Тэма: Вобразы
паліцаяў ў аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”
Мэты: - стварыць умовы для засваення
і аналітычнага ўспрымання навучэнцамі вобразаў паліцаяў, паказаць, як вырашаецца
праблема маральнага выбару паміж подзвігам і здрадніцтвам;
- развіваць уменне
параўноўваць герояў, выяўляць у іх агульнае і рознае ў разуменні сэнсу жыцця,
аргументаваць свае ацэнкі, меркаванні тэкстам, успрымаць вобразы герояў у
святле аўтарскай пазіцыі,;
- спрыяць выхаванню
гуманнасці, нецярпімасці да ўсякай здрады, актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Абсталяванне: партрэт
В.Быкава, выстава кніг пісьменніка. кадры кінафільма “Знак бяды” Міхаіла
Пташука, тэст па біяграфіі В.Быкава
Эпіграфы:
Васільком у жыце Беларушчыны
Назаўсёды застанецца Быкаў.
Р.Барадулін
Хібам нашым ёсць апраўданне—
Подласці--- апраўдання няма.
А.Вярцінскі
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.
Прывітанне з
навучэнцамі. Праверка падрыхтаванасці да ўрока.
Выкладчык. Добры дзень! Сядайце. Хто сёння адсутнічае? Усе падрыхтаваны?
Тады пачынаем.
II. Праверка
дамашняга задання. Гутарка па матэрыялах прошлага ўрока.
- З творчасцю якога пісьменніка
мы з вамі зараз знаёмімся?
Навучэнец. Васіля Быкава.
-Якія звесткі з біяграфіі вы
можаце ўспомніць?
Навучэнец. Нарадзіўся Васіль
Уладзіміравіч Быкаў 19 чэрвеня 1924 года ў невялікай вёсачцы Бычкі на лясной і
азёрнай Ушаччыне. Бацькі, Уладзімір Фёдаравіч і Ганна Рыгораўна, увесь час жылі
ў вёсцы, працавалі ў калгасе.
Дзіцячыя гады будучага пісьменніка прайшлі ва ўмовах нялёгкага даваеннага
жыцця. Пасля заканчэння васьмі класаў Кубліцкай сярэдняй школы Васіль Быкаў
паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча,
У 1940 годзе адмянілі стыпендыі, і гэтая акалічнасць вярнула будучага
пісьменніка зноў у вёску. Калі пачалася вайна, Васіль Быкаў быў мабілізаваны на
абарончыя работы ў інжынерны батальён.
- Што вы можаце ўспомніць пра
ваенныя гады Васіля Быкава?
Навучэнец. Ваенныя гады былі
вырашальнымі ў грамадзянскім станаўленні асобы В.Быкава. Франтавы вопыт
В.Быкава, яго асабістыя мужнасць, сумленнасць, стойкасць сталі падмуркам усяго
мастацка-эстэтычнага свету яго твораў.
- Якая галоўная тэма творчасці Васіля Быкава?
Навучэнец.
Тэма вайны з’яўляецца асноўнай у
літаратурнай творчасці В. Быкава
-Якія творы ваеннай тэматыкі можна нагадаць?
Навучэнец.Яго першы значны
мастацкі твор — аповесць «Жураўліны крык» (1959), у якім паказаны трагізм
першых дзён вайны.Наступныя аповесці «Здрада» (1961), «Трэцяя ракета» (1962),
«Альпійская балада» (1964),«Пастка» (1964), «Мёртвым не баліць» (1965) і іншыя
сцвярджаюць моц чалавечага духу ў цяжкіх ваенных абставінах. Пісьменнік
выпрацаваў свой адметны жанр, які атрымаў назву быкаўскай аповесці.
-Давайце паразважаем, якія рысы характэрны для жанру быкаўскай
аповесці
-1) Аўтабіяграфізм.
-2) Адзінства месца і часу
дзеяння.
-3) Абмежаваная колькасць
герояў.
-4) Глыбокі псіхалагізм.
-5) Праўдзівасць і дакладнасць
фактаў.
-6) Драматызм абставін.
-7) Сітуацыя маральнага выбару.
-8) Трагічны фінал.
Навучэнец. Паводле звестак
ІОНЕСКА, напрыканцы 70-х гг. XX ст. Васіль
Быкаў быў адным з самых вядомых пісьменнікаў у свеце. Ды і сёння не зменшылася
яго папулярнасць: быкаўскія творы перакладзеныя больш чым на пяцьдзясят
моваў свету, у тым ліку на англійскую, іспанскую, італьянскую, нямецкую,
французскую, японскую. Кнігі Васіля Быкава выходзілі ў Варшаве, Берліне, Празе,
Будапешце, Сафіі, Мілане, Парыжы, Лондане, Каіры. Пра яго і
сёння пішуць у папулярных газетах розных краін свету.
-З якім творам мы пачалі знаёміцца на папярэдніх уроках?
Навучэнец. Аповесць “Знак
бяды”
-Што можаце расказаць пра гэты твор?
Навучэнец.
Аповесць "Знак Бяды" напісана ў 1982 годзе, за гэты твор у 1986
г. В.Быкаву была прысуджана Ленiнская прэмiя
Навучэнец.Аповесць В.
Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце
яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту,
своеасаблівай Галгофай
Навучэнец.Па аповесці
“Знак бяды” пастаўлены кінафільм. Рэжысер Міхаіл Пташук
-Назавіце галоўных герояў аповесці, з якімі мы пазнаёміліся на папярэдім
уроку?
-Навучэнец. Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок
Багацькі. Я
лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя,
калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі
свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Яны
працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці.
-Давайце паспрабуем параўнаць характары Сцепаніды і Петрака Багацькаў
Навучэнец.Сцепаніда і Пятрок
маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму.
Навучэнец.Сцепаніда -
звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала
членам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, паважае адукаваных людзей, лічыць, што яны
дапамагаюць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа
чалавеку ў бядзе. Калі раскулачвалі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы
ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Яна выступае
супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сцепаніда адразу вырашыла змагацца з
фашыстамі і паліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя
з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок немцаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў
вінтоўку, не дае ім малака, хавае парсючка ў лесе. Хаця яе могуць забіць, яна
чым можа перашкаджае ворагу.
-
А Пятрок?
Навучэнец.У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і
набожны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага другому. У час вайны Пятрок
спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для іх, іграе
на скрыпцы, дагаджае фашыстам. Не,
Пятрок не супрацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але
ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаворыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць
Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць
свае пачуцці і сваю крыўду.
-
Ну, а мы зараз выканаем тэст і праверым, як вы засвоілі матэрыял прошлага
ўрока.
ТЭСТ
1.Аповесць “Знак бяды” напісана
ў:
а) 1985 г.; б) 1982 г.; г) 1984 г.;
2. Васіль Быкаў за аповесць
“Знак бяды” ўзнагароджаны:
а) Літаратурнай прэміяй імя
Янкі Купалы ў 1989 г.;
б) Ленінскай прэміяй у 1986 г.;
в) Нобелеўскай прэміяй у 1990 г.
3.У які час адбываліся апісаныя
ў аповесці падзеі?
а) перыяд грамадзянскай вайны;
б) першыя месяцы вайны;
в) пасляваенны час.
4.Сцепаніда:
а) ціхая, спакойная, абыякавая
б) працавітая, сумленная, баявая.
в) хацела пасябраваць з немцамі
5.Пятрок:
а) ціхі, мяккі, трохі набожны;
б) смелы, рашучы;
в) хацеў стаць паліцаям.
6. Які кінарэжысёр у 1986 г. зняў
паводле аповесці “Знак бяды” аднайменны фільм?
а) М. Пташук;
б) В. Тураў;
в) І. Дабралюбаў;
7. Якую назву мае хутар, на якім жыла
сям’я Багацька?
а)
Яхімоўшчына; б)
Выселкі
;
в) Курані.
8. З якім героем мы сустракаемся ў
першыя хвіліны кінафільма “Знак бяды”
а)
Пятрок;
б)
Сцепаніда;
в) нямы хлопчык Янка.
9. Вызначце жанравую асаблівась твора
“Знак бяды”:
а) раман;
б)
аповесць; в) п’еса.
III. Матывацыя.
Паведамленне тэмы ўрока.
- З якімі героямі, акрамя сям’і Багацька, мы сустракаемся ў аповесці “Знак
бяды”?
Навучэнец.
З немцамі і паліцаямі.
-Якімі ў аповесці паказаны фашысты?
Навучэнец.
Калі паліцаі жлукцяць гарэлку, брыдка
лаюцца, то фашысты стараюцца трымаць марку “высокакультурнай нацыі”: сярод іх
не відно п’яных, раніцою частуюцца каваю, карыстаюцца клазетам. Разам з гэтым
здзекуюцца са старой жанчыны, нішчаць небагатую сялянскую гаспадарку - палююць
на курэй, забіваюць карову, абтрасаюць яблыкі, вытоптваюць агарод.
- З немцамі ўсё зразумела. Гэта ворагі, яны
прыйшлі з вайной на нашу зямлю. Яны прыйшлі рабаваць, забіваць, здзеквацца,
знішчаць усё вакол сябе, яны выконваюць загад фюрэра.
-
А паліцаі? Хто гэта? Адкуль яны ўзяліся? З гэтымі героямі мы сёння павінны
разабрацца.
-
Таму тэма нашага сённяшняга ўрока “Вобразы паліцаяў...”. запішыце ў сшыткі,
калі ласка.
IV. Мэтавызначэнне.
- Перад намі сёння стаяць наступныя задачы:
1.Выкрыццё жорсткасці,
бесчалавечнасці фашызму.
2.Паказ прыслужнікаў
акупацыйнага рэжыму.
3.Прычыны маральнай дэградацыі
Гужа, Каландзёнка, Недасекі.
V. Тлумачэнне
новага матэрыялу
СЛОВА НАСТАЎНІКА
-
У аповесці “Знак бяды” паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычны
момант яго жыцця – наступленне вайны, калі сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх
становіцца галоўным скарбам
- Ні
для кога не сакрэт, што здрада з’яўляецца там, дзе чалавеку цяжка зрабіць
выбар, выбар паміж жыццём альбо смерцю. Зусім нямногія, такія як Сцепаніда і
Пятрок Багацькі, могуць зрабіць правільны выбар і пачаць ціхую, амаль
непрыкметную “вайну” супраць ворага і яго рэжыму, спрабуючы як толькі можна
перашкодзіць “ненасытнаму” фашысту. Сцепаніда, напрыклад, з першых дзён
не мірыцца з новымі парадкамі, канфліктуючы з няпрошанымі гасцямі і змагаючыся
з ворагам да апошняга. Другія ж, такія як Гуж, Каландзёнак і Недасека, адразу
пачуўшы нядобрае, прыстасоўваюцца да рэжыму, і нават ідуць на службу да немцаў.
- Якая
праблема звязана з вобразамі паліцаяў?
Навучэнец.
Здрадніцтва
Слоўнікавая
работа
Здрадзіць - перайсці на бок ворага;
парушыць вернасць
Подлы - нізкі ў маральных адносінах,
ганебны, несумленны.
-Назавіце
вобразы паліцаяў. (стар. 264 зачытаць)
Навучэнец. Зміцер Гуж, Патап
Каландзёнак, Антось Недасека.
- Што ж прывяло ў паліцыю Змітрака Гужа, Патапа Каландзёнка і Антося
Недасеку?
- Каб больш дакладней адказаць на гэтыя пытанні, прапаную вам паглядзець
відэафрагменты з кінафільма:
(прагляд відэафрагментаў)
-А цяпер давайце паспрабуем ахарактыразавать кожнага паліцая і высветліць
прычыны маральнай дэградацыі.
Навучэнец. Зміцер Гуж. Сярод усіх
паліцаяў ён вылучаўся сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю. Гуж яшчэ да вайны,
пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён
зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся з людзей
не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай
нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду
Навучэнец. Патап
Каландзёнак.
Ён. з'яўляецца яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці
ўчынкаў). “Няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна"- так
гаворыць пра яго аўтар. У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам
новых змен, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі
данос нават быў узнагароджаны ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і
спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай
уладзе.
Навучэнец. Антось
Недасека як быццам ціхі і
бяскрыўдны паліцай, але ён даволі небяспечны як вораг. Сцепанідзе ён
тлумачыць, што ў паліцыю ён пайшоў для таго, каб уратаваць сваіх шасцярых
дзяцей. Але ён служыць злу, ён гатовы на любую подласць, каб толькі не кранулі
яго. Ён - прыстасаванец да абставін. Некалі ён прыстасоўваўся да савецкай
улады, спекулюючы сваёй беднасцю і мнагадзетнасцю, зараз жа, у час вайны,
ён служыць фашыстам, хвалюючыся толькі пра сябе.
VI.
Замацаванне (састаўленне сінквейна)
- Так,
зразумела. Цяпер давайце падзелімся на групы на 4 чал. І паспрабуем абагуліць
інфармацыю, атрыманую на ўроку, з дапамогай сінквейна. Што гэта за форма
творчасці нам нагадае -_________.
Навучэнец. У перакладзе з французскага слова
«сінквейн» азначае верш, які складаецца з пяці радкоў. Сінквейн пішацца па
вызначаных правілах. Правілы напісання сінквейна такія: на першым радку
запісваецца адно слова – назоўнік. Гэта і ёсць тэма сінквейна; на другім радку
трэба напісаць два прыметнікі, якія раскрываюць тэму сінквейна; на трэцім радку
запісваюцца тры дзеясловы, якія апісваюць дзеянні, што адносяцца да тэмы
сінквейна; на чацвёртым радку размяшчаецца цэлы выраз, сказ, які
складаецца з некалькіх слоў і з дапамогай якога можна выказаць свае адносіны да
тэмы; апошні радок – гэта адно слова-рэзюме
(Работа
ў парах, састаўленне сінквейна)
Зачытванне сінквейнаў.
1. Гуж
Жорсткі, бесчалавечны
Помсціць, здзекуецца, упіваецца
З задавальненнем служыць немцам
Нелюдзь.
2. Каландзёнак
Непрадсказальны, небяспечны
Прыкідваецца, выслугоўваецца, нішчыць
Спраўна служыць фашысцкай сістэме
Паскуда
3. Недасека
Ціхі, бяскрыўдны
Прыстасоўваецца, служыць, выконвае
Быццам ратуе шасцярых дзяцей
Здраднік
4. Багацькі
Працавітыя, сумленныя
Церпяць, змагаюцца, гінуць
Мірныя жыхары ў гады вайны
Выбар.
VII.
Абагульненне
Слова настаўніка
-
За ўсю гісторыю чалавецтва, вайна ніколі не прынесла чагосьці добрага. Жах
і боль вайны заставаліся ў сэрцах дзяцей, жанчын, салдат і генералаў ваюючых
краін. Але як жа былі тыя, хто па сваей воле, або па сваёй дурасці быў
прыхільнікам ворага? Іх не прызнавалі і захопніцкія ўлады, іх не шкадавалі
сваі. Аднойчы здрадзіўшы, яны назаўжды ставілі на сабе пячатак недаверу.
Цалуючы варожыя боты, яны назаўсёды забруджвалі свае твары, на якія потым
нікому не хацелася глядзець. Аўтар сцвярджае, што здраднікі больш страшныя за
адкрытага ворага, бо яны гатовы служыць любому злу, якое будзе пры ўладзе.
Менавіта здрада – найгоршы з чалавечых грахоў. На жаль, гэты чалавечы
недахоп наўрад ці калі знікне.
VII.
Рэфлексія.
- Чаму
навучыў вас урок? Які вывад для сябе зрабілі?
VIII.
Дамашняе заданне.
Падрыхтавацца
да самастойнай работы па тэстах па творчасці Васіля Быкава.
Комментариев нет:
Отправить комментарий