пятница, 3 мая 2019 г.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны!

         9 мая мы святкуем  74-ую гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэты дзень увайшоў у гісторыю чалавецтва як сімвал мужнасці і гераізму, свабоды і незалежнасці брацкіх народаў у свяшчэннай вайне з ворагамі нашай радзімы.

Беларускі народ у гады вайны праявіў масавы гераізм і стойкасць. На перадавой, у партызанскіх атрадах, у падполлі — паўсюдна мужна і самааддана змагаліся сыны і дачкі Беларусі. Разам з іншымі брацкімі народамі наш беларускі народ не толькі перамог і адстаяў сваё права вольна жыць на роднай зямлі, але і ўнёс важкі уклад у вялікую гістарычную місію — Перамогу над фашызмам. Вось чаму так важна помніць, якой цаной заваявана наша шчасце — жыць у свабоднай і суверэннай краіне.
Мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых герояў Вялікай Айчыннай вайны. Іх баявыя здзяйсненні, гераічныя справы і ўчынкі навечна застануцца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў.
Сёння мы шануем загінуўшых і жывых герояў бітваў Вялікай Айчыннай вайны, выказваем ім нашу бязмежную любоў і прызнанасць за доблесць і ратны подзвіг.
Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Вы адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, выгадавалі дастойную змену. Для нас вялікі гонар жыць побач з вамі, працаваць, выконваючы ваш запавет — берагчы і ўмацоўваць нашу Беларусь.
Шчасця, моцнага здароўя вам, дарагія землякі, невычэрпнага аптымізму і поспехаў ва ўсім. Няхай неба над нашай зямлёй будзе мірным, светлым і чыстым.
Са святам Вялікай Перамогі!

Комментариев нет:

Отправить комментарий