пятница, 3 мая 2019 г.

Панорама педагогических достижений


«Дасягненні навучэнцаў ліцэя на аснове развіцця творчых                                                                       здольнасцей падлеткаў»


«Корань вучэння горкі», - казалі старажытныя рымляне і “дапамагалі” тагачасным навучэнцам розгамі. Старажытныя ісціны мудрыя ... Ніхто не спрачаецца. Але мяняецца час, змяняецца погляд на жыццё. Мяняюцца норавы, і мы разам з імі.
Адной з задач адукацыйнага стандарта вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца “развіццё літаратурна-творчых здольнасцей навучэнцаў”
Аднак, пры правядзенні ўрокаў я заўважыла, што творчыя здольнасці навучэнцаў развіты не на патрэбным узроўні, а некаторыя заданні выклікаюць цяжкасці пры іх выкананні, напрыклад сачыненне на вольную або літаратурную тэму, водгук на мастацкі твор, складанне вершаў, напісанне эсэ і інш.
У методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры з’явілася многа сучасных адукацыйных тэхналогій, якія павялічваюць цікавасць да беларускага слова, але не трэба забываць і ўжо добра вядомыя метады і прыёмы навучання, якія развіваюць творчыя здольнасці падлеткаў. Адным з такіх прыёмаў з’яўляецца выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці. На сучасным уроку можна аб’яднаць тэатралізацыю з выкарыстаннем новых дасягненняў тэхнікі. Напрыклад, відэакамерай, магчымасцямі мабільнага тэлефона, камп’ютара і г. д. Навучэнцам такая работа будзе не толькі карысная, але і цікавая.
Зразумела, што дасягненні выкладчыка – гэта дасягненні яго навучэнцаў.  Творчых, таленавітых, крэатыўных, здольных дзейнічаць і тварыць.
Па словах В.А.Сухамлінскага, «творчы падыход настаўніка да вучэбнага працэсу здольны абудзіць у дзіцяці схаваныя здольнасці і таленты».
Я лічу, што галоўнае для выкладчыка – гэта не толькі захапіць навучэнцаў творчай дзейнасцю, але і паказаць яе значнасць, надаць упэўненасць у сваіх сілах, уключыць іх у практычны творчы працэс.
Працуючы шмат гадоў у сельскагаспадарчым ліцэі, я прыйшла да высновы, што развіццю творчых здольнасцей  навучэнцаў значна садзейнічае выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і  інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.
Тэатралізацыя – гэта своеасаблівая гульнёвая сітуацыя, у якой навучэнец можа раскрыць творчы патэнцыял, уступіць у моўныя зносіны з таварышамі не па загаду выкладчыка, а дзеля сваёй зацікаўленасці.
На ўроках з выкарыстаннем элементаў тэатралізацыі не стаўлю мэту вырасціць артыста для вялікай сцэны, а развіць у падлеткаў творчыя здольнасці, садзейнічаць развіццю эстэтычнага ўспрымання рэчаіснасці.
Не сакрэт, што поспех – самы лепшы выхавацель, бо ён дае галоўнае: упэўненасць у сваіх сілах і ў самім сабе. Навучэнец, які пайшоў з урока ці з пазаўрочнага мерапрыемства  з гонарам за сябе, будзе зноў і зноў чакаць наступнага моманту, каб яшчэ раз перажыць перамогу над сабою. А зрабіць такую ўпэўненасць дапамагае тэатральная дзейнасць.
Вопыт работы паказвае, што ў пачатку навучальнага года ў навучэнцаў новага набора (1 курс) узнікаюць некаторыя цяжкасці пры выкананні творчых работ, напрыклад, такіх як “закончы фразу”, “напішы ліст”, “састаў сінквейн”, “прыдумай верш” і г.д. А праз 2 гады ў чэрвені, падводзячы вынікі, я заўважаю, што многія падлеткі з цікавасцю выконваюць творчыя заданні, становяцца ініцыятарамі работы.
Падводзячы вынікі, можна сказаць, што мае навучэнцы смела, актыўна і рэзультатыўна ўдзельнічаюць ва ўнутрыліцэйскіх, абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, што прадугледжвае напісанне даследчай працы, падрыхтоўку вершаў, творчых работ: сачыненняў, мініяцюр, эсэ, замалёвак і г.д.
Напрыклад, на працягу апошніх навучальных гадоў навучэнцы ліцэя прымалі ўдзел у наступных мерапрыемствах:
-                абласная навукова-практычная канферэнцыя сярод навучэнцаў устаноў прафесіянальнай адукацыі “Зямля, дзе пачаўся мой лёс” – даследчая работа «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва на грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь» - Дыплом II ступені, 2017 г.;
-                рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы, намінацыя “Лепшы паэтычны твор пра пагранічную службу”верш “Салдат-пагранічнік” – Дыплом III ступені і каштоўны падарунак, 2018 г.;
-                рэспубліканскі паэтычны конкурс сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі “Шчасце - жыць у мірнай краіне” - верш “Беларусі быць мірнай краінай” – Дыплом прызёра і зборнік вершаў – 2018 г.;
-                абласны конкурс “Проба пяра” сярод навучэнцаў устаноў прафесіянальнай адукацыі – творчая работа “Адрас сустрэчы – Піншчына” (нататкі падарожніка) – Дыплом III ступені – 2017 г.;
-                абласны інтэрактыўны праект “Рэцытацыя” да 135-годдзя Якуба Коласа – Якуб Колас “Даль” – Дыплом II ступені – 2017 г.;
-                абласны агляд-конкурс сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесіянальнай адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню “Спадчына”- верш “Красічын” – Дыплом удзельніка – 2018 г.
-                абласны конкурс эсэ, прысвечаны святкаванню 100-годдзя з дня ўтварэння БССР – эсэ “Беларусь для мяне…”- Сертыфікат прызёра 3 месца – 2018 г.
-                абласны этап конкурсу творчых работ “А ў нашай хаце свята” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” – творчая работа Калядныя пірагі з душамі” – Грамата фіналіста, публікацыя ў газеце “Пераходны ўзрост” і адпачынак у НДЦ “Зубраня” – 2018 г.;
            Мае дасягненні – гэта, канечне, дасягненні маіх выхаванцаў, навучэнцаў ліцэя.
Са сваім вопытам работы я неаднаразова выступала на педагагічных саветах, пасяджэннях метадычнага аб’яднання выкладчыкаў агульнаадукацыйных прадметаў установы адукацыі,  праводзіла адкрытыя ўрокі для маладых спецыялістаў ліцэя і вобласці, маю публікацыі ў перыядычным друку (часопіс “Прафесіянальная адукацыя”, газета “Метадыст”, газета “Палеская праўда”).
У 2015 годзе кабінет “Беларуская мова і літаратура”, загадчыкам якога я з’яўляюся, быў узнагароджаны Дыпломам III ступені на абласным конкурсе вучэбных кабінетаў па прадметах гуманітарнага цыкла “Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура”, “Гісторыя”.
У 2017 годзе я прымала ўдзел у абласным Кірмашы сацыяльна-педагагічных праектаў прафесіянальнай адукацыі,  таксама маю шэраг асабістых узнагарод раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню
На працягу 2015/2016 і 2016/2017 навучальных гадоў  з’яўлялася ўдзельнікам творчай групы ліцэя па забеспячэнню рэалізацыі праекта эксперыментальнай дзейнасці па тэме: “Апрабацыя адукацыйных блогаў як сродку абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту”, у 2017/2018 і 2018-2019 навучальным годзе - удзельнік творчай групы па забеспячэнню рэалізацыі інавацыйнага праекта па тэме “Укараненне адукацыйных блогаў як сродку абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту”.
Свой вопыт работы ў названым праекце я прадстаўляла на розных узроўнях: 2017 г. - рэспубліканскі семінар па тэме “Тэхналогіі электроннага навучання – шлях павышэння якасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах прафесіянальнай адукацыі”, 2018 - пашыраны рэктарат установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі” з дакладам па тэме “Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння з выкарыстаннем магчымасцей блогаў педагагічных работнікаў”. Таксама артыкулы з матэрыяламі па дадзенай тэматыцы апублікаваны ў рэспубліканскім вытворча-практычным навукова-метадычным часопісе “Прафесіянальная адукацыя” і ў абласных і раённых сродках масавай інфармацыі.
28 лістапада 2018 года прымала ўдзел у абласным мерапрыемстве “Педагагічныя чытанні выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў ПТА і ССА” на базе нашага ліцэя па тэме “Дык шануй, Беларус, сваю мову…”. Па выніках мерапрыемства быў выдадзены “Зборнік матэрыялаў абласных педагагічных чытанняў выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры”.
Дзякуй за ўвагу!



Комментариев нет:

Отправить комментарий