среда, 29 августа 2018 г.

Творчая работа “Калядныя пірагі з душамі”

Конкурс “А ў нашай хаце свята”
Каардынатар правядзення конкурсу – рэдакцыя газеты “Пераходны ўзрост”


Усе мае сяброўкі мараць пра лета. А я летам чакаю зіму… Спытайце мяне: чаму? Думаеце, што ў мяне дзень нараджэння? …- Не. Што я хачу падарункі пад Новы год? …  - Не.


Я люблю зіму больш за ўсё за снег. Таму што ёсць шмат забаваў: гуляць у снежкі, ляпіць снежную бабу, слізгаць па лёдзе на каньках, катацца на санках ці на лыжах, рабіць анёла на снезе і г.д. Зіма– чароўны і святочны час, а самае галоўнае –зімой прыходзіць маё любімае свята – Каляды. Эх, Калядачкі! Бадай, самыя вясёлыя святы!
Мы жывем у XXI стагоддзі, сёння святкаванне Нараджэння Хрыстова адрозніваецца ад таго, як яго адзначалі ў мінулым, таму мы штогод адпраўляемся да бабулі ў вёску Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе можна па-сапраўднаму дакрануцца да мінулага. Заўсёды ўсёй сям'ёй ставім ялінку, упрыгожваем хату, рыхтуем смачныя стравы на святочны стол. Бабуля гаворыць, што стол “павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл”.
Стол перад  Ражаством налічвае 12 посных страў. Ого! Нямала! Бабуля дастае са схованак розныя пачастункі: арэхі, яблыкі, мёд, бярозавік, печаны хлеб, потым гатуе куццю, грыбны квас, узвар, кісель, пірагі і інш.
Пад абрус на стол кладзем сена, якім пасля частуецца каза Брошка, бо яно павінна зберагчы жывёлу ад ваўкоў і паспрыяць павелічэнню надоеў малака. Таксама сенам звязваюцца лыжкі на стале, каб усе сямейнікі былі разам і падтрымлівалі адзін аднаго ў цяжкія хвіліны.
Калі на небе з’яўляецца першая зорка, то пачынаецца святочная вячэра. Дзед запальвае свечку, “запрашае” за стол усіх продкаў, а бабуля ціха распавядае пра Калядныя традыцыі беларусаў. І ў нашай хаце пачынаецца свята…
Галоўная страва на Калядным стале, канечне, куцця. Але мая любімая – гэта пірагі, а дакладней – пірагі з душамі! На першы погляд, яны нагадваюць звычайныя варэнікі, але гатуюцца па-асобаму. Бабуля гаворыць, што пірагі ўсё “адчуваюць”, да іх трэба падыходзіць з добрым настроем і прыгожа апранутым, а таксама можна напяваць песню. На Каляды пірагі гатуюцца з розным начыннем: бульбай, грыбамі, капустай. А іншыя сустракаюцца і з запіскамі з жартоўнымі пажаданнямі – вось тады пацеха пачынаецца!!!
Калядныя песні, шчырыя віншаванні, гульні і забавы, смачныя пачастункі, прыемныя падарункі, доўгачаканыя госці, прыемныя сустрэчы, чароўныя здарэнні – усё дорага майму сэрцу. І я люблю Каляды, таму што гэта свята сямейнае, яно аб’ядноўвае за сталом усіх родных і блізкіх, а гэта і ёсць адна з галоўных каштоўнасцяў для чалавека.
                                                     Цеплавухава Аксана, навучэнка УА “Пінскі ДПЛ СВ”

1 комментарий:

  1. Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )

    ОтветитьУдалить