Найбольш
раннія кнігі, створаныя на тэрыторыі Беларусі, былі рукапіснымі. Нашы продкі не
з’яўляліся іх аўтарамі, хоць і пісалі асобныя творы. Кнігі траплялі сюды з іншых
зямель, а на Беларусі стваралі копіі іх тэкстаў — перапісвалі ад рукі. 3-за
працаёмкасці рукапіснага спосабу кнігі былі рэдкай з’явай, што стрымлівала
развіццё асветы. Павялічыць колькасць кніг магло толькі друкаванне. Яго пачатак
у нашай Айчыне звязаны з імем Францыска Скарыны.
Францыск, а ён называў сябе і Францішкам, нарадзіўся каля 1490 года
(дакладных сведчанняў няма) у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. У
перыяд сваёй магутнасці гэта была адна з найбуйнейшых краін Еўропы.
У ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. адукацыя арганізавана яшчэ не была. Звесткі
пра пачатковае навучанне Ф.Скарыны адсутнічаюць, але гэтую адукацыю ён,
безумоўна, атрымаў. Вышэйшых навучальных устаноў тагачаснае ВКЛ не мела. Першая
з іх — Віленскі ўніверсітэт — заснавана ў 1579 годзе. Каб працягваць адукацыю,
Францыск авалодаў лацінскай мовай (менавіта на ёй працавалі ўніверсітэты ў
розных краінах) і накіраваўся ў суседнюю Польшчу. У сталіцы Польскага
Каралеўства Кракаве мэтай юнака быў вядомы з XIV ст. універсітэт, які існуе і
зараз. Ф.Скарына скончыў філасофскі факультэт Кракаўскага ўніверсітэта і
атрымаў вышэйшую адукацыю. На той час абсалютная большасць людзей — і ў ВКЛ, і ў
іншых краінах — з’яўлялася непісьменнай (людзі не ўмелі чытаць і пісаць, не
прайшлі нават пачатковага навучання), не кажучы ўжо пра вышэйшую адукацыю. Калі Францыск быў студэнтам, на еўрапейскім кантыненце
функцыянавала менш ВНУ, чым цяпер у адной Беларусі.
Выдавецкую
дзейнасць Францыск Скарына пачаў у Празе, дзе пры падтрымцы купцоў-мецэнатаў з
Полацка і Вільні заснаваў друкарню, а ўжо ў 1517 годзе апублікаваў
"Псалтыр" у перакладзе
на старабеларускую мову, які стаў першым выданнем у гісторыі нацыянальнага
і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.
Усяго ж на працягу двух гадоў у
пражскай друкарні ўбачылі свет 23 кнігі Бібліі, якія суправаджаліся ілюстрацыямі, а таксама аўтарскімі
прадмовамі і каментарыямі, у якіх Францыск Скарына дзяліўся з чытачамі сваімі
асветніцкімі ідэямі і поглядамі.
У пачатку 1520-х
гадоў Францыск Скарына пераехаў у Вільню і адкрыў першую
друкарню на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта тут
выйшла "Малая падарожная
кніжка", дапоўненая акравершамі і календаром сонечных і месячных
зацьменняў, і "Апостал", які
расказвае аб дзеяннях і пасланнях бліжэйшых вучняў Хрыста.
"Малая падарожная
кніжка" прызначалася для падарожнікаў і ўключала 18 царкоўных
кніг, у лік якіх увайшлі "Псалтыр", "Часасловец",
"Шасцідневец" і "Саборнік", а таксама акафісты і каноны…
Унікальныя выданні невялікага фармату былі ўпрыгожаны гравюрамі, застаўкамі і
ініцыяламі, а дзевяць з іх суправаджалі пасляслоўі.
Францыск Скарына з’яўляецца сімвалам усёй
беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо
менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры. Першадрукар
хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць
мудрасць і навуку.
З
дзяцінства ведаем імя
Францыска мы Скарыны –
Выдатнага
пісьменніка і друкара,
Вучонага,
асветніка Радзімы.
Вялікі
дзеяч, гуманіст
Усёй
душой імкнуўся да народа,
Гатовы
быў ахвяраваць сабой
Дзеля
яго шчасця і свабоды.
З
маленства ведаем, што ён
Адданым
быў сваёй Рдзіме.
Не
хвалявалі яго ні багацці,
Ні
пасады на чужыне.
Пра
людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую пакінулі
сваім нашчадкам. Наш славуты зямляк Францішак
Скарына – найярчэйшы прыклад таму.
Комментариев нет:
Отправить комментарий