четверг, 7 ноября 2019 г.

Рэспубліканская акцыя “Я гэты край Радзімаю заву”


Конкурс “Малая радзіма вялікіх людзей”
Намінацыя “Постаці слаўныя краю майго”
Творчая работа “Дарогамі жыцця Красічынскай настаўніцы”

Аўтар работы: Якавец Аліна Сяргееўна, навучэнка УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”, I курс, група 13
Кіраўнік: Факадзей Таццяна Сямёнаўна, выкладчык УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”


Дарогамі жыцця Красічынскай настаўніцы
Юбілеі бываюць не толькі ў людзей… Сёлета дзень нараджэння адзначае і мой любімы ліцэй…
Каб авалодаць  майстэрствам прыгатавання смачных страў і стаць поварам, трэба вучыцца, таму я і прыйшла ва ўстанову адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”, што знаходзіцца ў маляўнічым мястэчку Красічын на Палессі.
Год маёй сустрэчы з навучальнай установай аказаўся юбілейным для ліцэя. Таму я адразу пазнаёмілася з добрымі традыцыямі  гэтай установы адукацыі -  запрашаць ветэранаў ліцэя на значныя падзеі. Так, у рамках святкавання 50-годдзя ўстановы адукацыі я з іншымі першакурснікамі апынулася на сустрэчы з ветэранам працы - выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Гетман Зояй Іванаўнай.
Колькі памятаюць сябе людзі, быў сярод іх Настаўнік. Быў, ёсць і будзе, пакуль свеціць сонца. Лёс кожнага чалавека  на зямлі бывае ў яго руках.
Зоя Іванаўна - майстра сваёй працы. Яна захапіла мяне з першай хвіліны, навучыла быць адкрытай дабру і чалавечнасці. Нягледзячы на тое, што адукацыя камп’ютарызуецца, жывое слова настаўніка, яго ўсмешку, позірк вачэй нішто не зможа замяніць.
Зоя Іванаўна для мяне прыклад чалавека, адданага сваёй працы.  35 гадоў яна прысвяціла нашаму ліцэю. З’яўляецца ветэранам працы, выдатнікам прафтэхадукацыі БССР, членам ветэранскай арганізацыі ліцэя. Пасля мерапрыемства мне захацелася бліжэй пазнаёміцца з Зояй Іванаўнай, а вынікам гэтай сустрэчы стала інтэрв’ю з гэтай цудоўнай жанчынай.

Комментариев нет:

Отправить комментарий