Першы ўрок
“Я вырас тут, і край мне гэты дарагі” (1
верасня 2020 г.)
Мэты
ўрока:
- паглыбіць веды вучняў аб сваёй малой Радзіме (г.Пінск,
м.Красічын)
- спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай
грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага
краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці, разумення адказнасці за
будучыню сваей краіны.
-
выхоўваць пачуццё глыбокай павагі да
нацыянальнай спадчыны, традыцый беларускага народа;
-
выхоўваць грамадзяніна-патрыёта, маючага
ідэі дабра і справядлівасці, здольнага працаваць на карысць Айчыны;
-
прывіваць пачуццё лю бові
і павагі да роднай мовы.
Ход урока
Гучыць
фанаграма “Мой родны кут” у выкананні ансамбля “Песняры”.
Выкладчык: Добры
дзень, паважаныя навучэнцы,
бацькі і госці нашага ліцэя. Сёння – свята ведаў, якое по традыцыі адкрывае для
Вас пачатак навучальнага года. Наш першы ўрок называецца “Я вырас тут, і
край мне гэты дарагі” і прысвечаны Году малой радзімы.
2 Радзімачка-Радзіма!
Радзімая
Зямля,
Мяне
ты нарадзіла,
У
дарогу правяла!
Сатканы
луг з рамонкаў
Мне
сніўся па начах,
А
ты бярозкай тонкай
Стаяла
ў вачах…
Ты
бачылася ў росах,
У
птушцы трапяткой,
У
воблачках бялёсых,
У
сцежачцы крутой…
Радзімачка-Радзіма!
Куточак
родны мой!
Паўсвету
я схадзіла,
Ды
не найшла такой!
3 Выкладчык.
Мая краіна, мая Бацькаўшчына, - усяго чатыры словы, але ж, якая моц гучыць у
іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, пастаянна
квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут… А ці
задумваліся вы над выразам ”Родны
кут”? Які сэнс маюць гэтыя словы для кожнага з Вас? Задумайцеся.
Родны кут – што гэта? Ніхто дасканала
растлумачыць не можа. Для адных гэта месца, дзе нарадзіўся, для іншых – гэта
родная дзяржава, а для некаторых – проста спалучэнне слоў, бо яны не
задумваліся над гэтымі словамі.
2018-2020
гады ў Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам малой Радзімы.
Беларусь − наш агульны дом. Без любові да малой
радзімы не бывае любові да краіны ў цэлым.
Кожны вугалок нашай любімай Беларусі мае сваю адметнасць
і непаўторнасць. У любога чалавека ёсць свой кавалачак роднай зямлі
4 Для мяне асабіста
і для многіх тут прысутных малой радзімай з’яўляецца любы сэрцу вугалок
Беларусі – чароўны горад Пінск,
Піншчына. Шмат напісана гістарычных і навуковых прац пра гэты старажытны горад
“дзевяці стагоддзяў”, які абавязкова пакідае светлы след у душы кожнага, хто
хоць раз пабываў тут.
5 Сёння ў гэтай зале прысутнічаюць і ўраджэнцы нашага
горада і тыя, хто ўпершыню на Піншчыне. Для таго, каб вы зрабілі для сябе
ўяўленне пра наш выдатны горад, пра тыя мясціны, дзе вам трэба будзе вучыцца і
працаваць, я запрашаю вас на завочную экскурсію па гораду Пiнску.
6 Сталіца краю,
жамчужына Палесся – старажытны, непаўторны Пінск, адзін з прыгажэйшых гарадоў
Беларусі. Размешчаны ён на цудоўным месцы – на высокім беразе Піны пры
ўпадзенні яе ў Прыпяць. У час знаемства з горадам уражвае багацце зеляніны ў
садах і скверах, чысціня і ўтульнасць старых вулачак, прыгажосць новых
збудаванняў. І клімат тут асаблівы, цёплы – сады зацвітаюць на два тыдні раней,
чым у Мінску. А па колькасцi помнікаў архітэктуры Пінск пераўзыходзіць толькі Гродна.
Так і хочацца сказаць – горад увабраў у
сябе душу і мудрасць пакаленняў, якія тут жылі.
7 Цудоўны Пінск ад назвы рэчкі Піны
Імя
сваё прыгожае нясе.
Мы старажытнасць
зберагчы павінны,
Якою
зачароўваюцца ўсе.
(Тамара Лазнюха)
“І рече Святополк,
яко: Поведал ми Давыд Игоревич, яко Василко брат ти убил Ярополка, и тебе хощет
убити и заяти твою волость, Туров и Пинск, и Брестий...”
9 Развіўся ён дзякуючы
водным шляхам, якія звязвалі Кіеў з Польшчай, Валынь з паўночнымі славянскімі
землямі.
10 Сёння ўжо не ўбачыш
пад Пінскам непраходных балот. Уздоўж Прыпяці, самай паўнаводнай ракі Беларусі,
пясчаныя берагі і празрыстыя затокі. І па самы далягляд – неабсяжныя палі. Калі
доўга ісці, яшчэ можна сустрэць невялічкія вёскі. А на страсе ці дрэве
абавязкова будзе сядзець бусел. Птушка шчасця. Сімвал Палесся.
11 Палессе – край
натхнення для многіх музыкантаў, мастакоў, літаратараў. Багата палеская зямля
на слынныя імены ў самых розных праявах дзейнасці чалавека. Расказаць пра
адметнасць краю, што ляжыць на далонях Прыпяці і Піны, могуць паэтычныя радкі
сталых майстроў слова і тых, хто толькі пачынае размову з сучаснікамі праз
паэзію.
12 А літаратурнымі
талентамі Бог Піншчыну надзяліў вельмі шчыра: Аляксандр Альферовіч, Зіновій
Вагер, Анатоль Шушко, Алена Мірчук, Наталля Прыступа, Тамара Лазнюха, Алесь
Бібіцкі, Валерый Грышкавец, Мікола Лаўровіч, Алена Вабішчэвіч, Валянціна Локун,
Яўгенія Янішчыц і інш.
13 Па-рознаму звяртаюцца
паэты да свайго роднага горада: з любоўю, павагай, удзячнасцю, замілаванасцю,
захапленнем.
Напрыклад, Тамара Лазнюха называе яго “родны Пінск”, “горад над Пінай”, “цудоўны Пінск”,
Алена Вабішчэвіч – “чаромхавы мой край”.
14 А вось як вядзе
гаворку з горадам паэт Анатоль Шушко:
Абраннік
мой, ціхмяны і рахманы,
Адзіны
сведка думнай даўніны,
Аб
чым яны шапочуцца, каштаны,
На
ўлонні дарагое старыны.
(“Вячэрняму Пінску”)
15 А цяпер паслухайце
верш, які прысвяціў гораду Пінску былы выкладчык ліцэя Мікалай Рыгоравіч ГЕТМАН.
Роднаму гораду
16 Дзе вольна Прыпяць рэчанька бруіцца
І ціха Піна воды ёй нясе,
Майго Палесся высіцца сталіца
Чароўны Пінск у казачнай красе.
Кругом
шырокія прасторы
І ў
свет крыжавыя шляхі,
Лясы,
палі, лугі, азёры,
Палескі
край мой дарагі!
17 Славуты спадчынай, мурамі
Нішто табе твае гады.
Мой родны Пінск стаіш вякамі,
Мой горад дзіўна малады.
Людзьмі цудоўнымі багаты
Жывеш для працы, для дабра.
Ты
Пінск і ў будні, і ў святы
Агнямі
свеціш, як зара.
Прайду па вуліцах: па Брэсцкай,
Па Набярэжнай уздоўж ракі.
Вам зычу шчасця, долі светлай,
Мае пінчане – землякі!
18 Знакаміты пінскі фотамастак Алег Бабінец у сваёй кнізе
“Пинск – волшебная сказка Полесья” занатаваў найбольш жывапісныя мясціны
пінскага наваколля, у якіх знаходзіцца
адзінае ў Еўропе месца, дзе дзве рэчкі, Піна і Прыпяць, зліваюцца разам і зноў
разыходзяцца.
19 Вядома, што Пінск
– старажытны беларускі горад, які знаходзіцца на сутоках рэчак Піна і Прыпяць.
Лічыцца, што горад атрымаў сваю назву ад ракі Піна. Назва ракі мае славянскую
аснову «пін», якая азначае «прыпынак, прыстань, вір у рацэ, гаць». Першы
пісьмовы ўспамін пра Пінск (Пінеск) змяшчаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» і
датуецца 1097 годам, таму сёлета Пінск адзначае свой 923-ы дзень
нараджэння. 20
21 А яшчэ я сёння вам хачу расказаць пра зямны вугалок, які
прыгожы сваей непаўторнасцю – мястэчка Красічын.
Знаходзіцца ен на Піншчыне. Гэта тэрыторыя, дзе
Гэты край багаты не толькі прыродай, але і гісторыяй.
Згодна з адміністратыўна-тэрытарыяльным падзелам тэрыторыя нашага ліцэя
ўваходзіць у вёску Жабчыцы. Першае ўпамінанне адносіцца да 1524 года, але ў старых
прывілеях сустракаюцца звесткі аб больш раннім існаванні пасялення. Яно
з’яўляецца даўняй вотчынай роду Анцушковічаў, які меў “в Жабчычах двор” і іншую
ўласнасць ад вялікага князя Вітаўта і караля Жыгімонта I. У пачатку XVI стагоддзя маёнтак пераходзіць сям’і заможнага землеўладальніка Фёдара
Шчэпы, атрымаўшага Жабчыцы як “отчизну” жонкі, што і пацвердзіла каралева Бона.
У 1534 годзе Жабчыцы перайшлі ва ўласнасць Алізарам. У 1-й палове XVII ст. тут гаспадарылі
Фядковічы і змяніўшыя іх Валадковічы. У 1756 годзе уласнікам маёнтка называецца
харунжы Ежы Завацкі, а з канца XVIII ст. – граф Ігнацій Красіцкі. Затым яго змяніў сын Марцін, а пазней яго сын
Артур. Усе землі вакол Жабчыц належалі графу Красіцкаму, таму і зямля, дзе
знаходзіцца цяпер наш ліцэй і яго тэрыторыя, завецца “урочышча Красічын”.
А цяпер паслухайце верш, які прысвяціла мястэчку Красічын
навучэнка нашага ліцэя групы 22 Ткачук Дар’я
КРАСІЧЫН
У кожнага ў сэрцы ёсць родны куточак —
Малою Радзімай завецца.
Там матчына песня і гоман птушыны
Ў душы цеплынёй адзавецца.
Мне выпала шчасце папасці ў Красічын -
Мястэчка на захадзе Пінска.
Ліцэй тут увосень студэнства збірае,
А мне ён - дзяцінства калыска.
У Красічыне сонца ярчэйшае ў свеце
З нябёсаў на ўсіх пазірае,
Ласкавым цяплом сваім кожнага песціць,
Праменнем сваім сагравае.
У Красічыне бусел на ліпу старую
Штовесну з сям’ёй прылятае
І клёкатам звонкім спявае, чаруе,
Вясну раніцой сустракае.
У Красічыне елка гамоніць з бярозай
Ці песню сяброўцы спявае.
Прачнецца вясною ад зімніх марозаў -
Галінкамі вучняў вітае.
У Красічыне кветкі вясною буяюць:
Валошкі, рамонкі, званочкі…
Пахучыя сімвалы роднага краю
Дзяўчаты плятуць у вяночкі.
У Красічыне жыта ў полі бяскрайнім
У хованкі з ветрам гуляе,
А колас наліты досвіткам раннім
Камбайнаў у жніўні чакае.
У Красічыне людзі з душою адкрытай,
З усмешкай заўсёды вітаюць.
Дабро тут ніколі не будзе забыта…
Гасцей, як радню, сустракаць.
У Красічыне сцежкі, як стужкі дзяўчыны,
Бягуць, павіваюцца, льюцца,
Увосень пакажуць грыбныя мясціны,
Зімой каля горкі збяруцца.
У Красічыне чуюцца гукі чыгункі,
Стук колаў да нас далятае,
Здаецца, праблемы і дрэнныя думкі
Цягнік удалячынь забірае.
Спяваю я песню аб малай Радзіме,
Каб помнілі ды не забылі.
Калі вы не любіце сэрцам Красічын,
То вы тут ніколі не былі!
Паважаныя юнакі і дзяўчаты, асаблівыя надзеі сёння
ўскладзены на маладых грамадзян краіны. За вамі будучыня Беларусі. Усё добрае,
што робіць чалавек, ён робіць у імя будучыні, і менавіта моладзі належыць
заўтрашні дзень. Вам, маладым, трэба будзе прымнажаць эканамічны і
інтэлектуальны патэнцыял Беларусі, берагчы унікальную гістарычна-культурную
спадчыну, клапаціцца пра росквіт краіны.
А пакуль, сёння перад вамі стаіць задача паклапаціцца пра
сябе, г.зн. атрымліваць адукацыю. Паважаныя першакурснікі, стаўце перад сабой
адразу высокія адукацыйныя мэты і імкніцеся іх ажыццявіць, выяўляйце сябе, раскрывайце
свае таленты, радуйце сваімі поспехамі. А нашы педагогі вас у гэтым
падтрымаюць.
22 Праявіць свае таленты вы зможаце ў пазаўрочны час у
спорце, мастацкай самадзейнасці, творчых гурках і аб'яднаннях.
23 Мы спадзяемся, што вы будзеце старацца вучыцца і працягнеце
традыцыю ліцэя па атрыманню дыпломаў з адзнакай, а ў далейшым працягнеце сваю
адукацыю ў сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах.
24 Тады ў добры шлях Вам па дарозе ведаў. Поспехаў і
творчасці на гэтым шляху!
Дзякую за ўвагу.
Прагляд
відэароліка “Мой Пінск” (8.40)
Комментариев нет:
Отправить комментарий