500 гадоў
назад з друку выйшла першая беларуская кніга. Выдаў яе наш самы знакаміты
суайчыннік Францыск Скарына. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання мае
сусветную значнасць, таму занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.
Найбольш раннія кнігі, створаныя на тэрыторыі
Беларусі, былі рукапіснымі. Нашы продкі не з’яўляліся іх аўтарамі, хоць і пісалі
асобныя творы. Кнігі траплялі сюды з іншых зямель, а на Беларусі стваралі копіі
іх тэкстаў — перапісвалі ад рукі. 3-за працаёмкасці рукапіснага спосабу кнігі
былі рэдкай з’явай, што стрымлівала развіццё асветы. Павялічыць колькасць кніг
магло толькі друкаванне. Яго пачатак у нашай Айчыне звязаны з імем Францыска
Скарыны.
Францыск, а ён называў сябе і Францішкам,
нарадзіўся каля 1490 года (даклад-ных сведчанняў няма) у Вялікім Княстве Літоўскім,
Рускім і Жамойцкім. У перыяд сваёй магутнасці гэта была адна з найбуйнейшых
краін Еўропы. У жыццёвым шляху Ф.Скарыны істотную ролю, а разам са здольнасцямі,
мабыць, і вызначальную, адыгралі дзве асаблівасці, знітаваныя з яго паходжаннем.
Па-першае, месцам нараджэння будучага першадрукара з’яўляўся горад. Нават сто
гадоў назад — на пачатку XX ст. — у гарадах жыло толькі 10% насельніцтва Беларусі;
у часы ж Ф.Скарыны гараджане складалі значна меншую, мізэрную долю людзей,
астатнія жылі ў вёсцы. Адпаведна, ні Ф.Скарына, ні яго бацькі не належалі да
самага шматлікага класа — сялян, не мелі цяжару іх феадальных павіннасцей і
былі асабіста вольнымі. Нарадзіўся асветнік у Полацку — найстаражытнейшым горадзе
Беларусі, які яшчэ раней быў сталі-цай першага дзяржаўнага ўтварэння нашых
продкаў — Полацкага княства (X—XIII стст.). Статус жа галоўнага горада ВКЛ у
час Ф.Скарыны належыў Вільні. Аднак на абшары Беларусі менавіта родны для
асветніка Полацк заставаўся найбуйнейшым горадам. Напэўна, і стольную гісторыю,
і наяўную значнасць сваёй малой радзімы меў на ўвазе першадрукар, калі пісаў
пра паходжанне са “славного града Полоцька”.
Другая асаблівасць паходжання Ф.Скарыны
замыкаецца ў сацыяльным ста-новішчы яго сям’і. Бацька Францыска быў купцом.
Купцы — гэта буйныя, заможныя гандляры, якія займаліся аптовым гандлем (у ВКЛ і
за мяжой). Сярод гарадскіх жыхароў пераважалі рамеснікі і дробныя гандляры,
купцоў жа было няшмат. Рамеснікі ды гандляры (у тым ліку купцы), якія жылі ў
гарадах, называліся мяшчанамі.
Такім чынам, нараджэннем у горадзе
Ф.Скарына адрозніваўся ад абсалютнай большасці насельніцтва краіны, а паходжаннем
з сям’і купца — і ад абсалютнай большасці гараджан. Ён таксама не з’яўляўся
прадстаўніком прывілеяванага кпаса — шляхты. Шляхціцы мелі правы на зямлю і
займанне дзяржаўных пасад. Асабістая свабода мешчаніна, матзрыяльны дабрабыт
сям’і давалі Францыску магчымасці для навучання, якімі ён скарыстаўся напоўніцу.
Асвета і навука сталі справай яго жыцця.
У ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. адукацыя арганізавана
яшчэ не была. Звесткі пра пачатковае навучанне Ф.Скарыны адсутнічаюць, але гэтую
адукацыю ён, безумоўна, атрымаў. Вышэйшых навучальных устаноў тагачаснае ВКЛ не
мела. Першая з іх — Віленскі ўніверсітэт — заснавана ў 1579 годзе. Каб працягваць
адукацыю, Францыск авалодаў лацінскай мовай (менавіта на ёй працавалі ўніверсітэты
ў розных краінах) і накіраваўся ў суседнюю Польшчу. У сталіцы Польскага Каралеўства
Кракаве мэтай юнака быў вядомы з XIV ст. універсітэт, які існуе і зараз. Ф.Скарына
скончыў філасофскі факультэт Кракаўскага ўніверсітэта і атрымаў вышэйшую
адукацыю. Гэты факт патрабуе глыбокага асэнсавання. Натой час абсалютная
большасць людзей — і ў ВКЛ, і ў іншых краінах — з’яўлялася непісьменнай (людзі
не ўмелі чытаць і пісаць, не прайшлі нават пачатковага навучання), не кажучы
ўжо пра вышэйшую адукацыю. Адзначым, што і на пачатку XX ст. 68% жыхароў
Беларусі заставаліся непісьменнымі. Калі Францыск быў студэнтам, на еўрапейскім
кантыненце функцыянавала менш ВНУ, чым цяпер у адной Беларусі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий