка вазьмі, Барбарка!
Ой, крыўдзіш, кумка, даліпан!
Хоць пакаштуй, чаго ён варты -
Ці ўдаўся гэты марцыпан?
Барбарка.
Маўчы, кума, і не кажы ты!
Ну як вазьму я піражка?
Ці мой трыбух з трох полак сшыты?
Ці паўтара мяшка - кішка?
Гаспадыня.
На гэткі смачненькі кусочак -
Ты паглядзі: - у мёдзе ўвесь! -
Яшчэ там знойдзецца куточак,
Бо застанецца – хто ж паесць?
А ты, Сівец, ну колькі змогі?
Дзед Сівец.
Не, я мучнога не хачу:
Я ж не жанчына – я ж хоць трохі
Яшчэ за таліяй сачу!
Гаспадыня.
Каб ты з сваёй таляй спёкся!
Яшчэ і дразніць баб! Ты еш,
Пакуль, я кажа дзядзька Лёкса,
Стол жыватом не адапхнеш!
Ты б сам сябе акінуў вокам:
Усмяг і высах у сцябле -
Як тычка! Зломішся наўрокам -
То пасмяёмся мы з цябе!
Дзед Сівец.
А хіба лепш, калі здаровы
І малады дзяцюк ідзе,
А той жывот - нібы ў каровы,
Што вось-вось двойню прывядзе?
Дзед Антось.
Па-мойму, гэта непамысна -
Таўсцець ад лішняе яды.
І прымушаць людзей да місы -
Як і жадаць ім зла-бяды!
Гаспадыня.
О, бачна – рос далёка дзесьці!
А ў нас судзіла так сяло:
“Было ўсяго – і піць, і есці,
Але – прымусу не было!..”
Несцерка.
Несцерка. Ох, і пасмяяўся ж я з вас, браткі. Але ж і я па свеце
шмат пахадзіўшы цікавыя жарты чуў, ды і сам не раз у смешныя гісторыі трапляў.
Вось хоць учора што са мной здарылася. Пайшоў я пешшу з Мінска ў Пінск. Па
дарозе застала меня ноч. Я збочыў з дарогі, лёг пад сасною, а чаравікі, каб
назаўтра не зблытаць, у які бок ісці, паставіў у напромак да Пінска. Калі я
спаў, нейкі прахожы павярнуў чаравікі – паставіў носікамі да Мінска.
Прачнуўся я назаўтра, куды паказалі носікі - туды і пайшоў. Якраз надвячоркам я вярнуўся ў Мінск. Бачу знаёмыя вуліцы, разважаю:
- У гэтым Пінску вуліцы, як у Мінску.
Прыйшоў да свайго ўласнага дома і рот разявіў:
- І ў Пінску ёсць такі дом, як у Мінску.
Пачынае змяркацца. Трэба недзе начаваць. Стукаюся ў свой дом. Адчыняе жонка. Глянуў на яе і яшчэ больш здзівіўся: жанчыны ў Пінску, як і ў Мінску.
- Цётачка, пусціце пераначаваць – прашуся я, а жонка падумала, што я здзекуюся з яе. Схапіла яна качаргу і качаргою, качаргою па мне! Ой-ой-ой! Гэтая ў Пінску, як мая жонка ў Мінску. Вось толькі тады я паверыў, што я не ў Пінску, а ў Мінску.
2в. Нездарма беларусы гавораць:”Калі не спявалі, то і не весяліліся”. Паслухайце ж песню “А я ў печы не паліла”, і весялосці прыбавіцца.
Прачнуўся я назаўтра, куды паказалі носікі - туды і пайшоў. Якраз надвячоркам я вярнуўся ў Мінск. Бачу знаёмыя вуліцы, разважаю:
- У гэтым Пінску вуліцы, як у Мінску.
Прыйшоў да свайго ўласнага дома і рот разявіў:
- І ў Пінску ёсць такі дом, як у Мінску.
Пачынае змяркацца. Трэба недзе начаваць. Стукаюся ў свой дом. Адчыняе жонка. Глянуў на яе і яшчэ больш здзівіўся: жанчыны ў Пінску, як і ў Мінску.
- Цётачка, пусціце пераначаваць – прашуся я, а жонка падумала, што я здзекуюся з яе. Схапіла яна качаргу і качаргою, качаргою па мне! Ой-ой-ой! Гэтая ў Пінску, як мая жонка ў Мінску. Вось толькі тады я паверыў, што я не ў Пінску, а ў Мінску.
2в. Нездарма беларусы гавораць:”Калі не спявалі, то і не весяліліся”. Паслухайце ж песню “А я ў печы не паліла”, і весялосці прыбавіцца.
Песня “А я ў печы не паліла”. А я ў печы не паліла, мілы мой, міленькі,
А я есці не варыла, голуб мой сівенькі.
Запалі, міла, навары, міла,
Запалі, о-ха-ха, чарнабровая мая!
Я цябе не буду слухаць, мілы мой, міленькі,
Я цябе не буду слухаць, голуб мой сівенькі.
Я наб'ю, міла, я наб'ю, міла,
Я наб'ю, о-ха-ха, чарнабровая мая!
Ой, не маю я здароўя, мілы мой, міленькі,
Ой, не маю я здароўя, голуб мой сівенькі.
Уставай, міла, і вары, міла,
Уставай, о-ха-ха, чарнабровая мая.
А што ж табе наварыці, мілы мой, міленькі!
А што ж табе наварыці, голуб мой сівенькі.
Навары панцак, навары, міла,
Навары, о-ха-ха, чарнабровая мая!
На абед што будзеш есці, мілы мой, міленькі,
На абед што будзеш есці, голуб мой сівенькі.
Ой, булен, міла, калдуны, міла,
Кіяхі, о-ха-ха, чарнабровая мая!
На вячэру што паставіць, мілы мой, міленькі,
На вячэру што паставіць, голуб мой сівенькі.
Ты спячы блінцоў, ты спячы, міла,
Ты спячы, о-ха-ха, чарнабровая мая.
І вячэраць сядзем разам, мілы мой, міленькі,
І вячэраць сядзем разам, голуб мой сівенькі.
Дранікі з квасцом, дранікі, міла,
Дранікі, о-ха-ха, чарнабровая мая!
Аб'еўся куцці,
не магу ні сапці, ні храпці.
Хіба да кумы пайсці?
Уставай, міла, і вары, міла,
Уставай, о-ха-ха, чарнабровая мая.
А што ж табе наварыці, мілы мой, міленькі!
А што ж табе наварыці, голуб мой сівенькі.
Навары панцак, навары, міла,
Навары, о-ха-ха, чарнабровая мая!
На абед што будзеш есці, мілы мой, міленькі,
На абед што будзеш есці, голуб мой сівенькі.
Ой, булен, міла, калдуны, міла,
Кіяхі, о-ха-ха, чарнабровая мая!
На вячэру што паставіць, мілы мой, міленькі,
На вячэру што паставіць, голуб мой сівенькі.
Ты спячы блінцоў, ты спячы, міла,
Ты спячы, о-ха-ха, чарнабровая мая.
І вячэраць сядзем разам, мілы мой, міленькі,
І вячэраць сядзем разам, голуб мой сівенькі.
Дранікі з квасцом, дранікі, міла,
Дранікі, о-ха-ха, чарнабровая мая!
Аб'еўся куцці,
не магу ні сапці, ні храпці.
Хіба да кумы пайсці?
2в. Ёсць на Гомельшчыне вёска Аўцюкі, якую называюць
беларускім Габравам, бо славіцца яна не толькі працавітымі, шчырымі людзьмі, а
яшчэ жартаўлівасцю сваіх насельнікаў. Некалькі аўцюкоўцаў завіталі да нас разам
з Несцеркам і жадаюць расказаць свае показкі-жарты.
1. Каб свіння хутчэй расла.
Аўцюкоўцы, як і ўсе беларусы, - салаеды. Што прыдумалі: каб свіння хутчэй расла, заднія ногі свінні зацэментоўваюць, а карыта з ядой кожны дзень адсоўваюць далей і далей.
2.Лянота.
Аўцюковец даклыпаў да раённага доктара.
Той пытае:
- Што баліць?
- Усё.
- О, гэта вельмі небяспечная хвароба.
- Доктар, скажыце пра маю хваробу па-простаму, каб я ўцяміў.
- Лянота.
- А цяпер, доктар, скажыце па-вучонаму, каб мая баба не зразумела.
3. Каб сфатаграфавацца..
Едзе камісія ў Аўцюкі. Бачаць, аўцюк яму капае. Цікавяцца:
- Навошта табе яма летам?
- Дык трэба сфатаграфавацца.
- А яма навошта?
- Дык сказалі ж зняцца па пояс.
Пабыла камісія ў вёсцы. Едуць назад. Той аўцюк другую яму капае.
- Навошта табе дзве ямы?
- Дык сказалі ж - дзве фоткі трэба..
4.Грамацей.
Аўцюковец – конюх. Лічыць коней. Аднаго не хапае. Злез з каня. Пералічыў. Усе!
Сеў на каня. Пералічыў – аднаго не хапае. Як мацюкнецца:”..Зноў цыганы каня ўкралі!”
1. Каб свіння хутчэй расла.
Аўцюкоўцы, як і ўсе беларусы, - салаеды. Што прыдумалі: каб свіння хутчэй расла, заднія ногі свінні зацэментоўваюць, а карыта з ядой кожны дзень адсоўваюць далей і далей.
2.Лянота.
Аўцюковец даклыпаў да раённага доктара.
Той пытае:
- Што баліць?
- Усё.
- О, гэта вельмі небяспечная хвароба.
- Доктар, скажыце пра маю хваробу па-простаму, каб я ўцяміў.
- Лянота.
- А цяпер, доктар, скажыце па-вучонаму, каб мая баба не зразумела.
3. Каб сфатаграфавацца..
Едзе камісія ў Аўцюкі. Бачаць, аўцюк яму капае. Цікавяцца:
- Навошта табе яма летам?
- Дык трэба сфатаграфавацца.
- А яма навошта?
- Дык сказалі ж зняцца па пояс.
Пабыла камісія ў вёсцы. Едуць назад. Той аўцюк другую яму капае.
- Навошта табе дзве ямы?
- Дык сказалі ж - дзве фоткі трэба..
4.Грамацей.
Аўцюковец – конюх. Лічыць коней. Аднаго не хапае. Злез з каня. Пералічыў. Усе!
Сеў на каня. Пералічыў – аднаго не хапае. Як мацюкнецца:”..Зноў цыганы каня ўкралі!”
5. Самалётны прыпынак.
Рэйсавы самалёт Мінск-Кіеў ляціць над Аўцякамі. Сцюардэса падбягае да лётчыка:
- Адчыніце люк, двое аўцюкоўцаў хочуць выйсці.
- Э, учора так адчыніў, аднаго выпусціў, а трое ўскочылі.
6. Як аўцюкоўцы ўкручваюць лямпачку.
Адзін улазіць на стол. Трымаецца за лямпачку. А чацвёра круцяць стол.
7. Хто – каго.
Чаму аўцюкоўцы садзяць бульбу ноччу?
- Каб каларадскі жук не бачыў, дзе будзе расці бульба.
8. Пашкадаваў сала.
Аўцюкоўцаў, як і дурняў, любіць праца. Але ёсць і хітрыя. Адзін аўцюк наняўся касіць у багатага. Просіць:
- Дай, бацька, сала, каб каса касіла.
Гаспадар даў кавалак сала. Аўцюк пайшоў у луг, з’еў сала, паляжаў, вечарам вярнуўся, дый кажа:
- Дай, бацька, яшчэ сала, каб трава не ўстала!
Гаспадар адмовіў, тады аўцюк нагавор прыдумаў:
- Не даеш сала – каб трава ўстала!
Прыходзіць раніцай гаспадар на луг, а трава стаіць някошаная. Пачухаў патыліцу:
- Дарэмна пашкадаваў сала.
Рэйсавы самалёт Мінск-Кіеў ляціць над Аўцякамі. Сцюардэса падбягае да лётчыка:
- Адчыніце люк, двое аўцюкоўцаў хочуць выйсці.
- Э, учора так адчыніў, аднаго выпусціў, а трое ўскочылі.
6. Як аўцюкоўцы ўкручваюць лямпачку.
Адзін улазіць на стол. Трымаецца за лямпачку. А чацвёра круцяць стол.
7. Хто – каго.
Чаму аўцюкоўцы садзяць бульбу ноччу?
- Каб каларадскі жук не бачыў, дзе будзе расці бульба.
8. Пашкадаваў сала.
Аўцюкоўцаў, як і дурняў, любіць праца. Але ёсць і хітрыя. Адзін аўцюк наняўся касіць у багатага. Просіць:
- Дай, бацька, сала, каб каса касіла.
Гаспадар даў кавалак сала. Аўцюк пайшоў у луг, з’еў сала, паляжаў, вечарам вярнуўся, дый кажа:
- Дай, бацька, яшчэ сала, каб трава не ўстала!
Гаспадар адмовіў, тады аўцюк нагавор прыдумаў:
- Не даеш сала – каб трава ўстала!
Прыходзіць раніцай гаспадар на луг, а трава стаіць някошаная. Пачухаў патыліцу:
- Дарэмна пашкадаваў сала.
1в. У нас у беларусаў вельмі вялікімі каштоўнасцямі з’яўляюцца
сямейныя адносіны, шлюб і шчырае ўзаемнае каханне. Але ж пра каханне можна
гаварыць не толькі сур’ёзна, але і з жартам.
1.”Іван і Анэтка.”
Іван.
Добры дзень, мая суседка,
Чарнабровая Анэтка,
Папрасіў мяне Сымон
Перадаць табе паклон.
Анэтка.
Шчыра дзякую, Іване,
Што прынёс мне прывітанне.
Ты змарыўся ў полі, знаць,
Адпачыць са мной прысядзь.
Іван.
Добры дзень, мая суседка,
Чарнабровая Анэтка,
Сёння папрасіў Рыгор,
Каб я сватам быў яго…
Анэтка.
Што ж ты адказаў, Іване?
Што ж баішся ў вочы глянуць?
Як жа ты згадзіцца мог
І прыйсці на мой парог?!
Іван.
Ой, не гневайся, суседка,
Чарнабровая Анэтка,
Што падвёў сваіх сяброў -
Сам у сваты я прыйшоў.
Іван.
Добры дзень, мая суседка,
Чарнабровая Анэтка,
Папрасіў мяне Сымон
Перадаць табе паклон.
Анэтка.
Шчыра дзякую, Іване,
Што прынёс мне прывітанне.
Ты змарыўся ў полі, знаць,
Адпачыць са мной прысядзь.
Іван.
Добры дзень, мая суседка,
Чарнабровая Анэтка,
Сёння папрасіў Рыгор,
Каб я сватам быў яго…
Анэтка.
Што ж ты адказаў, Іване?
Што ж баішся ў вочы глянуць?
Як жа ты згадзіцца мог
І прыйсці на мой парог?!
Іван.
Ой, не гневайся, суседка,
Чарнабровая Анэтка,
Што падвёў сваіх сяброў -
Сам у сваты я прыйшоў.
2.”Хіба ж людзі сэрца маюць..”
Хіба ж людзі сэрца маюць?..
І ці ж гэта назнарок
Мы сышліся: я – малая,
А каханы мой – высок.
Ім няўцям, як мне з ім міла,
Як жартую спадціха,
Што па росту мне хапіла б
І паловы жаніха.
Пажартую – замаўчу,
Бо яго не ўкарачу.
Толькі гора.. на народзе
Паказацца абаім
Неяк смешна – грэх, дый годзе, -
Хоць пакінь страчацца з ім.
Нехта выдумку такую
Распусціў на цэлы свет,
Што калі яго цалую -
Падстаўляю табурэт.
Верце мне, не хлушу -
Табурэта не нашу.
У адным я вінавата,
Што мой рост мілога гне,
І таму сутулаваты
Ён зрабіўся праз мяне.
Людзі кпяць, а ён бядуе,
Што гарбатым стане сам,
І тады я забракую
І яму адстаўку дам.
Хай сагнецца ў дугу -
Я пакінуць не змагу.
2в. На жаль, не ўсе бацькі адказна і шчыра займаюцца выхаваннем уласных дзяцей. На дапамогу прыходзяць бабулі і дзядулі. А што з гэтага іншы раз бывае, паслухайце ў “Казцы без канца – для школы і для дому – пра Дзіму Ласунца і пр бабулю Домну”.
І ці ж гэта назнарок
Мы сышліся: я – малая,
А каханы мой – высок.
Ім няўцям, як мне з ім міла,
Як жартую спадціха,
Што па росту мне хапіла б
І паловы жаніха.
Пажартую – замаўчу,
Бо яго не ўкарачу.
Толькі гора.. на народзе
Паказацца абаім
Неяк смешна – грэх, дый годзе, -
Хоць пакінь страчацца з ім.
Нехта выдумку такую
Распусціў на цэлы свет,
Што калі яго цалую -
Падстаўляю табурэт.
Верце мне, не хлушу -
Табурэта не нашу.
У адным я вінавата,
Што мой рост мілога гне,
І таму сутулаваты
Ён зрабіўся праз мяне.
Людзі кпяць, а ён бядуе,
Што гарбатым стане сам,
І тады я забракую
І яму адстаўку дам.
Хай сагнецца ў дугу -
Я пакінуць не змагу.
2в. На жаль, не ўсе бацькі адказна і шчыра займаюцца выхаваннем уласных дзяцей. На дапамогу прыходзяць бабулі і дзядулі. А што з гэтага іншы раз бывае, паслухайце ў “Казцы без канца – для школы і для дому – пра Дзіму Ласунца і пр бабулю Домну”.
“Казца без канца…”
Вучань.
Гэта казка пачалася,
Калі Дзіма Ласунец
Стаў вучыцца ў першым класе
І някепскі быў хлапец.
Вось тады з ім бабка Домна
Заключыла ўмову дома,
Што за кожную адзнаку -
За стараннасць і за плён -
Ад бабулі ў падзяку
Будзе мець гасцінчык ён.
Бабка.
5 цукерак – за пяцёрку,
а 4 – за чацвёрку,
тры - за тройку,
дзве – за двойку
І цукерку – за адзінку,
Каб было салодка Дзімку!
Вучань.
Бабка ўнука шкадавала
І любіла ўсёй душой,
І гасцінцы выдавала
Адпаведна ўмове той.
Бабка.
5 цукерак – за пяцёрку,
а 4 – за чацвёрку,
тры - за тройку,
дзве – за двойку
І цукерку – за адзінку…
Ой, было салодка Дзімку!
Хоць па ўсіх прадметах часам
Невысокі меў ён бал,
Ды калі сплюсуе разам -
Дык цукерак – у адвал.
Вучань.
Еў іх Дзімка больш, як хлеба.
Ды аднойчы зразумеў,
Што марожанае лепей,
Чым якаясь карамель.
І бабуля ўміг ад слова
Згоду ўнучаку дала,
І абноўленая ўмова
Гэткі выгляд прыняла.
Бабка.
5 пламбіраў – за пяцерку,
а 4 – за чацвёрку,
тры – за тройку,
два – за двойку
І пламбірчык – за адзінку…
Ой, было салодка Дзімку.
Хоць па ўсіх прадметах разам
Невысокі меў ён бал,
Ды калі сплюсуе разам -
Дык пламбіру – у адвал!
Вучань.
Дзіма рос і неяк летам
Адкрыццё сабе зрабіў,
Што смактаць цыгарку - лепей,
Чым з разынкамі пламбір.
Хоць бабуля і суровай
Да курыльшчыкаў была,
Але ўсё-такі ўмова
Іншы выгляд прыняла.
Бабка.
5 цыгарак – за пяцёрку,
а 4 – за чацвёрку,
тры – за тройку,
дзве – за двойку
і цыгарку – за адзінку…
Ой, аж блага стала Дзімку!
Хоць па ўсіх прадметах часам
Невысокі меў ён бал,
Ды калі сплюсуе разам -
Пыхкаў дымам, як труба!
Вучань.
А далей развой быў шпаркі:
Не здзівіла навіна,
Калі Дзіма ад цыгаркі
Дасмактаўся да віна.
Дзіма.
- Ну, - сказаў, - баяцца до мне -
Старшакласнік я даўно.
Нашу ўмову, баба Домна,
Пераключым на віно:
5 бутэлек – за пяцерку,
а 4 – за чацвёрку,
тры – за тройку,
дзве – за двойку
і бутэльку за адзінку…
Паглядзіш тады на Дзімку!
Вучань.
Тут я кончыць паспрабую
Гэту казку без канца -
Пра ласкавую бабулю
І пра Дзіму Ласунца.
Бабка.
А чаму ж пра бацьку, матку
Не сказаў хоць пару слоў?
Прачытай пільней спачатку:
Пра бацькоў – паміж радкоў.
1в. А цяпер, сябры, прапануем вам інсцыніроўкі гумарэсак “З кайстры народнага смеху”. Смейцеся, усміхайцеся – на радасць сабе і добрым людзям.
Гэта казка пачалася,
Калі Дзіма Ласунец
Стаў вучыцца ў першым класе
І някепскі быў хлапец.
Вось тады з ім бабка Домна
Заключыла ўмову дома,
Што за кожную адзнаку -
За стараннасць і за плён -
Ад бабулі ў падзяку
Будзе мець гасцінчык ён.
Бабка.
5 цукерак – за пяцёрку,
а 4 – за чацвёрку,
тры - за тройку,
дзве – за двойку
І цукерку – за адзінку,
Каб было салодка Дзімку!
Вучань.
Бабка ўнука шкадавала
І любіла ўсёй душой,
І гасцінцы выдавала
Адпаведна ўмове той.
Бабка.
5 цукерак – за пяцёрку,
а 4 – за чацвёрку,
тры - за тройку,
дзве – за двойку
І цукерку – за адзінку…
Ой, было салодка Дзімку!
Хоць па ўсіх прадметах часам
Невысокі меў ён бал,
Ды калі сплюсуе разам -
Дык цукерак – у адвал.
Вучань.
Еў іх Дзімка больш, як хлеба.
Ды аднойчы зразумеў,
Што марожанае лепей,
Чым якаясь карамель.
І бабуля ўміг ад слова
Згоду ўнучаку дала,
І абноўленая ўмова
Гэткі выгляд прыняла.
Бабка.
5 пламбіраў – за пяцерку,
а 4 – за чацвёрку,
тры – за тройку,
два – за двойку
І пламбірчык – за адзінку…
Ой, было салодка Дзімку.
Хоць па ўсіх прадметах разам
Невысокі меў ён бал,
Ды калі сплюсуе разам -
Дык пламбіру – у адвал!
Вучань.
Дзіма рос і неяк летам
Адкрыццё сабе зрабіў,
Што смактаць цыгарку - лепей,
Чым з разынкамі пламбір.
Хоць бабуля і суровай
Да курыльшчыкаў была,
Але ўсё-такі ўмова
Іншы выгляд прыняла.
Бабка.
5 цыгарак – за пяцёрку,
а 4 – за чацвёрку,
тры – за тройку,
дзве – за двойку
і цыгарку – за адзінку…
Ой, аж блага стала Дзімку!
Хоць па ўсіх прадметах часам
Невысокі меў ён бал,
Ды калі сплюсуе разам -
Пыхкаў дымам, як труба!
Вучань.
А далей развой быў шпаркі:
Не здзівіла навіна,
Калі Дзіма ад цыгаркі
Дасмактаўся да віна.
Дзіма.
- Ну, - сказаў, - баяцца до мне -
Старшакласнік я даўно.
Нашу ўмову, баба Домна,
Пераключым на віно:
5 бутэлек – за пяцерку,
а 4 – за чацвёрку,
тры – за тройку,
дзве – за двойку
і бутэльку за адзінку…
Паглядзіш тады на Дзімку!
Вучань.
Тут я кончыць паспрабую
Гэту казку без канца -
Пра ласкавую бабулю
І пра Дзіму Ласунца.
Бабка.
А чаму ж пра бацьку, матку
Не сказаў хоць пару слоў?
Прачытай пільней спачатку:
Пра бацькоў – паміж радкоў.
1в. А цяпер, сябры, прапануем вам інсцыніроўкі гумарэсак “З кайстры народнага смеху”. Смейцеся, усміхайцеся – на радасць сабе і добрым людзям.
1. “У доктара”
- Памажыце, доктар: нешта
З мужам сталася маім.
Захварэў, відаць, нядобра...
- Ну, а што ж такое з ім?
- Ды, бывае, тры гадзіны
Языком я малачу,
А пасля – гляжу і бачу:
Ён ні слова не пачуў!
- І ўсяго? Тады не страшна.
Не памрэ ваш гаспадар.
Гэта, цётка, не хвароба!
Гэта, цётка, божы дар!
З мужам сталася маім.
Захварэў, відаць, нядобра...
- Ну, а што ж такое з ім?
- Ды, бывае, тры гадзіны
Языком я малачу,
А пасля – гляжу і бачу:
Ён ні слова не пачуў!
- І ўсяго? Тады не страшна.
Не памрэ ваш гаспадар.
Гэта, цётка, не хвароба!
Гэта, цётка, божы дар!
2. “Засумняваўся”
- Што з табою? – запыніўся
Сябра Саўка ля Міколы. -
У нядзелю ажаніўся,
А ўжо сёння невясёлы?
- Заеш, стаў я сумнявацца,
Што не будзе мая люба
Гаспадыняй гэткай хвацкай,
як здавалася да шлюбу.
Мне аж блага ўчора стала -
Ледзьве-ледзь хапіла нерваў, -
Як яна яйцо ўскрывала
Адкрывалкай для кансерваў…
Сябра Саўка ля Міколы. -
У нядзелю ажаніўся,
А ўжо сёння невясёлы?
- Заеш, стаў я сумнявацца,
Што не будзе мая люба
Гаспадыняй гэткай хвацкай,
як здавалася да шлюбу.
Мне аж блага ўчора стала -
Ледзьве-ледзь хапіла нерваў, -
Як яна яйцо ўскрывала
Адкрывалкай для кансерваў…
3. “Хаваймася, тата”
Убачыў аднойчы ў кіно Ігарок,
Як фарбамі твары малююць індзейцы,
І ў бацькі спытаўся (наіўныя дзеці!):
- Навошта яны сябе мажуць знарок?
А бацька ў адказ: - Гэта значыць, яны
Да бітвы рыхтуюцца, сын, да вайны.
Назаўтра ж уранку, падняўшыся шустра,
Малышык да бацькі ўляцеў у пакой:
- Хаваймася! Мама стаіць перад люстрам -
Рыхтуецца йсці на кагосьці з вайной!
Як фарбамі твары малююць індзейцы,
І ў бацькі спытаўся (наіўныя дзеці!):
- Навошта яны сябе мажуць знарок?
А бацька ў адказ: - Гэта значыць, яны
Да бітвы рыхтуюцца, сын, да вайны.
Назаўтра ж уранку, падняўшыся шустра,
Малышык да бацькі ўляцеў у пакой:
- Хаваймася! Мама стаіць перад люстрам -
Рыхтуецца йсці на кагосьці з вайной!
Несцерка. Ну а я, як чалавек бывалы, хітры, скажу вам замову “Каб
болей з бацькавых кішэняў грошай вытрасці”
Замова юнага вісуса.
Ішоў бамбіза
Дваццаці гадоў
Не цягаць мяшкі
Па сем пудоў,
Не грузіць калоды,
Не скалу драбіць, -
Ішоў бамбіза
Бацькоў “бамбіць”:
“Папахан, мамахан,
Вы файныя продкі!
Весялей жа, весялей
Выдавайце сродкі!
Вы ж мае карміцелі
І мае паіцелі,
А я ваш нашчадак
І выйшаў з дзяцінства:
Цыркаць па чырвонцу -
Гэта проста свінства!
Дайце зараз кучу,
Я зварганю бучу -
Каласальную!
Шэдэўральную!
Патрасальную!
Вытрасальную!
О’кэй?”
Дваццаці гадоў
Не цягаць мяшкі
Па сем пудоў,
Не грузіць калоды,
Не скалу драбіць, -
Ішоў бамбіза
Бацькоў “бамбіць”:
“Папахан, мамахан,
Вы файныя продкі!
Весялей жа, весялей
Выдавайце сродкі!
Вы ж мае карміцелі
І мае паіцелі,
А я ваш нашчадак
І выйшаў з дзяцінства:
Цыркаць па чырвонцу -
Гэта проста свінства!
Дайце зараз кучу,
Я зварганю бучу -
Каласальную!
Шэдэўральную!
Патрасальную!
Вытрасальную!
О’кэй?”
2в. Нішто так,
шаноўныя госці, не ўздымае настрой, не прыбаўляе задору, як жартоўныя прыпеўкі.
Слухайце, запамінайце ды яшчэ і на вус матайце.
Прыпеўкі.
А.К.
Нам кадрылі надаелі,
Пойдзем полечку скакаць,
Нашы хлопцы пастарэлі,
Дзе нам новых пашукаць?
А.В.
Сівы конь, сівы конь,
А белая грыва,
Любіць буду кавалераў,
Пакуль буду жыва.
А.К.
Як на вуліцу гуляць,
Ручкі-ножкі не баляць,
Я тая работніца,
Што гуляць ахвотніца.
А.В.
Біцеся не біцеся -
Не ваша паненка.
Яшчэ замуж не пайду,
Бо я маладзенька.
А.К.
Кажуць, што я ганарліва,
Гонарам усе цешацца,
Лепей з гонарам любіць,
Чым на шыю вешацца.
А.В.
Нашы хлопцы задаюцца,
Што ўмеюць праважаць:
У адной руцэ дзяўчыну,
А ў другой штаны дзяржаць.
А.К.
Не дай Божа з такім лёсам,
Любіць хлопца з доўгім носам:
Каб яго пацалаваць,
Трэба нос адпілаваць.
А.В.
А за лесам, за лясом,
Плача дзеўка галасом,
Яна плача і раве,
Ніхто замуж не бярэ.
А.К.
Чаму, мілы, не вырос?
Чаго малаваты?
- Прыхапіў мяне мароз
Каля тваёй хаты.
А.В.
Што за “я”, што за “я”,
Што за масцярыца!
Шыла міламу штаны -
Выйшла рукавіца!
А.К.
Люблю таго, паважаю,
Хто танцуе і пяе.
Ненавіджу той зануды,
Хто сядзіць і абсмяе.
1в. Дарагія дзяўчаты і хлопцы, усе мы старшакласнікі і хутка будзем абітурыентамі. Прапануем вам інсцыніроўку III дзеі камедыі слыннага беларускага паэта Ніла Гілевіча “Формула іржавіны”, прысвечаную тым, хто паступае ва ўніверсітэт.
2в. Парадуйцеся разам з намі за выдатнікаў і псмейцеся з невукаў. Перад вамі выкладчыкі: прафесар-хімік Мікола Апанасавіч Дрозд і кандыдат навук Агей Агеевіч Пусці-Павалюся. А таксама абітурыенты: выдатніца Святлана і “мамчын сынок” Аскольд.
Нам кадрылі надаелі,
Пойдзем полечку скакаць,
Нашы хлопцы пастарэлі,
Дзе нам новых пашукаць?
А.В.
Сівы конь, сівы конь,
А белая грыва,
Любіць буду кавалераў,
Пакуль буду жыва.
А.К.
Як на вуліцу гуляць,
Ручкі-ножкі не баляць,
Я тая работніца,
Што гуляць ахвотніца.
А.В.
Біцеся не біцеся -
Не ваша паненка.
Яшчэ замуж не пайду,
Бо я маладзенька.
А.К.
Кажуць, што я ганарліва,
Гонарам усе цешацца,
Лепей з гонарам любіць,
Чым на шыю вешацца.
А.В.
Нашы хлопцы задаюцца,
Што ўмеюць праважаць:
У адной руцэ дзяўчыну,
А ў другой штаны дзяржаць.
А.К.
Не дай Божа з такім лёсам,
Любіць хлопца з доўгім носам:
Каб яго пацалаваць,
Трэба нос адпілаваць.
А.В.
А за лесам, за лясом,
Плача дзеўка галасом,
Яна плача і раве,
Ніхто замуж не бярэ.
А.К.
Чаму, мілы, не вырос?
Чаго малаваты?
- Прыхапіў мяне мароз
Каля тваёй хаты.
А.В.
Што за “я”, што за “я”,
Што за масцярыца!
Шыла міламу штаны -
Выйшла рукавіца!
А.К.
Люблю таго, паважаю,
Хто танцуе і пяе.
Ненавіджу той зануды,
Хто сядзіць і абсмяе.
1в. Дарагія дзяўчаты і хлопцы, усе мы старшакласнікі і хутка будзем абітурыентамі. Прапануем вам інсцыніроўку III дзеі камедыі слыннага беларускага паэта Ніла Гілевіча “Формула іржавіны”, прысвечаную тым, хто паступае ва ўніверсітэт.
2в. Парадуйцеся разам з намі за выдатнікаў і псмейцеся з невукаў. Перад вамі выкладчыкі: прафесар-хімік Мікола Апанасавіч Дрозд і кандыдат навук Агей Агеевіч Пусці-Павалюся. А таксама абітурыенты: выдатніца Святлана і “мамчын сынок” Аскольд.
“Формула іржавіны”.
Дрозд (да Пусці-Павалюся).
Ну, што ж, дакладна ўсё і без запіначкі!
Такі адказ, прызнацца, я цаню.
Абітурыентка.
Мне можна йсці?
Дрозд.
Чакайце паўхвіліначкі:
Скажыце — вы да нас упершыню?
Залетась не здавалі вы мне хіміі?
Абітурыентка (уздыхнуўшы).
Я двойчы паступала ўжо да вас.
Дрозд.
I ўсё няўдачна?
Абітурыентка моўчкі ківае галавой.
Дрозд.
Дзе ж вы двойчы схібілі?
Абітурыентка.
Паўбала не хапала кожны раз.
Пусці-Павалюся.
Ну, сёлета вам месца забяспечана!..
Абітурыентка.
Мяне й з "пяцёркамі" бярэ ўжо страх...
Дрозд.
Дарэмна! Вам ужо баяцца нечага!
На гэты раз усё прайшлі без страт.
Жадаем поспеху ў вучобе!
Абітурыентка.
Дзякую!
Забірае экзаменацыйны ліст і выходзіць.
Дрозд (да Пусці-Павалюся).
I дзіўна ж атрымоўваецца ў нас:
За першым разам — дрэнь бяром усякую,
А той, хто варт, — штурмуе ў трэці раз!
Заходзіць Вікторыя Васілеўна. Падышоўшы да стала, нахіляецца да выкладчыкаў і напаўголаса гаворыць.
Вікторыя Васілеўна (ківаючы галавой у бок Аскольда).
За гэнага — жадалі вам здароўечка.
Адтуль — жадалі.
Дрозд.
Як вас разумець?
Вікторыя Васілеўна (усміхаючыся).
Ну, мабыць, там не задаволіць "троечка".
Дрозд (спакойна, роўным голасам).
На колькі знае — столькі й будзе мець.
Вікторыя Васілеўна.
Жартуеце, Мікола Апанасавіч!
Дрозд.
Не! I размову лішняю лічу.
Вы хочаце, каб я душой грымаснічаў?
Вікторыя Васілеўна (незалежным тонам).
Ды я ад вас нічога не хачу!
Я ж не кажу, што вы мне ласку зробіце!
Я толькі гавару — і вам, і вам, — (ківае абоім галавою)
Што за яго — жадалі вам здароўіца.
А ўжо хай кожны з вас рашае сам!..
Пусці-Павалюся (лісліва усміхаючыся да Вікторыі Васілеўны, тонам заспакаення і згоды).
Ну, добра, добра! Вы так не хвалюйцеся!
Па-першае, ён можа знаць прадмет,
А па-другое — мы таксама людзі ўсе,
Не ўчора ж нарадзіліся на свет!
(Паварочваецца да Дразда.)
Хіба не так, Мікола Апанасавіч?
Дрозд.
Я ўжо сказаў.
Вікторыя Васілеўна (іранічна усміхаючыся).
Дык памагай вам бог!
Важнай, упэўненай паходкай выходзіць з аўдыторыі.
Пусці-Павалюся (да Аскольда).
I так, Аскольд Пятровіч, будзьце ласкавы!
Аскольд ідзе і садзіцца перад экзаменатарамі.
Пусці-Павалюся.
Ну-с, што вы скажаце нам,галубок?
Аскольд глядзіць у білет і маўчыць. Пачынаючы непакоіцца, Пусці-Павалюся працягвае руку і бярэ яго білет.
Пусці-Павалюся.
О, вокіслы ў вас? Гэта паважаем мы!
Ну, што ж, пачнём з жалеза ці з чаго?
I так, якая формула іржавіны?
Аскольд разяўляе рот, нібы што хоча сказаць, лыпае вачамі і маўчыць. Пусці-Павалюся прыходзіць на выручку.
Пусці-Павалюся.
Ну, што задумаліся?
Аскольд (выбуховым голасам).
Аш — два — о!
Дрозд ад нечаканасці зарагатаў, але тут жа асёкся і адным позіркам папрасіў у Пусці-Павалюся прабачэння.
Пусці-Павалюся (да Аскольда).
Не гарачыцеся! Не гарачыцеся!
Іржавіна ўтвараецца на чым?
Што есць яна здаровае і чыстае?
Калі ад вільгаці не берагчы?
Аскольд маўчыць, не падымаючы вачэй.
Дрозд (скарыстоўваючы паўзу).
Пытанне мае важны сэнс увогуле:
Іржавіна нам шмат чаго псуе!
Іржавіна пераядае многае!..
Пусці-Павалюся.
Ну-с, назавіце ж формулу яе!
Аскольд маўчыць. Пусці-Павалюся стараецца "выратаваць" становішча.
Пусці-Павалюся.
I так, жалеза — ферум, болей правільна,
Жалеза і?.. і кіс?..
Аскольд (узрадавана).
...ларод!
Пусці-Павалюся.
Во-во!
Ну, дык якая формула іржавіны?
Аскольд зноў атупела ўнурыўся ў білет.
Пусці-Павалюся.
Ну! Мы ж амаль сказалі!
Аскольд (выбуховым голасам).
Аш-два-о!
Дрозд весела рагоча. Пусці-Павалюся са стогнам адкінуўся назад.
Пусці-Павалюся (трацячы цярпенне).
О, божа мой! Аскольд Пятровіч, міленькі!
Адкуль жа аш, калі ў вас ферум — тры?
Аскольд маўчыць. 3 хвіліну цягнецца паўза.
Дрозд (да Пусці-Павалюся).
Агей Агеевіч — падводзім вынікі?
Іржавіна, відаць, пайшла знутры.
Пусці-Павалюся (супакоіўшыся, цяжка ўздыхнуўшы).
Ну, добра. 3 ферумам — няма разгорнення.
Мы вам пытанне іншае дамо.
Лепш назавіце вокісь медзі ў формуле.
Аскольд не падымае галавы.
Пусці-Павалюся.
Ну! Што вы ўнурыліся?
Аскольд (нясмела, запытальным тонам).
Не аш-два-о?
Пусці-Павалюся (злосна, узбуджана).
Што трэба ўзяць для вокісі — па логіцы?
Аскольд маўчыць.
Пусці-Павалюся.
Скажыце: Купрум — о! Ну!
Аскольд.
Цукрум — о!
Пусці-Павалюся (амаль крычыць).
Не цукрум — купрум!
Цукрам чай салодзіцца,
А гэта ж вокісь!..
(Зноў добразычлівым тонам.)
Ну, дармо, дармо!..
Вы, мабыць, вельмі падрыхтоўкай змучаны?
Аскольд ківае галавой: так!
Дрозд (сур'ёзна, настойліва).
Агей Агеевіч, пара канчаць.
Пусці-Павалюся (да Аскольда).
Мы вас папросім выйсці на мінутачку
I там, на калідоры, пачакаць.
Аскольд падымаецца і выходзіць. Пусці-Павалюся глядзіць разгублена на Дразда.
Пусці-Павалюся.
Ну, што вы скажаце?
Дрозд.
А вы што скажаце?
Пусці-Павалюся.
Я думаю, што гэта нейкі шок.
Ён захварэў.
Здаровы так не спляжыцца!
Дрозд.
Не, ён не хворы.
Ён — пусты мяшок!
Я стаўлю "два".
Пусці-Павалюся (з жахам).
Вы гэтага не зробіце!
Вы ўспораце мне кішкі без нажа!
Дрозд падцягвае да сябе ведамасць. Пусці-Павалюся хапае яго за рукаў.
Пусці-Павалюся.
Апомніцеся: гэта ўжо не дробязі!
Яго правал на уступных — гэта жах!
Дрозд (крыху гарэзліва ўсміхаючыся).
Нічога страшнага, Агей Агеевіч,
Нічога страшнага, паверце мне.
Не быць жа нам нікчэмнымі пігмеямі,
Якіх хто хоча, той туды і гне!
Пусці-Павалюся (з мальбою).
Мікола Апанасавіч, за родзіча
Я не прасіў бы так, як за яго.
Ды і сабе самому вы нашкодзіце:
Вам лезці на ражон няма чаго.
Дрозд нейкі час моўчкі, са шкадаваннем глядзіць на Пусці-Павалюся.
Дрозд.
Як гэта сталася, Агей Агеевіч?
Няўжо Вы ўсё жыццё былі такім?
Я б зразумеў трымценне перад геніем.
А гэты подлы страх ваш — перад кім?
Пусці-Павалюся (злосна).
Вы хто такі, што гэтак спавядаеце?
Вы малады яшчэ — мяне вучыць!
Ваюйце! Рэжцеся, калі жадаеце!
А я прывык з людзьмі па-людску жыць.
Збірае свае паперы ў папку.
Дрозд (спакойна, настойліва).
I ўсё ж я вельмі Вас прашу: рашыцеся —
I будзьце чалавекам. Вось лісток:
Пастаўце чэсна "двойку", распішыцеся —
І ўсё! I сплюньце подлы страх набок!..
Пусці-Павалюся (падымаецца, папраўляе гальштук).
Паставіце і самі — не знясілены.
Мне ўжо давалі досыць па гарбе.
Совае папку пад паху.
Я далажу Вікторыі Васілеўне,
Што Вы ўзялі адказнасць на сябе.
Выходзіць. Дрозд праводзіць яго сумна-насмешлівым поглядам.
Дрозд (сам сабе ўголас).
Да безнадзейнасці бядак затурканы.
Ну, што ж, упішам "двойку" без яго.
Бярэ ведамасць, лісток і піша.
Хай гэны татаў шалапай прыдуркавы
Ідзе дамоў і вып'е аш-два-о!
Ну, што ж, дакладна ўсё і без запіначкі!
Такі адказ, прызнацца, я цаню.
Абітурыентка.
Мне можна йсці?
Дрозд.
Чакайце паўхвіліначкі:
Скажыце — вы да нас упершыню?
Залетась не здавалі вы мне хіміі?
Абітурыентка (уздыхнуўшы).
Я двойчы паступала ўжо да вас.
Дрозд.
I ўсё няўдачна?
Абітурыентка моўчкі ківае галавой.
Дрозд.
Дзе ж вы двойчы схібілі?
Абітурыентка.
Паўбала не хапала кожны раз.
Пусці-Павалюся.
Ну, сёлета вам месца забяспечана!..
Абітурыентка.
Мяне й з "пяцёркамі" бярэ ўжо страх...
Дрозд.
Дарэмна! Вам ужо баяцца нечага!
На гэты раз усё прайшлі без страт.
Жадаем поспеху ў вучобе!
Абітурыентка.
Дзякую!
Забірае экзаменацыйны ліст і выходзіць.
Дрозд (да Пусці-Павалюся).
I дзіўна ж атрымоўваецца ў нас:
За першым разам — дрэнь бяром усякую,
А той, хто варт, — штурмуе ў трэці раз!
Заходзіць Вікторыя Васілеўна. Падышоўшы да стала, нахіляецца да выкладчыкаў і напаўголаса гаворыць.
Вікторыя Васілеўна (ківаючы галавой у бок Аскольда).
За гэнага — жадалі вам здароўечка.
Адтуль — жадалі.
Дрозд.
Як вас разумець?
Вікторыя Васілеўна (усміхаючыся).
Ну, мабыць, там не задаволіць "троечка".
Дрозд (спакойна, роўным голасам).
На колькі знае — столькі й будзе мець.
Вікторыя Васілеўна.
Жартуеце, Мікола Апанасавіч!
Дрозд.
Не! I размову лішняю лічу.
Вы хочаце, каб я душой грымаснічаў?
Вікторыя Васілеўна (незалежным тонам).
Ды я ад вас нічога не хачу!
Я ж не кажу, што вы мне ласку зробіце!
Я толькі гавару — і вам, і вам, — (ківае абоім галавою)
Што за яго — жадалі вам здароўіца.
А ўжо хай кожны з вас рашае сам!..
Пусці-Павалюся (лісліва усміхаючыся да Вікторыі Васілеўны, тонам заспакаення і згоды).
Ну, добра, добра! Вы так не хвалюйцеся!
Па-першае, ён можа знаць прадмет,
А па-другое — мы таксама людзі ўсе,
Не ўчора ж нарадзіліся на свет!
(Паварочваецца да Дразда.)
Хіба не так, Мікола Апанасавіч?
Дрозд.
Я ўжо сказаў.
Вікторыя Васілеўна (іранічна усміхаючыся).
Дык памагай вам бог!
Важнай, упэўненай паходкай выходзіць з аўдыторыі.
Пусці-Павалюся (да Аскольда).
I так, Аскольд Пятровіч, будзьце ласкавы!
Аскольд ідзе і садзіцца перад экзаменатарамі.
Пусці-Павалюся.
Ну-с, што вы скажаце нам,галубок?
Аскольд глядзіць у білет і маўчыць. Пачынаючы непакоіцца, Пусці-Павалюся працягвае руку і бярэ яго білет.
Пусці-Павалюся.
О, вокіслы ў вас? Гэта паважаем мы!
Ну, што ж, пачнём з жалеза ці з чаго?
I так, якая формула іржавіны?
Аскольд разяўляе рот, нібы што хоча сказаць, лыпае вачамі і маўчыць. Пусці-Павалюся прыходзіць на выручку.
Пусці-Павалюся.
Ну, што задумаліся?
Аскольд (выбуховым голасам).
Аш — два — о!
Дрозд ад нечаканасці зарагатаў, але тут жа асёкся і адным позіркам папрасіў у Пусці-Павалюся прабачэння.
Пусці-Павалюся (да Аскольда).
Не гарачыцеся! Не гарачыцеся!
Іржавіна ўтвараецца на чым?
Што есць яна здаровае і чыстае?
Калі ад вільгаці не берагчы?
Аскольд маўчыць, не падымаючы вачэй.
Дрозд (скарыстоўваючы паўзу).
Пытанне мае важны сэнс увогуле:
Іржавіна нам шмат чаго псуе!
Іржавіна пераядае многае!..
Пусці-Павалюся.
Ну-с, назавіце ж формулу яе!
Аскольд маўчыць. Пусці-Павалюся стараецца "выратаваць" становішча.
Пусці-Павалюся.
I так, жалеза — ферум, болей правільна,
Жалеза і?.. і кіс?..
Аскольд (узрадавана).
...ларод!
Пусці-Павалюся.
Во-во!
Ну, дык якая формула іржавіны?
Аскольд зноў атупела ўнурыўся ў білет.
Пусці-Павалюся.
Ну! Мы ж амаль сказалі!
Аскольд (выбуховым голасам).
Аш-два-о!
Дрозд весела рагоча. Пусці-Павалюся са стогнам адкінуўся назад.
Пусці-Павалюся (трацячы цярпенне).
О, божа мой! Аскольд Пятровіч, міленькі!
Адкуль жа аш, калі ў вас ферум — тры?
Аскольд маўчыць. 3 хвіліну цягнецца паўза.
Дрозд (да Пусці-Павалюся).
Агей Агеевіч — падводзім вынікі?
Іржавіна, відаць, пайшла знутры.
Пусці-Павалюся (супакоіўшыся, цяжка ўздыхнуўшы).
Ну, добра. 3 ферумам — няма разгорнення.
Мы вам пытанне іншае дамо.
Лепш назавіце вокісь медзі ў формуле.
Аскольд не падымае галавы.
Пусці-Павалюся.
Ну! Што вы ўнурыліся?
Аскольд (нясмела, запытальным тонам).
Не аш-два-о?
Пусці-Павалюся (злосна, узбуджана).
Што трэба ўзяць для вокісі — па логіцы?
Аскольд маўчыць.
Пусці-Павалюся.
Скажыце: Купрум — о! Ну!
Аскольд.
Цукрум — о!
Пусці-Павалюся (амаль крычыць).
Не цукрум — купрум!
Цукрам чай салодзіцца,
А гэта ж вокісь!..
(Зноў добразычлівым тонам.)
Ну, дармо, дармо!..
Вы, мабыць, вельмі падрыхтоўкай змучаны?
Аскольд ківае галавой: так!
Дрозд (сур'ёзна, настойліва).
Агей Агеевіч, пара канчаць.
Пусці-Павалюся (да Аскольда).
Мы вас папросім выйсці на мінутачку
I там, на калідоры, пачакаць.
Аскольд падымаецца і выходзіць. Пусці-Павалюся глядзіць разгублена на Дразда.
Пусці-Павалюся.
Ну, што вы скажаце?
Дрозд.
А вы што скажаце?
Пусці-Павалюся.
Я думаю, што гэта нейкі шок.
Ён захварэў.
Здаровы так не спляжыцца!
Дрозд.
Не, ён не хворы.
Ён — пусты мяшок!
Я стаўлю "два".
Пусці-Павалюся (з жахам).
Вы гэтага не зробіце!
Вы ўспораце мне кішкі без нажа!
Дрозд падцягвае да сябе ведамасць. Пусці-Павалюся хапае яго за рукаў.
Пусці-Павалюся.
Апомніцеся: гэта ўжо не дробязі!
Яго правал на уступных — гэта жах!
Дрозд (крыху гарэзліва ўсміхаючыся).
Нічога страшнага, Агей Агеевіч,
Нічога страшнага, паверце мне.
Не быць жа нам нікчэмнымі пігмеямі,
Якіх хто хоча, той туды і гне!
Пусці-Павалюся (з мальбою).
Мікола Апанасавіч, за родзіча
Я не прасіў бы так, як за яго.
Ды і сабе самому вы нашкодзіце:
Вам лезці на ражон няма чаго.
Дрозд нейкі час моўчкі, са шкадаваннем глядзіць на Пусці-Павалюся.
Дрозд.
Як гэта сталася, Агей Агеевіч?
Няўжо Вы ўсё жыццё былі такім?
Я б зразумеў трымценне перад геніем.
А гэты подлы страх ваш — перад кім?
Пусці-Павалюся (злосна).
Вы хто такі, што гэтак спавядаеце?
Вы малады яшчэ — мяне вучыць!
Ваюйце! Рэжцеся, калі жадаеце!
А я прывык з людзьмі па-людску жыць.
Збірае свае паперы ў папку.
Дрозд (спакойна, настойліва).
I ўсё ж я вельмі Вас прашу: рашыцеся —
I будзьце чалавекам. Вось лісток:
Пастаўце чэсна "двойку", распішыцеся —
І ўсё! I сплюньце подлы страх набок!..
Пусці-Павалюся (падымаецца, папраўляе гальштук).
Паставіце і самі — не знясілены.
Мне ўжо давалі досыць па гарбе.
Совае папку пад паху.
Я далажу Вікторыі Васілеўне,
Што Вы ўзялі адказнасць на сябе.
Выходзіць. Дрозд праводзіць яго сумна-насмешлівым поглядам.
Дрозд (сам сабе ўголас).
Да безнадзейнасці бядак затурканы.
Ну, што ж, упішам "двойку" без яго.
Бярэ ведамасць, лісток і піша.
Хай гэны татаў шалапай прыдуркавы
Ідзе дамоў і вып'е аш-два-о!
Выходзяць вядучыя з Несцеркам.
1в., 2в. Праважаем, дарагія госці,
Вас са свята весялосці.
Каб былі здаровыя, як рыжыкі баровыя,
Дожджыкам памытыя, гладкія і сытыя.
Каб часцей смяяліся, за жывот трымаліся.
Добра вам старацца за сталом і ў працы,
Каб не ведалі бяды ні стары, ні малады.
Вас са свята весялосці.
Каб былі здаровыя, як рыжыкі баровыя,
Дожджыкам памытыя, гладкія і сытыя.
Каб часцей смяяліся, за жывот трымаліся.
Добра вам старацца за сталом і ў працы,
Каб не ведалі бяды ні стары, ні малады.
Несцерка.
Не заўсёды з вамі тут
Жартаваць, смяяцца.
Трэба зараз мне, сябры,
З вамі развітацца.
Мо абразіў я каго,
Дык перапрашаю.
Крыўды сам ні на каго
Я, сябры, не маю.
Дык бывайце ўсе здаровы
І не забывайце:
Я вам прыяцель, мяне
Часта ўспамінайце.
Не заўсёды з вамі тут
Жартаваць, смяяцца.
Трэба зараз мне, сябры,
З вамі развітацца.
Мо абразіў я каго,
Дык перапрашаю.
Крыўды сам ні на каго
Я, сябры, не маю.
Дык бывайце ўсе здаровы
І не забывайце:
Я вам прыяцель, мяне
Часта ўспамінайце.
1в., 2в. (разам) Ад шчырага сэрца вам долі
жадаем,
Ніхто з вас ніколі хай гора не знае!
Ніхто з вас ніколі хай гора не знае!
Комментариев нет:
Отправить комментарий