понедельник, 27 августа 2018 г.

Сустрэча ў Інстытуце пагранічнай службы

Да 100-годдзя пагранічнай службы…

Пагранічная служба Рэспублікі Беларусь вядзе адлік сваёй гісторыі з дня стварэння Пагранічнай варты Савецкай дзяржавы - з 28 мая 1918 года, калі быў падпісаны Дэкрэт «Аб устанаўленні пагранічнай аховы». З тых часоў пагранічнікі - гэта надзейная апора дзяржавы, эліта ўзброеных фарміраванняў, школа патрыётаў, прафесіяналаў і герояў.


З ранняга дзяцінства гэта прафесія прыцягвае як хлапчукоў, так і дзяўчынак сваёй гераічнай рамантыкай. Сёння гэтаму садзейнічаюць і мастацкая літаратура, і кіно. Так, прафесія пагранічніка ўяўляецца многім поўнай займальных прыгод і захапляльных падзей, тады як на самай справе абарона правапарадку патрабуе штодзённай і часам манатоннай і руціннай працы.
У 2018 годзе органы пагранічнай службы  святкуюць 100-годдзе з дня ўтварэння і ў рамках падрыхтоўкі да гэтай знамянальнай падзеі ў Беларусі быў абвешчаны конкурс на лепшыя творы і творчыя працы, непасрэдна звязаныя з пагранічнай тэматыкай. Заснавальнікам конкурсу з'яўляецца Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Навучэнцы ўстановы адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспаларчай вытворчасці” з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у конкурсе, а навучэнка групы 22 Сагановіч Наталля пад кіраўніцтвам выкладчыка ліцэя Факадзей Таццяны Сямёнаўны прадставіла на конкурс верш “Салдат-пагранічнік” і была ўзнагароджана Дыпломам III ступені ў намінацыі “Лепшы паэтычны твор пра пагранічную службу” і каштоўным падарункам.

20 красавіка 2018 года пераможцы з усіх вугалкоў Беларусі былі запрошаны ў г.Мінск, у Інстітут пагранічнай службы, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі ўзнагароды. Таксама для гасцей была праведзена цікавая і карысная экскурсія па інстытуту, а творчыя работы лаўрэатаў конкурсу былі прадстаўлены на святочным канцэрце. 

1 комментарий:

  1. Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )

    ОтветитьУдалить