Перад Богам усе святыя шыхуюцца, рахуюцца:
катораму святу наперад пайсці?
- Святыя саракі наперад
пайшлі.
- Святы Аляксей сохі чэша,
- Святое Благавешчанне заворваець,
- Святы Вербіч вярбу пасвянцае,
- Чысты чацвер ячмень засявае,
- Святое Вялічка з красным яечкам.
- Радаўніца статак запасываець,
- Святы Юры, Божы пасол – да Бога пайшоў.
- Ярыла ўзяў ключы залатыя, адамкнуў зямлю сырусеньку,

пусціў расу цяплюсеньку на ўвесь белы
свет.
- Святы Барыс бабы сее,
- Святы Мікола па межах ходзе, па межах ходзе, жыта родзе.
- Святы Ушэснік – жыта выплывае
- Святая Сёмуха навозы возіць і Бога просіць.
- Святы Дзевятнік жыта раўнуець,
- Святая Дзесятуха жыта красуець
- Святы Іван пчолы садзіць – пад пералазам шасцёра разам.
- Святы Пётра жыта спеліць,
- Святы Паўлюк граблі робіць,
- Святы Дзям’ян сена грабіць,
- Святы Кузьма сярпы робіць, залатыя, новыя і сталовыя.
- Святы Ілля – слаўная жняя.
- Святы Барыс снапы зносіць,
- Святыя Ганны дамоў возяць,
- Святы Спас жыта пасвянцае,
- Святая Прычыстая папары мяшае і жыта засявае, а другая ёй памагае.
- Святы Мікола з халодным ветрам,
- Святое Узвіжанне з поля збірае
- Святы Пакроў зямлю пакрыў, зямлю лістом, а воду лядом,
- Святы Юры грудай гвоздзіць,
- Святы Мікола снегам мосціць.
- Прыйшлі Калядкі – гаспадарам парадкі.
- Святое Васілля – дзяжу мясіла,
- Святое Вадохрышча воду пасвянцае, людзей пакрапляе.
- Святыя Грамніцы свечкі свенцяць.
- Прыйшлі Саракі да другіх Саракоў!

Комментариев нет:
Отправить комментарий