понедельник, 12 февраля 2018 г.

Дзень Святога Валянціна

Дзень Святога Валянціна
Афіцыйна Дзень усіх закаханых існуе ўжо больш за 16 стагоддзяў. А карані свята сыходзяць глыбока ў мінулае.


Паводле легенды, у трэцім стагоддзі нашай эры ўладны і жорсткі рымскі імператар Клаўдзій II вырашыў, што мужчына без сям’і, жонкі і абавязкаў куды лепш змагаецца ў бітве, і таму забараніў салдатам жаніцца. Святы Валянцін, чыім імем названае свята, быў звычайным святаром, які ўпотай ад усіх, пад полагам ночы асвячаў шлюб закаханых. Неўзабаве “выхадкі” святара сталі вядомыя, і ўлады кінулі яго ў астрог, прысудзіўшы да пакарання смерцю.
У турме Валянцін пазнаёміўся з дачкой наглядчыка – Джуліяй. Перад смерцю закаханы святар напісаў дзяўчыне прызнанне ў каханні – “валянцінку”.
Як хрысціянскі пакутнік, пацярпелы за веру Валянцін быў кананізаваны каталіцкай царквой. А ў 496 годзе рымскі папа Геласіус абвясціў 14 лютага Днём Святога Валянціна.
У розных краінах свету гэты дзень святкуюць па-рознаму. У Італіі, напрыклад, свята адзначаюць выключна закаханыя, а сябры і члены сям’і падарункамі не абменьваюцца. У гэты дзень пары наладжваюць рамантычную вячэру ў рэстаране або піцэрыі. 14 лютага называюць “салодкім днём”. З назвы зразумела, што асноўнымі падарункамі з’яўляюцца разнастайныя цукеркі, печыва і шакалад у форме сэрца. Асаблівым попытам карыстаюцца маленькія арэшкі фундуку, пакрытыя шакаладам. У кожнай цукерцы знаходзіцца запіска з выказваннем пра любоў на чатырох мовах свету. Папулярныя таксама ружы, парфума і дыяменты.
У Германіі 14-га лютага жартам называюць яшчэ і днём кветкавых крам. Бо ні ў адзін іншы дзень года ў іх не бывае такіх прыбыткаў. Падарункі дораць адзін аднаму амаль усе немцы, а тэматычныя тэле- і радыёперадачы не забываюць падаграваць цікавасць да свята.
У Англіі незамужнія дзяўчаты 14 лютага ўстаюць да ўсходу сонца і ў чаканні суджанага выглядваюць з акна. Паводле павер’я, першы мужчына, якога яны ўбачаць на вуліцы, і ёсць наканаваны. Папулярнымі падарункамі ў Брытаніі лічацца ласункі ў выглядзе сэрцайкаў, мяккія цацкі, асабліва медзведзяняты Тэдзі, і нязменныя паштоўкі-валянцінкі. Паколькі англічане -- народ традыцый, то пасля атрымання прызнанняў у каханні на адзенне прымацоўваюць які-небудзь знак, на якім пішуць імя каханага.
У Галандыі яшчэ цікавей: менавіта 14 лютага не лічыцца ганебным падысці да мужчыны і ветліва прапанаваць яму ажаніцца. Калі гэты жэст не будзе ацэнены, мужчына павінны падарыць даме сукенку, пажадана шаўковую.
У Францыі, у якой да пытанняў кахання заўсёды ставіліся з належнай павагай, Дзень усіх закаханых здаўна быў вельмі ўшанаваным. Традыцыйным падарункам у гэты дзень з’яўляюцца ювелірныя ўпрыгожванні. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што гэтае свята не толькі дваіх закаханых, але і ўсіх, каго любяць: бабуляў, дзядуляў, сяброў, знаёмых. Менавіта галантныя французы прэтэндуюць на права лічыцца пачынальнікамі віншавання адзін аднаго такімі папулярнымі сёння “валянцінкамі”.
Да нас, у краіны Усходняй Еўропы, Дзень Святога Валянціна прыйшоў параўнальна нядаўна, у пачатку 1990-х гадоў, і хутка набыў папулярнасць. Аднак, многия личаць, што святкаванне Дня Святога Валянціна і Хэлоўіна супярэчыць нашай культуры.
У нашым рэгіёне Дзень Святога Валянціна адзначаюць. Асабліва маладыя людзі.
Многія закаханыя пары жадаюць браць шлюб менавіта 14 лютага. Лічыцца, што гэта стане залогам вечнага кахання. Але ў гэтым годзе свята выпадае на сераду, дзень, у які шлюбы не рэгіструюцца.   ….Віншуем вас са святам і жадаем, канечне, узаемнага кахання!

Комментариев нет:

Отправить комментарий