среда, 9 января 2019 г.

Верш "Будучы повар"

Беласнежны мой халат
І такая ж шапка.
-          Думаеш, што я ўрач? ….
Памыліўся, братка!

У ліцэі трэці год
На повара вучуся,
Але ўсё вам па парадку
Расказаць бяруся.


Ёсць з дзяцінства грэх за мной –
Я люблю паесці
Са смятанкай калдуны
І сасіску ў цесце.

Думаў, думаў: што рабіць,
Дзе мне навучыцца
Смачна ежу гатаваць
Ды не памыліцца.

Што патрэбна мне: скажыце
Добрым поварам каб быць?
Ну, канечне, безумоўна,
У ліцэй наш паступіць!

Я цяпер ужо ўмею
Шэраг страў прыгатаваць,
Качку з яблыкам засмажыць,
Моркву запасераваць.

І вяндліну, і каўбаску
Пальцам пханую магу,
Галубцы, яечню, бабку
І катлеты на пару.

А яшчэ аладкі, пышкі,
Журавінавы кісель,
Жур, наліснікі, ватрушкі
І з падлівай вермішэль.

Дайце мне прадуктаў розных,
Солі, перцу – і тады
Смакаты такой згатую,
Што трымайце жываты!

Я вось так скажу, мой сябра:
-          Хочаш поварам ты быць:
Мала проста зварыць бульбу –
Трэба творчасць праявіць!

Каб прыемны пах заўсёды
Ў носе казытаў усе дні,
Да той стравы, што гатуеш,
Крэатыўнасць прымяні.

Хочаш звацца супер-повар,
Смачна частаваць гасцей?
Доўга не раздумвай, братка,
Паступай у наш ліцэй!


Комментариев нет:

Отправить комментарий