26 красавіка 2017 года ў нашым ліцэі праведзена
адкрытае пазаўрочнае мерапрыемства, прысвечанае трагедыі на Чарнобыльскай
атамнай электрастанцыі 26 красавіка 1986 года.У блогу размешчаны сцэнар
мерапрыемства "Чарнобыль - боль, які спальвае сэрца" ..
Чарнобыль – боль, які спальвае сэрца
26.04.2017 г.
Вяд 1. То войны сеюць боль і зло,то ветру чорнае крыло…
То – страх, то – жах, то – прах, то – тло!..
Тут да вайны жыло сяло, тут да Чарнобыля жыло…
Вяд 2. Вясна заўсёды нясе
радасць, надзею. Вясной ажывае прырода, усё радуецца сонцу. У гэтую пару
чалавек як бы нараджаецца занава. Вясна ж 1986 года прынесла бяду.
Вяд 3. Гэты год, як
калісьці ваенны 1941 – шы, прайшоў пякучым болем па лёсе кожнага беларуса. Ён
усклаў на плечы яшчэ адно выпрабаванне, прымусіў іншымі вачыма зірнуць вакол
сябе.
Вяд
4. Як сёння помню дзень той
красавіцкі,
Калі на Беларусь прыйшла бяда…
Хвастаў атрутны дождж, і навальніца
Хрысціла кожны слуп і кожны дах.
Пупышкі набрынялі на таполях
Зеленіва прабілася ў палях.
І прадказаць ніхто не браўся долю і прадказаць ніхто не
браўся шлях.
Вяд 1. Першая адзнака
нечага страшнага, безнадзейна - непапраўнага з’явілася ў панядзелак у 9 гадзін
раніцы 28 красавіка 1986 года, калі спецыялісты атамнай электрастанцыі ў Швецыі
звярнулі ўвагу на трывожныя сігналы, узнікшыя на зялёных экранах.
Вяд 2. Прыборы паказвалі
ўзровень радыяцыі, і ён быў такі незвычайна высокі, што спецыялістаў ахапіў
жах. Першае меркаванне: уцечка здарылася з рэактара на іх станцыі. Але
старанная праверка нічога не выявіла. Швецыя, як і многія краіны Еўропы,
падверглася нападзенню маўклівага, нябачнага, не валодаючага ні колерам, ні
пахам забойцы.
“Чарнобыль” – у
перакладзе са старажытнаславянскай мовы – палын звычайны. Горкая на смак
палын-трава. Адсюль і назва некалі старажытнага паселішча – Чарнобыль.
Чарнобыль… Не
так даўно назва гэтага і пабудаванай непадалёк атамнай электрастанцыі была
вядома амаль што жыхарам Кіеўскай вобласці Украіны ды спецыялістам энергетыкам.
І раптам… Страшная ноч 26 красавіка 1986 года…
Адбылося непаўторнае, жудаснае, пра што нібы
перасцерагала біблейскае пісанне…Здарылася бяда – аварыя на Чарнобыльскай
атамнай электрастанцыі. Нашы людзі ўпершыню рэальна сутыкнулісяы з такой
грознай сілай, якой з’яўляецца ядзерная энергія, што выйшла з-пад кантролю.
Вяд 3. Землі Украіны,
Расіі, Беларусі ў 1986 годзе апынуліся ў жудаснай Чарнобыльскай катастрофе.
Прайшло многа часу, але раны на зямлі і ў сэрцах людзей не зарубцаваліся.
Ураджайныя сады здзічалі, палі зараслі лесам. І толькі пакінутыя хаты стаяць як
помнікі і сведкі той падзеі.
Вяд
4. Мой родны край, і зноў прыйшла
бяда.
На нівы, гарады твае, на ляды
Ідзе вясновы дождж – гаючая вада,
А мы дажджу вясноваму не рады.
А мы не рады сонцу на дварэ,
Вятрам, што з поўдня лёгка прыляцелі.
Бо ёд у горле кожнага дзярэ
І нашы дзеці раптам аблыселі.
Чаму ж ніяк не абмінуць бядзе мой горкі край,
Скажыце праўду, людзі?
З працягнутай рукою хай
нідзе
Бяздомнага Чарнобыльца не будзе.
І без вайны пайшоў на гібель свет,
Як паказухі расчапілі атам.
А вінаватых скрозь – прастыў і след…
Шукайце ж іх! Шукайце нашых катаў!
Вяд 1. Мінуў трыццаць адін
год… Чарнобыль ужо стаў метафарай,сімвалам. І нават гісторыяй. Напісаны
дзесяткі кніг, зняты тысячы метраў відэастужкі, створана шмат мастацкіх
фільмаў. Нам здаецца, што мы ведаем пра Чарнобыль усё: факты , імёны, лічбы.
Што можна да гэтага дадаць?
Агонь Чарнобыля быў бы яшчэ страшнейшы, каб не
самаадданасць і гераізм пажарных, “Віцязей ў цяжкіх пажарных робах”, тых, хто
прыняў на сябе жар полымя і смертнаноснае дыханне рэактара.
Мужны паядынак пажарных з полымем на АЭС быў прадыктаваны
рашучым памкненнем чалавечых сэрцаў абараніць свет ад пагібелі. Перад імі ,
героямі-пажарнымі, у пашане і ўдзячнасці схіляем галовы.
Бяда здарылася цёплай красавіцкай ноччу, калі
напрацаваныя людзі спалі. Раніцай людзі павыходзілі на вуліцу і яшчэ не ведалі,
што кожны крок, кожны ўдых і глыток набліжаў іх да смерці.
Пакуль яшчэ не ведалі, што вада стала ядам – пілі і
мыліся ёю, што зямля стала небяспечнаю – аралі і сеялі, што паветра рабілася
атрутным – цешыліся пахам свежай ралі, п’янелі ад водару квецяні садоў. А
палын-траву ім не было ніякай патрэбы згадваць і ненавідзець…
Прыбіраліся ў хатах, у дварах, рыхтаваліся да святаў –
Вялікадня і 1 мая. Ніхто з блізляжачых да Чарнобыля вёсак не ведаў, што гэта
апошняе іх свята ў роднай хаце, што злая вестка неўзабаве аглушыць дюдзей, што
павязуць яны па свеце свой вечны сум і гора… Што апусцеюць вёскі, зарастуць
чарнабыльным палыном, і стануць яны жудаснымі помнікамі вялікай трагедыі.
Вяд
2. У вёсцы той, бядой кранутай, дзе
вокны хат – людскія душы,
Мы назіраем, як пакутна над комінамі бусел кружыць.
Ён так выпростваў свае крылы, нібы закрыць хацеў свет
белы,
А вёска ўся была магілай нязвыкла чорнай, апусцелай.
Як шчыраваў гаротны бусел! Як ажывіць хацеў ён вёску,
Падкінуць немаўля ў капусту, і стаць малечы бацькам
хросным.
Бяда не прызнае межаў, тым больш такая. Яна нячутна
“пераступіла” з правага, украінскага, берага Прыпяці на левы – беларускі. Цяжка
было паверыць у гэтую страшэнную бяду: кругом усё бялым-бяла ад квітнеючых
садоў, свяціла яркае сонца, над галавой бязмежнае блакітнае неба…
Але менавіта адтуль з неба, з-за Прыпяці і прыйшла
нябачная небяспека, нябачная хмара, спусташаючы і красу, і радасць, і надзею…
Беларусь уся ад краю і да краю адчула подых згубнага
чарнобыльскага ветру. Магілёўшчыне і Гомельшчыне воляй лёсу давялося перажыць
сапраўдны ядзерны смерч, бо сёння вучоныя вылічылі: Чарнобыль – гэта дзесяць
“Хірасім”.
Вяд 3. Чалавек не можа
аддзяліцца ад сваёй зямлі. На гэтай зямлі жылі яго продкі, там знаходзяцца іх
магілы. Больш за 100 тысяч назаўжды запомнілі гэтае страшнае слова – эвакуацыя.
Трэба было тэрмінова пакінуць любыя сэрцу мясціны. Трэба было пакінуць утульныя
кватэры і хаты, дарагія сэрцу рэчы. Нельга было нічога ўзяць з сабою, бо ўсё
было атручана радыяцыяй, усім было страшна ехаць у невядомасць, пакідаць свае
родныя вёскі альбо гарады.
Ох, як нялёгка
было пакідаць людзям абжытыя вуглы, родныя падворкі, квітнеючыя сады, засеяныя
агароды – слёзы засцілалі вочы. Ад’язджалі людзі з родных мясцін, не верылася
ім, што гэта назаўсёды. Нібы вугалёк цеплілася ў чалавечык сэрцах надзея, што
не патухне жыццё ў палескім краі і надыдзе шчаслівы час вяртання. Але…
Вяд
4. Няжо і праўда новы Герадот у
нейкай новай, іншай, эры
Выводзіць будзе на паперы: “Тут беларускі жыў народ…”
Няўжо і праўда мой унук не будзе піць салодкіх траўняў?
О, як мне хочацца, каб праўнук звінеў пад небам, як
жаўрук.
Вяд 1. Колькі людзей загінула
ў гэтай катастрофе і за многія гады пасля яе? Які боль перажылі іх родныя і
блізкія? За якія грахі нам такі здзек, пытае ў сваім вершы Анатоль Грачанікаў.
Вяд
2. Адвярнуліся іншыя нацыі, ці самі
– добраахвотна ад іх
Мы, заложнікі радыяцыі і эксперыментаў сляпых.
Цішыня над старонкай лясною. За якія ж грахі гэткі здзек?
Беларусь! Нас белай крывёю пазначае бязлітасны век.
Няўжо мала чырвонай, пякучай мы за долю сваю пралілі.
Каб застаўся наш край мілагучны белай плямай на грэшнай
зямлі?
Каб жа суджана мне памыліцца… І на скрутках калючых
дратоў
Я гатовы, як грэшнік, маліцца за здароў’е палескіх
братоў.
Вяд 3. Уявіце сабе такую
карціну: палі ў радыяцыйнай зоне стаялі неўбраныя, фермы пуставалі, хаты з
забітымі вокнамі. Агародніна каля дамоў нікому не патрэбная. Але да ўсяго
гэтага нельга нават даткнуцца рукамі, і няма каму даткнуцца, няма нікога – веска пустая.
Атамная пачвара
ўзмахнула крыламі шырока, і палёт яе палохае чалавечы розум. Чарнобыль… Чорнае
слова, як чорнае сонца, бязлітасна ўскацілася на беларускі небасхіл. Яно, нібы
горкае зацьменне, усё пачарніла: і зялёную траву, і празрыстую ваду, і
блакітнае неба. Усё, з чым сябраваў чалавек і што сябравала з чалавекам,
пасварыў Чарнобыль. Зараз усё забаронена – сунічка і рамонак, баравічок і
шчаўлінка, яблык і крынічка, хата і расінка, ніва і ялінка – усё забаронена…
Вяд
4. Стаяць бярозы ў мёртвай зоне,
ліст скінуўшы на дол,
У дум якіх душа ў палоне тваіх, выгнаннік-навасёл?
Пакут зямных упалі слёзы у горкім одуме на шлях.
Вартуюць зболена бярозы журбу астатнюю ў палях.
Твой боль гарчысты чалавечы гудзе, як вецер паміж траў.
Наспех сабраў ты ў хаце рэчы і толькі сцежкі не сабраў.
Ты сходзіш гоні і памежкі, дзе рук мазольных стыне пот.
І рвуць душу на часткі сцежкі, шпурляюць за калючы дрот.
Вяд 1. Ці вылечыцца наша
зямля ад радыяцыі, ці забудзе, якія здзекі прыйлося ёй перажыць ад гэтай
Чарнобыльскай катастрофы? Ніхто не можа адказаць на гэтае пытанне. Мы прывыклі
ўсё браць ад прыроды, але нічога не даваць ёй у замен. Чыстае паветра,
незабруджаная зямля, чыстая вада – вось, што патрэбна заўсёды ўсім людзям на
планеце. Калі без ежы і вады можна пражыць некалькі дзён, то без паветра ўсяго
некалькі хвілін. Пагэтаму ахова паветра ад атручвання самая галоўная дзяржаўная
задача.
Вяд
2. Спакон вякоў на Беларусі між
іншых лугавых раслін
Рос чарнабыльнік неўміручы, прасцей гаворачы, палын.
Сярод рамонкаў ён маўкліва раз-пораз сціпла выглядаў,
І мала хто ў той час шчаслівы увагу на яго звяртаў.
Цяпер гучаць па ўсёй планеце два словы: іх агонь пячэ.
Чарнобыль, колькі гора дзецям і ўнукам прынясе яшчэ?!
Змярцвелі вёскі, гарады, чуваць там толькі рып гаротны.
На сотні год, не на гады зямлю ўсыпаў пыл смяротны.
Усё вее смерцю ў гэтых месцах: лясы, палі і рэчкі плынь.
І дзікай горыччу ў сэрцах гучыш ты, чорны наш палын.
Вяд 3. Так, з таго дня
прайшло нямало год… Сярод глухога лесу, удалечыні ад магістральных дарог,
буйных прадпрыемстваў і шматгалосага людскога натоўпу засталіся сірацінамі
дамы.
Вяд 4. Ад роспачнага болю і
самоты нельга схавацца нават у снах. Ноч за ноччу наплываюць яны, вярэдзяць
душу і сэрца – не даюць спачыну. Само сабой прыходзіць усведамленне, што многія
людзі страцілі самае дарагое і каштоўнае ў жыцці – сваю маленькую радзіму. Той
куточак зямлі і тых людзей, з чым і з кім ад самага нараджэння звязаны адной
пупавінай.
Вяд 1. І вось вёскі пустыя.
Толькі засталіся здзічэлыя сабакі. З зоны радыусам у 30 кіламетраў ад узарваўшагася рэактара
эвакуіравалі ўсё насельніцтва. Пражыванне ў ёй забаронена.
Вяд
2. Там, дзе шукаў найлепшы наш
празаік
Правобразы для хронікі сваёй, палешукі, сумеўшыся,
казалі:
-
Навошта
толькі пакідаць жыльё?
Яны
на ўсход маліліся да сонца, карэннем ураслі ў балота тут.
І не
хацелі чуць пра нейкій стронцый,
Што
заляцеў з рэактара ў іх кут.
Былі
яны былінцы кожнай рады на гэтай потам зрошчанай зямлі,
Што
выганяе іх на доўга радый, яшчэ ніяк паверыць не маглі.
Але
забіты ўжо крыж-накрыж вокны і спушчаны сабака з ланцуга.
Змахнуў
стары слязіну з вока: - О, божухна, якая ўсё ж туга…
Выгнаннікі?
– Пад плот са стогнам сеў ён,
Дзе
прадзяўблася цёплая трава, -
Эх,
самая пара гарод засеяць…І камячок зямлі пацалаваў.
Вяд 3. …О
край апеты, любы, нешчаслівы, з вялікаю трывогаю у вачах!
Як
крапіва ў дварах цвіце шчымліва, сабака як скуголіць па начах!
Як
апантана ўверх імкнуцца сосны, з надзеяй узбягаюць на грудкі
І не
спускаюць воч са сцежкі роснай…
Ці
вернуцца дамоў палешукі?!
Вяд 4. Чарнобыльская трагедыя – боль, смутак, крык чалавечай
душы, плач, выміранне. А яшчэ – гэта пакаранне за нашы недарэчныя учынкі,
безгаспадарлівыя адносіны да ўсяго навакольнага.
Апусцелі,
зараслі чарнабылем-палыном дарогі, палеткі, вясковыя двары ў “радыяцыйнай зоне
бяды”. Зона не праз трыццаць кіламетраў, а праз кожнае сэрца прайшла. Зона…
Бяззлюдзе. Спустошанасць. Над зонай наразае кругі чорны бусел – сімвал забытай
зямлі. У двух вярстах ад атамнага саркафага плавучы ў нікуды белы айсберг –
горад Прыпяць, мёртвы горад… Мёртвыя вёскі.
Вяд
1. Пятая частка зямлі маёй сёння за
калючым дротам. Яна памерла жывая і жыве мёртвая. У мёртвай зоне. Агароджаныя
калючым дротам нівы і паплавы, лясы і сцяжынкі, крыніцы і дарогі, хаты і рэчкі,
ягады і грыбы, промні і слёзы, трава і вераб’і – агароджаныя.
Світанкі і вечаровыя прыцемкі – агароджаныя. Дажджы і
туманы – агароджаныя. Перагукваюцца ў зоне, але не людзі, а вятры. Шчабечуць у
зоне, але не птушкі, а дазіметры.
Сёння ўсе мы разам і кожны паасобку адказваем за тое, што
адбываецца на Зямлі. Мы павінны захаваць цудоўны скарб прыроды для нашых
нашчадкаў. Але і праз гады, у новым шчаслівым жыцці, як прарок, як
папярэджанне, маленькім сцягам будзе пульсаваць зорка Чарнобыля.
Комментариев нет:
Отправить комментарий