МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
па правядзенні першага ўрока 1 верасня 2017 года
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
па правядзенні ва ўстановах агульнай
сярэдняй адукацыі 1 верасня першага ўрока і мерапрыемстваў, прысвечаных Дню
ведаў
Для першага ўрока ў Дзень ведаў у 2017/2018 навучальным годзе
рэкамендуецца тэма “Беларусь — мая Айчына!”. Першы ўрок на гэтую тэму павінен
спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў
падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за краіну і яе герояў, павагі да яе
дасягненняў, развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, раскрыццю творчага
патэнцыялу, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, далучэнню да
духоўна-маральнай культуры.
У сваім выступленні 1 ліпеня 2017 года на ўрачыстым сходзе, прысвечаным
Дню Незалежнасці Беларусі, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч
Лукашэнка падкрэсліў, што, “прайшоўшы праз выпрабаванні, беларусы заслужылі
права жыць на свабоднай зямлі, у міры і дастатку, быць паўнапраўнымі
ўдзельнікамі сусветных працэсаў. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці заўсёды была
няпростай. Але імкненне нашага народажыць у сваім доме было стрыжнем, які даваў
сілу і ўмацоўваў яго дух” (1).
Пры правядзенні першага ўрока важна грунтавацца на ведах, атрыманых
навучэнцамі на ўроках літаратуры, гісторыі, геаграфіі і інш. Мэтазгодна
выкарыстоўваць на ўроку рэгіянальны матэрыял па гісторыі і сучасным развіцці
вобласці (раёна, горада, вёскі). Улічваючы міжпрадметныя сувязі, педагог мае
магчымасць здзейсніць разам са школьнікамі экскурс у гісторыю роднага горада
(вёскі, школы, вуліцы і г.д.).
Эмацыянальна-каштоўнаснае ўспрыманне інфармацыі навучэнцамі будзе больш
дзейсным пры ўключэнні ва ўрок музычных твораў, ілюстрацый, слайдаў,
фотаздымкаў, мультымедыйных прэзентацый, шырокім выкарыстанні твораў беларускіх
паэтаў і празаікаў, дзеячаў мастацтва, краязнаўчага матэрыялу, дзіцячых
аўтарскіх работ, даведачных матэрыялаў і інш.
У правядзенні першага ўрока, а таксама ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню
ведаў і Дню беларускага пісьменства і сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Саюз
пісьменнікаў Беларусі” пажадана арганізаваць удзел беларускіх пісьменнікаў і
паэтаў.
Важна звярнуць увагу на афармленне кабінета, у якім могуць быць
прадстаўлены наступныя элементы: дзяржаўная сімволіка; Канстытуцыя Рэспублікі
Беларусь; ілюстраваная карта Беларусі; выстава кніг пра Беларусь; фотаздымкі
(слайды) гістарычных мясцін і прыроды Беларусі; альбомы, стэнды, рэпрадукцыі
карцін на беларускую тэматыку; дыскі з запісамі песень пра Беларусь і інш.,
творчыя работы навучэнцаў (рэферараты, праекты, сачыненні, вершы, малюнкі,
плакаты, газеты, водзывы аб экскурсіях, макеты і г.д.) пра Беларусь; партрэты
знакамітых дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі (Еўфрасінні Полацкай, Францыска
Скарыны, Янкі Купалы і інш.), якія ў сваіх творах і сваёй дзейнасці праславілі
нашу краіну.
Падчас першага ўрока рэкамендуецца звярнуцца да вытокаў нацыянапьнай
культуры беларускага народа, падкрэсліць ролю і значэнне Францыска Скарыны ў
развіцці беларускага кнігадрукавання, цесную ўзаемасувязь і арганічнае
адзінства славянскіх культурных традыцый, што будзе спрыяць фарміраванню ў
падрастаючага пакалення любові і павагі да гісторыі і культуры беларускага
народа, патрыятызму, цікавасці да чытання.
У змесце першага ўрока неабходна адзначыць, што 6 жніўня 1517 года ў
Празе выйшла ў свет Біблія на старажытнабеларускай мове — “Псалтыр”, якую выдаў
Францыск Скарына з Полацка. Менавіта гэтая дата лічыцца днём нараджэння
беларускага кнігадрукавання, 500-годдзе якога адзначаецца сёлета.
На працягу 1517—1519 гадоўу Празе Францыск Скарына выпусціў у свет звыш
20 ілюстраваных біблейскіх кніг, перакпадзеных ім на зразумелую шырокаму чытачу
мову. Кнігі Францыска Скарыны аказапі ўплыў на развіццё духоўнай культуры
Беларусі і стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве,
распаўсюджвапіся ў шматлікіх рукалісных копіях.
500-годдзе беларускага кнігадрукавання мае сусветнае значэнне і ўнесена
ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У Мінску 14—15 верасня 2017 года пад эгідай
ЮНЕСКА пройдзе Міжна-родны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”. У
гонар Скарыны названы вышэйшыя ўзнагароды Беларусі: ордэн Францыска Скарыны і
медаль Францыска Скарыны (2).
У рамках юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 500-годдзя беларускага
кнігадрукавання РУП “Беларускае тэлеграфнае агенцтва” падрыхтавала тэматычны
анімацыйны медыяпраект. Відэаролік “500 гадоў гісторыі беларускага
кнігадрукавання” паведамляе пра з’яўленне першых кніг, дзейнасць Францыска Скарыны
і іншых першадрукароў, а таксама знаёміць з развіццём выдавецкай справы ў
сучаснай Беларусі. Пры правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў, Дню
беларускага пісьменства, можна прадэманстраваць відэаролік.
Падчас першага ўрока неабходна ўдзяліць увагу пытанням
сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, арыентаванага на няўхільны рост
дабрабыту і павышэнне якасці жыцця грамадзян, задавапьненне іх матэрыяльных,
сацыяльных і культурных інтарэсаў. У Год навукі важна падкрэсліць, што
стварэнне інавацыйнай эканомікі з’яўляецца стратэгічным напрамкам развіцця
нашай краіны.
Першы ўрок павінен спрыяць асэнсаванню навучэнцамі ідэі, што ў
забеспячэнні дынамічна ўстойлівага развіцця эканомікі першарадная роля напежыць
інавацыям, інавацыйнай дзейнасці, здольным забяспечыць бесперапыннае абнаўленне
тэхналагічнай базы вытворчасці, асваенне і выпуск новай канкурэнтаздольнай
прадукцыі, эфектыўнае пранікненне на сусветныя рынкі тавараў і паслуг.
У размове з навучэнцамі варта падкрэсліць, што ў нашай краіне вялікая
ўвага ўдзяляецца фізічнай культуры і спорту. Палітыка дзяржавы нацэлена на тое,
каб усім даць магчымасць займацца спортам. Высокія дасягненні ў спорце і
наяўнасць спартыўных збудаванняў сусветнага класа сведчаць пра паспяховую
рэалізацыю пастаўленых дзяржавай задач.
“Мінск па праве стаў спартыўнай сталіцай Еўропы. Сёння наша краіна ўсё
часцей прымае прэстыжныя спаборніцтвы самага высокага ўзроўню. У 2019 годзе ў
нас пройдуць Другія Еўрапейскія гульні, а ў2021 — чэмпіянат свету па хакеі”
(3).
Правядзенне першага ўрока павінна стаць яркім і запамінальным. У яго
арганізацыі трэба адмовіцца ад шаблону і фармалізму. Неабходна максімальна
ўцягнуць навучэнцаў кпаса ў актыўную дзейнасць. Асновай эмацыянальнага тону на
ўроку павінна быць не забаўляльнасць, а займальнасць і захопленасць.
Добры вынік дае такая арганізацыя ўрока, капі педагог падтрымлівае мноства
меркаванняў навучэнцаў, альтэрнатыўнасць. 3 гэтай мэтай рэкмендуецца
традыцыйныя падыходы разна-стаіць актыўнымі метадамі і прыёмамі.
Першы ўрок можна правесці ў форме спаборніцтваў і гульняў: конкурс,
турнір, дзелавая гульня, віктарына, мазгавая атака, інтэрв’ю, рэпартаж і г.д.
Можна арганізаваць урок, заснаваны на нетрадыцыйных формах арганізацыі
вучэбнага працэсу: урок мудрасці, урок-адкрыццё або ўрок, які нагадвае
публічныя формы зносін (прэс-канферэнцыя, брыфінг, аўкцыён, бенефіс, рэгламентаваная
дыскусія, панарама, тэлемост, рэпартаж, дыялог, “жывая газета”, вусны часопіс і
інш.). Вялікую цікавасць і станоўчы водгук у дзяцей выклікаюць такія ўрокі, як
завочная экскурсія, экскурсія ў мінулае, урок-падарожжа, прагулка,
выкарыстаннетакіх форм работы, як брэйн-рынг, філасофскі стол, фотавыстава,
прэзентацыя праектаў і інш. Таксама можна прапанаваць навучэнцам
прадэманстраваць у цікавай форме іх творчыя і працоўныя дасягненні ў летні
перыяд (аматарскія відэафільмы, фотаэкспазіцыі, літаратурныя замалёўкі; работы
па добраўпарадкаванні тэрыторыі, гісторыка-культурных, прыродных і сацыяльных
аб’ектаў і інш.).
У музеях устаноў адукацыі да першага ўрока можна арганізаваць тэматычныя
выставы, аформіць экспазіцыі, створаныя з матэрыялаў і рэчавых экспанатаў,
сабраных у час летніх турысцкіх паходаў, правесці сустрэчы з удзельнікамі
падзей, матэрыялы пра якія прадстаўлены ў музеях, прадугледзіць падрыхтоўку
навучэнцаў-экскурсаводаў.
У першы дзень новага навучальнага года можна правесці экскурсіі ў
Нацыянапьны гістарычны музей і Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь, у
рэгіянальныя музеі.
Значнай падзвяй дпя навучэнцаў можа стаць наведванне філіяла
Нацыянальнага гістарычнага музея “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці’.
Экспазіцыя музея ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і
прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму
жыццю краіны. Збор музея складае каля 4 тысяч адзінак захоўвання, 800 з якіх
прадстаўлены ў экспазіцыі.
У Мінску адкрыты для наведвання школьнікамі ўсіх узроста вых груп музей
мініяцюр славутасцей Беларусі “Краіна міні’, экспаэіцыя якога зараз
прадстаўлена 15 мініяцюрнымі экспанатамі (Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі
Беларусь, Нясвіжскі і Гомельскі палацавапаркавыя комплексы, Камянецкая вежа,
Косаўскі замак, Каложская царква, Крэўскі замак і інш.), а ў перспектыве
дасягне 70 мініяцюр. Экскурсіі праводзяцца ў інтэрактыўным фармаце на рускай,
беларускай, англійскай мовах.
Падчас падрыхтоўкі і правядзення першага ўрока педагогам трэба выбіраць
форму і метады з улікам узросту навучэнцаў, акцэнтуючы ўвагу ў першую чаргу на
іх максімальным далучэнні да арганізацыі і правядзення ўрока.
На першым уроку кожны першакласнік краіны атрымае ў падарунак кнігу
“Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
А.Р.Лукашэнкі першакласніку”. Выданне выпускаецца з электронным DVD-дадаткам.
Вучэбны дапаможнік праз яркія ілюстрацыі расказвае першакласнікам пра Беларусь.
На ЭУБ змяшчаецца дадатковая інфармацыя для прагляду і слухання, арганізаваная
ў 25 мультымедыйных прэзентацыях, а таксама 75 інтэрактыўных гульняў і заданняў
— віктарын, пазлаў, электронных размалёвак і інш. Дынамічныя прэзентацыі і
гульнявыя заданні-трэнажоры павышаюць матывацыю навучэнцаў і дазваляюць
настаўніку выкарыстоўваць гульню для дасягнення вучэбных і выхаваўчых мэт.
Змест урока рэкамендуецца адбіраць з выкарыстаннем матэрыялу гэтай кнігі.
Першы ўрок і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ва ўстановах агульнай
сярэдняй адукацыі ў першы дзень новага навучальнага года, павінны стаць
імпульсам для ўсёй ідэапагічнай і выхаваўчай работы, накіраванай на
фарміраванне гра-мадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей асобы
навучэнцаў, заснаваных на дзяржаўных і агульначалавечых каштоўнасцях,
паважлівых і клапатлівых адносінах да нацыянальнай культуры, дзяржаўнай
ідэалогіі, гістарычных традыцый беларускага народа.
(2) Выкарыстаны
матэрыял: http://www.belta.by/culture/view/dose-k-500-letiju-so-dnja-izdanija-frantsiskom-skorinoj-knigi-psaltyr-260146-2017/.
Комментариев нет:
Отправить комментарий