Матэрыял змяшчае верш, прысвечаны Якубу Коласу,
напісаны Надзеяй Латышэвіч, навучэнкай 2 курса УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны
ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”
Словы Коласа
Я не паэтка, я толькі вучуся
Вершы складаць для сяброў.
Пра дзядзьку Якуба сказаць вам бяруся
Словы ўдзячнасці зноў.
У Коласа словы – дзіцячыя казкі,
Рэчка зімою і лес.
З дому нас цягнуць хуткія санкі,
Горка пад сонцам, як блеск.
У Коласа словы – “ручэй срэбнаводны”
Звініць, гучным смехам дрыжыць.
То ціха ўсміхаецца, шэпча лагодна,
То песню пяе, то бубніць.
У Коласа словы, як Саўка-распуснік
Прыгоду задумаў з катом.
Кату не было, дзе схавацца за кусцік –
Савось паплаціўся ілбом.
У Коласа словы пра родны кут мілы,
Крынічку ў лесе, дубы.
І елкі з хваінамі, як маладыя,
Стаяць над вадою ў бары.
У Коласа словы пра дзядзьку Антоні,
Што кухарам быў для дзяцей,
А клёцкі яго не забудзеш ніколі…
Такіх бы нам болей людзей!
У Коласа словы, як “Яська-дарэктар”
Чытаць і пісаць навучыў,
А хлопцы настаўніка слухалі рэдка,
Бо сам ён дзіцём яшчэ быў.
У Коласа словы – родныя вобразы:
Рэчкі, курганы, бары.
Звонкія гукі птушынага голасу
Мы пранясем скрозь гады.
У Коласа словы – вясковы музыка,
Цяжкі і пакутлівы лёс.
Сымон-музыкант з душою адкрытай
Мастацтва народу прынёс.
У Коласа словы – гэта каханне:
Ядвіся, канечне, Андрэй.
Жыццёвай дарогай прыйшлі на растанне,
Ці стала ім потым лягчэй?
Коласа словы душу нам грэюць,
Мову нас вучаць любіць,
З кожнага верша пяшчотаю веюць –
Помнім, бо нельга забыць!
Комментариев нет:
Отправить комментарий