Эксклюзіўны зборнік вершаў пад такой
назвай выдадзены напярэдадні Міжнароднага дня міру, які
штогод адзначаецца ў Беларусі 21 верасня.
Зборнік
надрукаваны па выніках рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Шчасце жыць у
мірнай краіне», які праводзіў Беларускі фонд міру сумесна з Міністэрствам
адукацыі з 1 сакавіка па 31 мая 2018 года.
Яшчэ ў сакавіку бягучага года даведалася пра конкурс Сагановіч Наталля, навучэнка ўстановы адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй
сельскагаспадарчай вытворчасці”
Тэматыка, на якую
можна было разважаць, здалася блізкая Наталлі. Гэта вечныя каштоўнасці - мір,
дабрабыт, патрыятызм. Наталля гаворыць: “Пісала пра тое, што адчуваю, што было
на душы”.
Прыемна адзначыць,
што творчасць дзяўчыны высока ацанілі не толькі на раённым,
але і на рэспубліканскім узроўні. Верш Наталлі “Беларусі быць мірнай краінай“ увайшоў у кнігу “Дзеці
за мір”, а напісаны ён, канечне,
на роднай мове.
Прэзентацыя
зборніка і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання маладых аўтараў адбылася ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі,
куды была запрошана і Наталля разам з куратарам. Для пераможцаў конкурсу правялі цікавую
экскурсію, сустрэчу з выдатнымі аўтарамі Беларусі, арганізатарамі конкурсу. Кожны
атрымаў унікальны падарунак - зборнік вершаў «Дзеці за мір». Дарэчы, адзін
экземпляр кнігі быў перададзены ў бібліятэку ліцэя. Выданне эксклюзіўнае: купіць яго нельга, можна
толькі атрымаць у падарунак.
Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )
ОтветитьУдалить