воскресенье, 18 февраля 2018 г.

Лістоўка да Дня роднай мовы

МАЯ МОВА.
Наша мова — цудоўная, спеўная
Табе складаю шчыра свой санет,
Прапрадзедаў маіх жывая мова, —
Майго народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!
     Еўдакія Лось


21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова ўваходзіць у лік самых мілагучных моў свету. Гэта мова нашай зямлі, нашых продкаў, нашай гісторыі.
У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова - так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. З самага дзяцінства, з вуснаў маці мы чуем калыханкі песні, казкі, апавяданні. Мы спасцігаем свет праз слова, якое з’яўляецца асновай мовы. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа.
Беларусь – велізарная краіна, на тэрыторыі якой пражывае вялікая колькасць нацыянальнасцяў, кожная з якіх ведае беларускую мову, і мае зносіны на ёй. Гэта робіць нашу родную мову – адной з сусветных .
 Класіка беларускай літаратуры налічвае велізарную колькасць выдатных і, сапраўды вялікіх твораў, вядомых ва ўсім свеце .    
Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы, заклапочанасцю за яе лёс. У вершах П.Броўкі «Калі ласка!», Н.Гілевіча «Слова», Я.Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. У сваім вершы «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...» Ніл Гілевіч гаворыць:
     Страціў слова, страціў спадчыннае слова —
     Штосьці страціў у душы абавязкова!

Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні. Мая родная мова – беларуская мова. Гэта самы выдатная і багатая мова ў свеце!

2 комментария: