Беларусі быць мірнай краінай …
Беларусі быць
мірнай краінай –
Значыць болей не
зведаць вайны.
З светлай марай,
з надзеяй шчаслівай
Каб нашчадкі
прайшлі скрозь гады.
Сем’ям жыць
трэба ў мірнай краіне –
Значыць дзеткамі
поўніцца дом,
І трашчаць ціха
дровы ў каміне,
І праблемы
рашаюць гуртом.
Птушкам жыць
трэба ў мірнай краіне –
Значыць песціць
вясной птушанят,
Гронкі ягад
збіраць на каліне
Ды гняздо
пільнаваць ад вар’ят.
Вёскам жыць
трэба ў мірнай краіне –
Значыць бусел
жыве ў іх штогод,
Тады вёска жыве,
а не гіне:
Хоць і “агра”, а
ўсё ж “гарадок”.
Мове жыць трэба
ў мірнай краіне –
Значыць
па-беларуску гучаць,
Бо не купіш яе ў
магазіне:
Можаш толькі ад
продкаў прыняць.
Дзецям жыць трэба ў мірнай краіне –
Значыць маці трымае
рукой
На арэлях у
адной палавіне,
Ну, а тата, вядома,
у другой.
Марам жыць трэба ў
мірнай краіне –
Значыць думаць
аб шчасці, але:
Адзін марыць аб
“лімузіне”,
А другі - пахадзіць
па расе.
Кветкам жыць трэба ў мірнай краіне –
Значыць водар
свой людзям дарыць,
Вабіць колерам,
як на карціне,
Не стаптанымі ботамі быць.
Рэчкам жыць
трэба ў мірнай краіне –
Значыць воды
нясці ў свой шлях,
Рыбакоў
сустракаць на ільдзіне,
А не ворагаў на
берагах.
Людзям жыць
трэба ў мірнай краіне –
Кожны дзень аб
тым Бога малю!
Сонца ззяе хай
на небасхіле,
А не попел і дым
ад агню!
Беларусь –
вобраз мірнай краіны!
Можна смела
сказаць, без прыкрас:
– Нам не трэба
далёкай чужбіны,
Бо тут шчасце
для кожнага з нас!
____________
Наталля Сагановіч,
навучэнка
2 курса УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй
сельскагаспадарчай
вытворчасці”
Комментариев нет:
Отправить комментарий