вторник, 8 января 2019 г.

Педагагічныя чытанні

...Дык шануй, беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!

Гэтыя словы знакамітага беларускага пісьменніка Алеся Гаруна сталі агульнай тэмай абласнога мерапрыемства - “Педагагічныя чытанні выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры”, якое прайшло 28 лістапада 2018 года на базе ўстановы адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.


У пачатку мерапрыемства з прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся дырэктар ліцэя Кузюр Іван Іванавіч і метадыст дзяржаўнай установы “Брэсцкі абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі” Шумская Наталля Іосіфаўна.
Выкладчыкі роднай мовы Брэстчыны гаварылі, што кожны народ у працэсе свайго існавання стварыў народныя песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і танцы, але самы галоўны і неад’емны атрыбут кожнага народа – гэта яго мова.
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Зараз сітуацыя з беларускай мовай даволі складаная – яе любяць, называюць роднай, афіцыйна яна з’яўляецца адной з дзяржаўных моў, але размаўляюць на ёй адзінкі. Часцей за ўсё яе выкарыстоўваюць толькі настаўнікі, а вучні і на ўроках спрабуюць падмяніць свае адказы рускім варыянтам.

Цікавае, змястоўнае і карыснае мерапрыемства наведалі каля трыццаці педагогаў устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Брэсцкай вобласці. У цёплай сяброўскай атмасферы калегі дзяліліся вопытам, праводзілі прэзентацыі нетрадыцыйных урокаў, выкарыстоўваючы інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі. Удзельнікі мерапрыемства падкрэслівалі важнасць захавання роднай мовы, заклікалі не саромецца і  аберагаць яе, бо мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводзін чалавек.

1 комментарий:

  1. "Бенджамін Брыль Лі быў вельмі прафесійным ва ўсе часы, паведамляючы мне пра ўсё, што адбывалася. Калі ў мяне былі пытанні, ён заўсёды быў у стане адказаць. Гэта была мая першая купля жылля, я нічога не ведала пра працэс пазыкі, і ён вельмі лёгка зразумеў рэчы, якія былі ў мяне. Мне вельмі спадабалася працаваць з ім ".
    Ён займае крэдытны супрацоўнік, які працуе з групай інвестараў, якія гатовыя фінансаваць любы праект альбо пазычыць вам любую суму з вельмі нізкай цікавасцю. Звяжыцеся з Бенджамінам Брылем Лі E-Mail: Lfdsloans@outlook.com Whats-App Number: + 1-989 -394-3740.

    ОтветитьУдалить