пятница, 5 июня 2020 г.


Эсэ "Мая сцежка..."
Ад горада да горада, ад сяла да сяла ўюцца, бягуць дарогі. Бягуць праз палі і лясы, лугі і балоты. Адны з іх роўненькія і прамыя, і ісці па іх лёгка, а другія крывыя, звілістыя і зарослыя хмызняком так, што цяжка прабрацца.



Ад горада да горада, ад сяла да сяла ўюцца, бягуць дарогі. Бягуць праз палі і лясы, лугі і балоты. Адны з іх роўненькія і прамыя, і ісці па іх лёгка, а другія крывыя, звілістыя і зарослыя хмызняком так, што цяжка прабрацца.
У свеце ёсць розныя сітуацыі, якія не залежаць ад нас. Напрыклад, не мы выбіраем гістарычную эпоху, краіну, у якой нарадзіліся, а таксама нашых бацькоў. Усё астатняе ў жыцці залежыць ад нас саміх, ад нашых дзеянняў і ўчынкаў.
Хутка ляціць час. У леташнім чэрвені кожны з нас, выпускнікоў школы, апынуўся, як калісьці Якуб Колас, “на ростанях”. І адразу паўстала пытанне: якой дарогай пайсці, якой справе прысвяціць жыццё, як стаць шчаслівым?
Адным з самых галоўных і адказных рашэнняў з’яўляецца выбар прафесіі, выбар жыццёвай дарогі.
У жыцці шмат прафесій, шмат заняткаў, усіх нават і не пералічыш. У любой прафесіі ёсць карысць. Для людзей або для самога сябе. Кожная прафесія – дарога ў будучыню, якую чалавек сам сабе выбірае. Я лічу, што ёсць два варыянты выбару прафесіі. Першы – прыслухацца да свайго сэрца, вувычыць самога сябе, пазнаць свае схільнасці, разабрацца ў пачуццях. Другі – гэта метад памылак, калі жыццёвую сцежку шукаеш усляпую, спрабуеш сябе ў розных сферах дзейнасці, не раз памыляешся, вытрымліваеш цяжкасці, змагаешся да той пары, пакуль не знойдзеш тую адзіную справу для душы, якая будзе прыносіць табе не толькі матэрыяльныя сродкі, але і асалоду ад прафесійнай дзейнасці. Але на гэта, бывае, патрэбны доўгія гады. Сапраўды, становіцца лёгка ісці па такой жыццёвай дарозе, калі займаешся любімай справай.
Прыкладам прафесійна шчаслівага чалавека для мяне стала мая бабуля Шура, якая больш за сорак гадоў працавала настаўніцай. Яна расказвала, што на выбар прафесіі паўплываў выпадак. Пасля вайны  ў веску прыслалі маладую дзяўчыну вучыць дзяцей, а пасялілі яе ў хаце маей прабабулі. Яны пасябравалі на ўсе жыцце, а пасля заканчэння педагагічнага інстытута бабуля Шура вярнулася ў вясковую школу ўжо Аляксандрай Пятроўнай. Яшчэ і зараз удзячныя выпускнікі дасылаюць ей віншавальныя паштоўкі і лісты.
Шчыра прызнаюся, што на мой асабісты выбар прафесіі паўплывалі відэаматэрыялы сеткі Інтэрнет. Спачатку я проста праглядвала розныя кулінарныя шоу і серыялы, а потым зацікавілася і паспрабавала гатаваць прысмакі разам з героямі.   
З першага погляду можа падацца, што кухня - вобласць нескладаная. Што цяжкага ў тым, каб прыгатаваць паесці? Але на самай справе мастацтва гатавання - адно з самых складаных заняткаў. Старажытная руская прыказка коратка тлумачыць сутнасць гэтай прафесіі: добры кухар варты доктара. І гэта сапраўды праўда.

Можа мы гэтага і не заўважаем, але кухары суправаджаюць ўсё наша жыццё. Спачатку ў дзіцячым садочку, затым у школе і проста ў штодзённым жыцці. Калі сям'я або кампанія сяброў збіраецца ў кафэ - ежу ім рыхтуе повар. Калі мы заходзім у магазін, то купляем 90% прадуктаў, якія ўжо былі загадзя прыгатаваныя кухарамі: хлеб, салаты, ёгурты і іншае.
У сучасным свеце гэтая прафесія з'яўляецца яшчэ і даволі прыбытковай. Добры кухар зарабляе, у сярэднім, як і юрыдычны спецыяліст. Але ёсць адно правіла: гатаваць трэба з душой. Я прыйшла да высновы, што ні адна страва, нават самая простая яечня, не атрымаецца па-сапраўднаму смачнай, калі рыхтаваць яе з дрэнным настроем і нежаданнем. Калі праца сапраўды прыносіць задавальненне, то і вынікі яе будуць добрымі, плённымі. Добры кухар павінен валодаць не толькі майстэрствам прыгатавання, але і хвацкай фантазіяй, памяццю, назіральнасцю, цярпеннем, зрокам, нюхам і вынаходлівасцю.
Я зрабіла свой выбар, таму сёння  з’яўляюся навучэнкай установы адукацыі «Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці», дзе з задавальненнем набываю прафесію повар-агароднік. Вельмі спадзяюся, што не памылілася. Але, час пакажа…
 Сто дарог у жыцці – адна мая. І толькі ад мяне залежыць, якой яна будзе: легкай палявой сцежкай сярод пахучых кветак ці цяжкім камяністым шляхам на склоне гары.

Комментариев нет:

Отправить комментарий