суббота, 8 сентября 2018 г.

Верш Наталлі Сагановіч увойдзе ў кнігу

Верш навучэнкі ўстановы адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” Наталлі Сагановіч «Беларусі быць мірнай краінай…» стаў фіналістам рэспубліканскага конкурсу.


Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд міру» пры падтрымцы Міні­стэр­ст­ваў адукацыі, інфармацыі і культуры пра­во­дзіць рэспуб­ліканскі паэтычны конкурс сярод школьнікаў і навучэнцаў устноў прафесіянальнай адукацыі «Шчасце – жыць у мірнай краіне».

Конкурс праводзіцца ў тры этапы. Верш  Наталлі Сагановіч «Беларусі быць мірнай краінай…»  прызнаны адным з лепшых і накіраваны для ўдзелу ў трэцім, рэспубліканскім, этапе конкурсу.
Па выніках конкурсу будзе выдадзена кніга вершаў «Дзеці – за мір», у якую ўвойдуць лепшыя конкурсныя работы, сярод якіх – і верш Наталлі. Віншуем і жадаем новых перамог!

Комментариев нет:

Отправить комментарий