Услед юбілею
Сустрэча з ветэранамі
Колькі памятаюць сябе людзі, быў сярод іх Настаўнік. Быў, ёсць і будзе, пакуль свеціць сонца. Лёс кожнага
чалавека на зямлі бывае ў яго руках.
Жыццё ў педагагічнай
прафесіі - гэта нястомная праца душы. Праца, поўная трывог і хваляванняў,
радасцяў і смуткаў, мэты і пошукаў - гэта вечнае выпрабаванне на мудрасць і
цярпенне, прафесійнае майстэрства і чалавечую незвычайнасць.
Прайшло 50 гадоў з тых
часоў, як ва ўрошычшы Красічын было адкрыта СПТВ-43 – сённяшні Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй
сельскагаспадарчай вытворчасці. Сёлета на цырымоніі ўрачыстага святкавання
“залатога” юбілею ліцэя прайшла незабыўная сустрэча з ветэранамі нашай
навучальнай установы.
Былыя калегі і навучэнцы
разумеюць, што поспехі нашага ліцэя сталі магчымымі
толькі дзякуючы той аснове, якую ў свой час заклалі нашы ветэраны педагагічнай
працы. Гэта Брынчук А.П., Гетман С.І., Казак Г.М., Чуйко Т.А., Бычыла У.У., Власавец
Н.В., Пачуйка І.Д., Гапоненка Л.А. і інш.
Ветэран педагагічнай працы - гэта чалавек, які прысвяціў сябе цалкам
выхаванню і навучанню падлеткаў. Аддаўшы дзецям сваё працоўнае жыццё і даволі
часта здароўе, гэтыя людзі ганарацца сваімі выпускнікамі, глыбока перажываюць
іх радасці і няўдачы. І праз шмат гадоў
гатовыя прыйсці на дапамогу сваім выхаванцам.
Стала добрай традыцыяй у навучальнай установе запрашаць
нашых ветэранаў на значныя падзеі ў ліцэйскім жыцці, такія як "Дзень
ведаў", "Апошні званок", "Выхаваўчая гадзіна».
Так, у рамках
святкавання 50-годдзя ўстановы адукацыі былі праведзены сустрэчы навуэчнцаў з
ветэранамі ліцэя: былым дырэктарам Гапоненка Л.А. і выкладчыкамі Гетман М.І. і
Казак Г.М.
Пастаянныя сустрэчы з ветэранамі педагагічнай
працы спрыяюць выхаванню павагі да старэйшага пакалення, вучаць клапаціцца пра
тых, хто побач. А самае галоўнае - ні адна кніга не заменіць жывых зносін і
цікавых апавяданняў з вуснаў саміх ветэранаў. Таму мы павінны шанаваць нашых
дарагіх гасцей, якія трымаюцца і жывуць, нягледзячы на ўсе нягоды, на вачах у якіх заўсёды шчырая ўсмешка. Мы схіляемся перад імі і гаворым ім дзякуй за
іх мужнасць і асабісты прыклад, за тое, што адгукаюцца на нашы просьбы і
прыходзяць да нас на сустрэчу з нашымі навучэнцамі.
Сёння мы рады, што падчас
гэтых мерапрыемстваў нашы дарагія ветэраны зноў акунуліся ў атмасферу ліцэя,
адчулі сябе маладымі, патрэбнымі, энергічнымі. Дай Бог Вам здароўя, аптымізму,
душэўных сіл і доўгіх шчаслівых гадоў!
Комментариев нет:
Отправить комментарий