На
сцэне словы
“…
Ды будзе вечна блізкім рэхам
звінець
твой голас малады…”
Гучыць
песня “ О Беларусь!” сл.Я.Янішчыц
1 вядучы
Жэня Янішчыц…
Паміж днем народзінаў і трагічнаю датаю – 40 гадоў. Толькі 40. Столькі
ей было адмерана пражыць на гэтым свеце. І самой пайсці з жыцця. На могілках
паўстаў помнік – прыгожая постаць з крыламі за спіною, а ў бібліятэках,
дзяржаўных і асабістых, яе кнігі.
Чаму
ж яны, Богам дадзеныя крылы, не ўтрымалі яе аднойчы
над халоднаю скамянелаю зямлею?
2 вядучы
Здарылася страшная несправядлівасць: у сівой
матулі не стала любімай дачушкі, якая павінна была даглядзець старасць:
асірацела маці, “сойка скрухі, перапелка жалю”, кнігаўка Жэніных лірычных кніг,
а ў сына-школьніка не стала матулі, якая яго ахоўнай арліцай была. А з палотнаў
беларускіх паэтаў пайшла самаадданая майстрыца, якая ўмела “ з нябачных промняў
вобраз ткаць”, а беларусы збяднелі, бо адляцела ў вечны вырай верная
дачка-патрыётка, якая падаравала свайму народу, “Зорную паэмы”, зорную сваю
паэзію.
1 вядучы
Усім, хто любіў і шкадуе яе, журыцца па ёй,
застаецца суцяшэнне: духоўная энергія Яўгеніі Янішчыц, што засталася ў яе
спадчыне, непадуладная нябыту.
Смерці
ў Паэта няма –
Ёсць
нараджэнне!
Сказанае гэта ёю пра Максіма Багдановіча ў поўнай
меры стасуецца і да яе самой.
Вучань (чытае верш)
Будуць весны і пралескі,
Будзе радасць і туга.
Адцвіце вясна на ўзлеску,
Пабяжыць за сіні гай,
І хваёваю імгліцай
Адзавецца лета звон
Толькі мне не паўтарыцца
Ні вясною, ні зімой.
Столькі думак самых шчырых!
Светлы шлях мне пажадай
Заўтра будзе звонкі вырай
У бясхмарны
небакрай.
Будзе лета з навальніцай
І вяселка над ракой.
Толькі мне не паўтарыцца
Ані летам, ні зімой.
1 вядучы
Мінаюць леты і зімы, бяжыць час, як у незваротны
вечны вырай адляцела ад нас Жэня Янішчыц, выдатная паэтэса, дзівосная птушка
казачнага Палесся.
2 вядучы
Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада
1948 года ў весцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобоасці ў сям’і калгаснікў. У
1955 годзе Жэня пайшла ў першы клас Рудкаўскай пачатковай школы, а пасля яе заканчэння
вучыцца ў Мерчыцкай васьмігодцы. У 1963 годзе Жэня прыйшла ў 9 клас Парэцкай
сярэдняй школы і пасля яе заканчэння паступае ў БДУ на аддзяленне беларускай
мовы і літаратуры.
1 вядучы
Ужо ў 16
гадоў Жэня адчувала сябе ўпэўнена, ведала, што валодае талентам, дадзеным ад
Бога, трэба толькі працаваць, каб дасягнуць майстэрства. І яна працавала,
адсылала свае вершы ў розныя часопісы і газеты. Яе жыццё было напоўнена
падзеямі і сустрэчамі. Дзяўчына, апантаная паэзіяй, шчодра раздавала талент, не
шкадуючы ні часу, ні сябе, жыла адкрытая свету і людзям, адначасова гэта ўжо
сур’езны чалавек, асоба, якая ўпарта шукае свій шлях і гатова самааддана
працаваць для дасягнення сваёй мэты. Пра гэта сведчаць яе вершы.
Вучань
Мой
падарунак
Што ж такое аставіць людзям?
Што ж такое ім падарыць?
Людзям – сведкам і людзям – суддзям,
Для якіх я
радзілася жыць.
Можа кветак букецік весні?
Мо агеньчык у далекай глушы?
Падару лепей людзям песню –
Голас маей душы!
Вучань
Мой
верш
Не мне складаць апошняй і не першай,
Калі пішу, то тройчы шчаслівей
Як свежы хлеб, смакую часта вершы
І на душы становіцца святлей.
І хочацца ляцець, нібыта крыллі
Павырасталі раптам за спіной.
За лебядзінай белай эскадрыллю
Па-над маей шчасліваю зямлей.
Хоць я яшчэ нікуды не ўзляцела,
Я прыкладу ўсе сілы, каб найлепш
Злажыць ароду проста і ўмела
Найпрыгажэйшы, найзванчэйшы верш.
2 вядучы
Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц – лаўрэат прэміі
Ленінскага камсамола Беларусі 1978 года за кнігу “Дзень вечаровы”. У 1986 годзе
ёй прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі купалы за кнігу вершаў “Пара
любові і жалю”. Акрамя названых, ёй належаць кнігі: “Снежныя грамніцы”,
“Ясельда”, “На беразе пляча”, “Каліна зімы”, “У шуме жытняга святла”.
1 вядучы
Творам Яўгеніі Янішчыц уласцівы шчырасць,
апавядальнасць, страснасць. Паэтэса заявіла ўсяму свету, што ў аснове ўсяго
жыцця на зямлі – любоў, што без яе немагчыма чалавечае існаванне.
Вучань чытае верш “Я
вас люблю”
“Я вас люблю” - няма каму сказаць?
А ў любві да скону не змыліцца:
Я вас люблю, лясы і сенажаць,
Старая веска, новая сталіца.
Мы ў сэрцы носім радасць і грахі.
І распраўляем пераможна крылы.
Я вас люблю, айчынныя шляхі,
Я вас люблю, забытыя магілы!
І знаю: дзень пражыты нездарма,
Калі перажываю і хварэю,
Калі прад імянной сцяной – сама,
Нібы сцяна, ад жудасці бялею.
Падлесак – сын мне, бор вячысты – друг.
Зіма зажурыць – развяселіць лета.
Цябе люблю, патрыярхальны плуг,
Цябе – у страшным космасе, ракета.
Люблю я вас, сівыя мацяркі,
Што аж
дагэтуль гояць боль па дзецях,
Што вы мне ўсе – нібы мацерыкі,
Якія хочуць міру на планеце.
2 вядучы
Скразной тэмай твораў Яўгеніі Янішчыц з’яўляецца
Палессе, родная веска, аднавяскоўцы. Невыпадкова Генадзь Бураўкін назваў
паэтэсу “палескай ластаўкай”. Малая радзіма для паэтэсы – гэта любоў да Ясельды
і “айчынных шляхоў, памяць пра забытыя магілы і калоджеж дзядоў”, гэта чстка яе
лесу, боль і паратунак, шчасце і крыніца натхнення.
Гучаць вершы
“У
бабулі Паланеі”
Даль паднімуць, сон развеюць.
Разбірай, лугі, касцоў! -
У бабулі Паланеі
Пяць асілкаў-малайцоў.
І ў спякоту і ў завею
Кліча вуліца
хлапцоў-
У бабулі Паланеі
Пяць асілкаў-малайцоў
Віктар, Косця, Пеця, Дзіма.
Самы меншанькі-Назар.
…На пажоўклы фотаздымак
Пакацілася сляза.
І чаму – пытаць не смею.
Для бабулі свет не міл-
У бабулі Паланеі
Пяць сыноў і пяць магіл.
“Добры вечар, землякі”
Як жывецца, без мяне,
Сонейка – крылацейка?
А ў палескай старане
Кожны сокал – брацейка.
Назбірала мех грыбоў,
Ды ў расу абулася.
Колькі зведала шляхоў-
Гэтак мне не чулася.
… Добры вечар, землякі!
Добры вечар, зелена!
Тут пазвоньваюць вякі,
Нібы мак даспелены.
Паўнагрудая кума
Празвініць абцасамі.
Тут прыдуман нездарма
Танец з выхілясамі:
Рукавочкам -
да рукі,
Паяском – да пояса.
З вамі разам, землякі,
І ў зямлі не боязна!
“Салдаткі”
Тапталі ржышча, секлі буралом,
Жыццём масцілі горасныя кладкі.
Усё радзей за песенным сталом
Збіраліся трывушчыя салдаткі.
На сукнях адгарэла мурава…
Каторы раз паўторыць цётка Ліда:
“А мой, што пад Берлінам, ў дваццаць два-
Няхай бы хоць вярнуўся інвалідам”.
Ах, прад’явіць каму палын-віну?
Другая скажа так, што шэрхне цела:
“ Кляну вайну. І Колечку кляну,
Бо лепш яго – нікогачкі не мела”.
Счапіўшы рук шурпатых вузялкі,
Адна адной зірнуць балюча ў вочы.
“ Не выпалі нам, бабы, мужыкі”.
“Не выпалі…” – замужнія прамоўчаць.
1 вядучы
Сярод твораў, прысвечаных родным і блізкім,
вылучаюцца вершы пра маці. Яны напоўнены глыбокім роздумам пра цяжкі жаночы
лес, шчырай удзячнасцю матулі, якая стала для паэтэсы верным сябрам і
дарадчыкам, настаўнікам, увасабленнем чалавечай дабрыні, высакароднасці,
працавітасці.
Верш
“Ты вучыла мяне сеяць
жыта і лен”
Ты вучыла мяне сеяць жыта і лен,
І цярплівасці вечнай – уголас не плакаць.
Апынуся калі сярод чорных варон, -
Я памру, ды не буду па іхняму каркаць.
Вось трывожна вядзерца нясу, як тады,
Як вучыла, нясу. Я нясу, каб суседка
Не сказала, што нават звычайнай вады
Прынясці не ўмее, не заліўшы сукенку.
Цверда мною завучан натруджаны крок
Твой,
якому
навек ужо не саступіцца.
І душа мая часта, нібы матылек,
На агонь вылятае, ды агню не баіцца.
Пішаш: “век мой пражыты. Наперадзе – твой.
За мяне не хвалюйся. Я буду здаровай
Да апошняй вячорнай зары палявой
Грыбочка
апошняга ў нашай дуброве”.
Мама, сею не жыта я, сею не лен.
Але з лену і жыта я словы складаю.
І калі ўглядаюся ў парасткі дзен –
Чую крокі твае і свае вымяраю.
2 вядучы
Хутка Жэня сама стала маці. Гэта ўзбагаціла яе
пачуцці, яе паэзію.
Свет
мой – голенькі ды босы,
Мой
бялюткі бацянок,
Засынаеш,
як дарослы,
Пад
галоўку кулачок.
Вучань
Верш “Сынок і маці”
Пакуль яшчэ зяленая зямля
Трымае нас па міласці закона,
Сынок і маці - зерне і ралля.
Сынок і маці - мудрая ікона.
І спеюць хай удзячныя гады,
Бяжыць удаль дарога палявая.
Ен для яе маленькі назаўжды,
Нявопытны, пакуль яна жывая.
Крывавы час, адкінь свой грозны меч,
Прыслухайся да сцішанага слова.
З кароткіх, як само жыццё, сустрэч
Саткана іх нявечная размова.
Вучань. Верш “У калыханку сыну”
Свет
мой – голенькі ды босы,
Мой
бялюткі бацянок,
Засынаеш,
як дарослы -
Пад
галоўку кулачок.
Спі… Зырчэйшая залотаць
Узышла зара ў акне.
Хоць нас можа запалохаць,
Калі ты ўсміхнуўся мне?
І
сама я на паўслове
Захіхаю.
Ноч… Спакой…
Спі,
твой раначак ружовы
І
блакітны вечар твой.
Спі, мой сыне, спі, мой болю,
Спі, крыло майго жыцця…
Я й сама цяпер з табо,
Як вяселае дзіця.
1 вядучы
Інтымная лірыка Я.Янішчыц з’яўляецца адной з
лепшых у беларускай паэзіі. Не ўтойваючы ад чытачоў сваіх пачуццяў, паэтэса
асабліва пранікнена піша аб першым каханні, якое ўпрыгожвае і ўзвышае чалавека:
“Мой боль – на вышыні святла, таму і ноччу мне світае”, сцвярджае паэтэса.
2 вядучы
Аднак не ўсё так зладжана і проста ў яе жаночым
лесе. Пачуцці кахання ўскладняюцца. З аглядкай на перажытае як бы падводзіцца
рахунак той легкасці стаўлення да свайго шчасця, якая асабліва характэрна для
маладосці, калі ўсё прымаецца без ваганняў, як належнае. Жанчына нібы
пераступае нябачную рысу, наканаваную лесам, за якой роспач, журба, трывога,
расстання.
1 вядучы
Яўгенія Янішчыц, дзяўчына з маленькай палескай
вёскі, вядомая паэтэса ў саставе дэлегацыі прадстаўляла Беларусь у ААН. Тры
месяцы прабыла ў Амерыцы і, вярнуўшыся, адчувала акрамя радасці нейкі ледзь
улоўны страх і роспач – тугу па Радзіме. Аўтамабільная катастрофа, раскол
сям’і, які яна перанесла, і ўжо штосьці новае, аб чым ніхто не ведаў і ведаць
не мог, бо гаварылася толькі ў яе вершах.
З усіх вятроў, якія ёсць
–
Мілей Радзімы вецер.
2 вядучы
Тры промні – адчай, боль і надзея – сыходзяцца ў
адным пункце. З гэтых трох, апанаваўшых душу і сэрца ў апошнія гады
перажыванняў, вылучаецца самае малітоўнае, якое гучыць яшчэ з большай сілай:
Я
паўтару ізноў як заклінанне:
“Няхай
мой сын мяне перажыве”
1 вядучы
З кожным новым вершам аўтарка шукае больш
дакладныя емкія і незвычайныя вобразы для перадачы ўсёй гамы пачуццяў, што
напаўнялі душу, трывожылі яе ў апошнія гады.
2 вядучы
Жыццё, ты спэп, што выгарэў да краю,
Дрыготкі ліст на восеньскім галлі
І ўсе адно цябе я абдымаю,
І ўсе адно цябе я бласлаўляю
За боль і рай на песеннай Зямлі
Дзіву даешся, які цяжар пачуццяў, настрою, энергіі
змяшчала ў сабе яе кволае сэрца. Часта яно знемагалася а нервовай узрушанасці,
але ніколі ў ім не было зняверанасці і помсты. Была безабароннасць перад
жорсткасцю і хамствам.
Яшчэ
мая хада лягчэй пушынкі
Адкуль
цяжар так сэрцайка гняце.
Вучань
“Мова”
Чую тваю жаўруковую
музыку
Ў скошаных травах мурожных.
Мова! Як сонца мае беларускае,
Ты свецішся словам кожным.
Цябе і заворвалі, і закопвалі.
І ўсё ж нашы продкі праз гора
Данеслі да нас цябе, родную, цеплую,
Жывую і непаўторную.
І калі ты мяне толькі паклікаеш,
Памру за цябе без енку.
Нашу я любоў да цябе вялікую
У сэрцы сваім маленькім.
1 вядучы
Гэты гнет, які непрыкметна падточваў жыццёвыя
сілы, не прайшоў бясследна. 25 лістапада 1988 года Яўгенія Янішчыц упершыню не
выйшла наустрач сыну Андрэю і роднай матулі, а таксама ўсім, хто горача любіў
яе шчырую паэзію. Збылося яшчэ адно прарочае прадказанне
Ды
ведаю – на песні захліпнуся,
І
знаю: долі мне не абхітрыць.
2 вядучы
Вершы Жэні Янішчыц – гэта мастацкае палатно,
сатканае з даверу, шчырасці і абавязку, з вялікай годнасці душы. Яна запрашае
нас услухацца ў чароўную музыку зямлі, прайсціся паўзабытымі сцежкамі маленства
і юнацтва, каб прасвятліць сваю душу крынічнай чысціней рэк і азер.
1 вядучы
Усякая зорка знікае, каб свету падарыць святло.
Згарэла і наша зорка, але
Паэзія
– яна не знае тлену,
Калі
ў душы хоць прыгаршчы святла.
Вучні выходзяць на сцэну, чытаюць вершы,
прысвечаныя Жэні Янішчыц, у руках трымаюць свечкі.
2 вядучы
Дык няхай гэтыя “зоркі надзеі”, запаленыя сення вамі ў гонар ластаўкі беларускага
Палесся Жэні Янішчыц, асвятляюць ваш шлях у вашых добрых справах
Любіце
гэтую сваю светлую зямлю аддана і да канца
Іншай
вам не дадзена, дый не патрэбна
У.Караткевіч
Вучань
Верш С.Грахоўскага “Слезы і боль”
Сама ўзнімалася высока.
І усе вышэй, вышэй вяло
Да зор, за белыя аблокі
Твае празрыстае крыло.
Нібы ў самотнае лябедкі,
Трымцела светлая душа…
Бяда: і скончыўся кароткі
Палет над прорвай міража.
Зямля паклікала з аблокаў,
Крыло зламанае звініць…
Яшчэ ты тут, і так далека,
Што ужо ні кім не замяніць.
Зіма засцеле белым снегам
Твае імклівыя сляды,
Ды будзе вечна блізкім рэхам
Звінець Твой голас малады.
Гучыць песня на сл.Я.Янішчыц “Старана мая азерная”
Комментариев нет:
Отправить комментарий