«Станоўчы
вопыт выкладчыка па развіццю творчых
здольнасцей навучэнцаў праз выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі
на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.” (тэкст выступлення)
Абласны «Кірмаш сацыяльна-педагагічных праектаў прафесіянальнай
адукацыі 2019”
Слайд 1
Установа
адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”
Факадзей Таццяна Сямёнаўна, выкладчык вучэбных прадметаў
агульнаадукацыйнага кампанента
Слайд 2
«Станоўчы
вопыт выкладчыка па развіццю творчых
здольнасцей навучэнцаў праз выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі
на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.”
Слайд 3
«Корань вучэння
горкі», - казалі старажытныя рымляне і “дапамагалі” тагачасным навучэнцам
розгамі. Старажытныя ісціны мудрыя ... Ніхто не спрачаецца. Але
мяняецца час, змяняецца погляд
на жыццё. Мяняюцца норавы,
і мы разам з імі.
Адной з задач
адукацыйнага стандарта вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” на III
ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца “развіццё літаратурна-творчых
здольнасцей навучэнцаў”
Аднак, пры
правядзенні ўрокаў я заўважыла, што творчыя здольнасці навучэнцаў развіты не на
патрэбным узроўні, а некаторыя заданні выклікаюць цяжкасці пры іх выкананні,
напрыклад сачыненне на вольную або літаратурную тэму, водгук на мастацкі твор,
складанне вершаў, напісанне эсэ і інш.
У методыцы
выкладання беларускай мовы і літаратуры з’явілася многа сучасных адукацыйных
тэхналогій, якія павялічваюць цікавасць да беларускага слова, але не трэба
забываць і ўжо добра вядомыя метады і прыёмы навучання, якія развіваюць творчыя
здольнасці падлеткаў.
Слайд 4
Адным з такіх
прыёмаў з’яўляецца выкарыстанне элементаў
тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай
дзейнасці. На сучасным уроку можна аб’яднаць тэатралізацыю з выкарыстаннем
новых дасягненняў тэхнікі. Напрыклад, відэакамерай, магчымасцямі мабільнага
тэлефона, камп’ютара і г. д. Навучэнцам такая работа будзе не толькі карысная,
але і цікавая.
Слайд 5
Вядучая ідэя праекта:
Сістэмнае выкарыстанне элементаў
тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай
дзейнасці садзейнічае развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў і паказвае на
станоўчы вопыт работы выкладчыка.
Слайд 6
Задачы праекта:
1. Правесці
аналіз элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках беларускай літаратуры і
ў пазаўрочнай дзейнасці.
2. Распрацаваць
дыдактычны модуль з дапамогай элементаў тэатралізацыі для ўрокаў літаратуры.
3. Выявіць
эфектыўнасць выкарыстання элементаў тэатралізацыі на ўроках беларускай
літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.
4. Паказаць
станоўчы вопыт работы выкладчыка і дасягненні навучэнцаў ліцэя на аснове
развіцця творчых здольнасцей падлеткаў.
5. Прэзентацыя педагагічнай практыкі на
абласным Кірмашы педагагічных праектаў.
Слайд 7
Зразумела, што
дасягненні выкладчыка – гэта дасягненні яго навучэнцаў. Творчых, таленавітых, крэатыўных, здольных дзейнічаць
і тварыць.
Па словах
В.А.Сухамлінскага, «творчы падыход настаўніка да вучэбнага працэсу здольны
абудзіць у дзіцяці схаваныя здольнасці і таленты».
Я лічу, што галоўнае для
выкладчыка – гэта не толькі захапіць навучэнцаў творчай дзейнасцю, але і паказаць
яе значнасць, надаць упэўненасць у сваіх сілах, уключыць іх у практычны творчы
працэс.
Слайд 8
Працуючы шмат
гадоў у сельскагаспадарчым ліцэі, я прыйшла да высновы, што развіццю творчых
здольнасцей навучэнцаў значна
садзейнічае выкарыстанне элементаў тэатралізацыі і інсцэніроўкі на ўроках
беларускай літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.
Слайд 9
Тэатралізацыя – гэта своеасаблівая гульнёвая сітуацыя, у якой навучэнец можа раскрыць
творчы патэнцыял, уступіць у моўныя зносіны з таварышамі не па загаду
выкладчыка, а дзеля сваёй зацікаўленасці.
Слайд 10
На ўроках з выкарыстаннем элементаў тэатралізацыі не
стаўлю мэту вырасціць артыста для вялікай сцэны, а развіць у падлеткаў творчыя
здольнасці, садзейнічаць развіццю эстэтычнага ўспрымання рэчаіснасці.
Слайд 11
Не сакрэт, што поспех – самы лепшы выхавацель, бо ён дае
галоўнае: упэўненасць у сваіх сілах і ў самім сабе. Навучэнец, які пайшоў з
урока ці з пазаўрочнага мерапрыемства з
гонарам за сябе, будзе зноў і зноў чакаць наступнага моманту, каб яшчэ раз
перажыць перамогу над сабою. А зрабіць такую ўпэўненасць дапамагае тэатральная
дзейнасць.
Слайд 12
Вопыт работы
паказвае, што ў пачатку навучальнага года ў навучэнцаў новага набора (1 курс)
узнікаюць некаторыя цяжкасці пры выкананні творчых работ, напрыклад, такіх як
“закончы фразу”, “напішы ліст”, “састаў сінквейн”, “прыдумай верш” і г.д. А
праз 2 гады ў чэрвені, падводзячы вынікі, я заўважаю, што многія падлеткі з
цікавасцю выконваюць творчыя заданні, становяцца ініцыятарамі работы.
Слайд 13
Падводзячы вынікі,
можна сказаць, што мае навучэнцы смела, актыўна і рэзультатыўна ўдзельнічаюць
ва ўнутрыліцэйскіх, абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсах,
навукова-практычных канферэнцыях, што прадугледжвае
напісанне
даследчай працы, падрыхтоўку вершаў, творчых работ: сачыненняў, мініяцюр, эсэ, замалёвак і г.д.
Слайд 14
Напрыклад, на
працягу апошніх навучальных гадоў навучэнцы ліцэя прымалі ўдзел у наступных
мерапрыемствах:
-
абласная
навукова-практычная канферэнцыя сярод навучэнцаў устаноў прафесіянальнай
адукацыі “Зямля, дзе пачаўся мой лёс”
– даследчая работа «Помнікі архітэктуры і
горадабудаўніцтва на грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь» - Дыплом II
ступені, 2017 г.;
-
рэспубліканскі
конкурс на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю
пагранічнай службы, намінацыя “Лепшы
паэтычны твор пра пагранічную службу” – верш
“Салдат-пагранічнік” – Дыплом III
ступені і каштоўны
падарунак, 2018 г.;
-
рэспубліканскі
паэтычны конкурс сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй,
прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі “Шчасце - жыць у мірнай краіне” - верш “Беларусі быць мірнай краінай” – Дыплом прызёра і зборнік вершаў – 2018 г.;
Слайд 15
-
абласны
конкурс “Проба пяра” сярод
навучэнцаў устаноў прафесіянальнай адукацыі – творчая работа “Адрас сустрэчы – Піншчына” (нататкі
падарожніка) – Дыплом III
ступені – 2017 г.;
-
абласны
інтэрактыўны праект “Рэцытацыя” да
135-годдзя Якуба Коласа – Якуб Колас
“Даль” – Дыплом II
ступені – 2017 г.;
-
абласны
агляд-конкурс сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесіянальнай адукацыі па
грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню “Спадчына”- верш “Красічын” – Дыплом удзельніка – 2018 г.;
-
абласны
конкурс эсэ, прысвечаны святкаванню 100-годдзя
з дня ўтварэння БССР – эсэ “Беларусь
для мяне…”- Сертыфікат прызёра 3
месца – 2018 г.;
-
абласны этап конкурсу творчых работ “А ў
нашай хаце свята” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву
ў Беларусі і тым ганаруся” – творчая работа “Калядныя
пірагі з душамі” – Грамата фіналіста, публікацыя ў газеце “Пераходны ўзрост” і адпачынак у НДЦ
“Зубраня” – 2018 г
Слайд 16
Мае дасягненні –
гэта, канечне, дасягненні маіх выхаванцаў, навучэнцаў ліцэя. На слайдзе
прадстаўлены копіі дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць узнагарод навучэнцаў
за выкананне творчых работ у рамках разнастайных конкурсаў.
Слайд 17
Таксама для стымулявання цікавасці навучэнцаў да
вывучэння роднай мовы і літаратуры,
выхавання патрыятызму, пачуцця гонару за сваю малую Радзіму я вяду
беларускамоўны асабісты блог педагога на пляцоўцы Google Blogger. Мой блог мае назву “Палясянка”.
У блогу прадстаўлена інфармацыя аб педагогу, прапанаваны
метадычныя матэрыялы, тэмы для абмеркавання. Блогі пастаянна папаўняюцца новымі
матэрыяламі, арганізавана сеткавае ўзаемадзеянне педагогаў.
Слайд 18
Матэрыялы блога змяшчаюць карысную інфармацыю пра палескі
край, славутых землякоў Піншчыны; носяць практычны характар і могуць быць
выкарыстаны педагогамі для правядзення комплексу мерапрыемстваў у рамках Года
малой радзімы (метадычныя распрацоўкі ўрокаў, сцэнарыі, тэставыя заданні, мультымедыйныя
прэзентацыі, фота і відэаматэрыялы).
Слайд 19
Са сваім вопытам
работы я неаднаразова выступала на педагагічных саветах, пасяджэннях
метадычнага аб’яднання выкладчыкаў агульнаадукацыйных прадметаў установы
адукацыі, праводзіла адкрытыя ўрокі для
маладых спецыялістаў ліцэя і вобласці.
Маю публікацыі ў
перыядычным друку: часопіс “Прафесіянальная адукацыя”,
Слайд 20
газета
“Метадыст”,
Слайд 21
газета “Палеская
праўда”.
Слайд 22
У 2015 годзе
кабінет “Беларуская мова і літаратура”, загадчыкам якога я з’яўляюся, быў
узнагароджаны Дыпломам III ступені на абласным конкурсе вучэбных кабінетаў па прадметах
гуманітарнага цыкла “Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура”,
“Гісторыя”.
Слайд 23
У 2017 годзе я
прымала ўдзел у абласным Кірмашы сацыяльна-педагагічных праектаў
прафесіянальнай адукацыі,
Слайд 24
Таксама маю
шэраг асабістых узнагарод раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.
Слайд 25
На працягу
2015/2016 і 2016/2017 навучальных гадоў
з’яўлялася ўдзельнікам творчай групы ліцэя па забеспячэнню рэалізацыі
праекта эксперыментальнай дзейнасці па тэме: “Апрабацыя адукацыйных блогаў як
сродку абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту”, у
2017/2018 і 2018-2019 навучальным годзе - удзельнік творчай групы па
забеспячэнню рэалізацыі інавацыйнага праекта па тэме “Укараненне адукацыйных
блогаў як сродку абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага
вопыту”.
Слайд 26
Свой вопыт
работы ў названым праекце я прадстаўляла на розных узроўнях: 2017 г. -
рэспубліканскі семінар па тэме “Тэхналогіі электроннага навучання – шлях
павышэння якасці адукацыйнага працэсу ва ўстановах прафесіянальнай адукацыі”,
2018 - пашыраны рэктарат установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут
прафесіянальнай адукацыі” з дакладам па тэме “Арганізацыя сеткавага
ўзаемадзеяння з выкарыстаннем магчымасцей блогаў педагагічных работнікаў”.
Таксама артыкулы з матэрыяламі па дадзенай тэматыцы апублікаваны ў
рэспубліканскім вытворча-практычным навукова-метадычным часопісе
“Прафесіянальная адукацыя” і ў абласных і раённых сродках масавай інфармацыі.
Слайд 27
28 лістапада
2018 года прымала ўдзел у абласным мерапрыемстве “Педагагічныя чытанні
выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў ПТА і ССА” на базе нашага
ліцэя па тэме “Дык шануй, Беларус, сваю мову…”. Па выніках мерапрыемства быў
выдадзены “Зборнік матэрыялаў абласных педагагічных чытанняў выкладчыкаў
беларускай мовы і літаратуры”.
Слайд 28
20 сакавіка 2019
г. выступала на абласным мерапрыемстве “Панарама педагагічных дасягненняў
выкладчыкаў” па тэме: «Дасягненні навучэнцаў ліцэя на аснове развіцця творчых
здольнасцей падлеткаў».
Слайд 29
У сакавіку 2019
г. зборнік распрацаваных метадычных матэрыялаў “Зямля бацькоў – жыцця крыніца”
быў прадстаўлены на XVIII рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры,
педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечанай Году малой
Радзімы.
Слайд 30
Дзякуй за ўвагу!
Комментариев нет:
Отправить комментарий