Валанцёрскія справы ліцэістаў
Вельмі часта даводзіцца чуць, што міласэрнасць, добразычлівасць, дабрыня
непатрэбны ў сучасным жыцці. Але ж я не згодна з гэтым.
Сапраўдная міласэрнасць - гэта гатоўнасць
дапамагчы, жаданне прыносіць карысць іншым людзям, не задумваючыся аб
узнагародзе. Менавіта міласэрнасць робіць чалавека чалавекам. Гатоўнасць
зрабіць штосьці добрае для іншых даказвае, што чалавек пражыў жыццё не дарма.
Міласэрнасць, ветлівасць, дабрыня заўсёды ўпрыгожваюць чалавека. Некаторыя
людзі, незалежна ад узросту, ніколі не губляюць прыгажосць - проста яна
ператвараецца ў прыгажосць сэрца, прыгажосць душы. Можна прывесці шмат
прыкладаў людской шчодрасці і дабрыні. Наша жыццё складаецца з маленькіх дробязей
- усмешак і добрых спраў. Я ўпэўнена, што ў кожнага чалавека ёсць магчымасць
праявіць дабрыню і міласэрнасць. Галоўнае - не праходзіць міма, не
адварочвацца, не адводзіць убок вачэй, калі хтосьці побач відавочна мае патрэбу
ў дапамозе.
Усё часцей і часцей я задумваюся над сваёй будучыняй. Якая яна будзе, з кім
я пайду па жыцці побач, якія людзі мяне будуць падтрымліваць? Ці змагу я
знайсці сябе? Пакуль на ўсе гэтыя пытанні я не магу даць поўны адказ. Я лічу,
што будучыня залежыць ад нас саміх, ад нашых жыццёвых мэтаў і інтарэсаў.
Сёння я ўваходжу ў склад пярвічнай арганізацыі Беларускага Таварыства
Чырвонага Крыжа валанцёрскага руху "Міласэрнасць", створанай у
Пінскім дзяржаўным прафесіянальным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Валанцёрства - гэта актыўная жыццёвая пазіцыя, адказнасць і высокая мэта - жаданне зрабіць гэты свет лепшым, убачыць беды і клопаты іншых людзей,
а галоўнае, шчодра дарыць радасць, надзею і душэўную цеплыню.
Праца ў валанцёрскім атрадзе дапамагае нам, падлеткам, змяняцца не толькі
ўнутрана, але нават і знешне. У нашым атрадзе па прынцыпе
"роўны-роўнаму" валанцёры, навучаючы іншых, вучацца самі.
Нашы валанцёры працягваюць руку дапамогі, дапамагаюць пажылым, адзінокім
людзям - інвалідам і ветэранам вайны і працы, наведваюць дзіцячы сацыяльны прытулак,
тэрытарыяльны цэнтр інвалідаў, аказваюць дапамогу па ўборцы тэрыторыі каля
помнікаў героям ВАВ, на могілках, на
тэрыторыі нацыянальнага парка “Дубае”, удзельнічаюць у грамадскіх
мерапрыемствах. Аказваецца, быць крыху дабрэйшым і больш уважліва адносіцца адзін да аднаго, не
так ужо і складана.
Стала добрай традыцыяй у нашай навучальнай установе праводзіць дабрачынныя
акцыі: "Увага, ветэран!", “Дзень міласэрнасці”, “Падзяліся цеплынёй
душы сваёй”, “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак”, “Дапамажы бліжняму” і іншыя.
Прапаную Вашай увазе фотафрагменты праведзеных мерапрыемстваў (дадатак 1)
Дадатак 1
Запрашэнне ветэранаў на ўрачыстую лінейку. УА “Пінскі дзяржаўны
прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”
Урачыстае ўскладанне вянкоў ля помніка загінуўшым героям.
Вёска Малоткавічы Пінскага раёна.
Віншаванне былых малалетніх
вязняў з Днем Перамогі
Сустрэча
з ветэранам вайны.
Прытулецкая
Лідзія Пракоп’еўна з навучэнкамі ліцэя
Сустрэча
з ветэранам Вялікай Айчынная вайны.
Тарэлка
Ганна Макараўна з навучэнцамі ліцэя.
Дапамога ветэранам
працы ліцэя да Дня сталых людзей. Навучэнцы групы 1 з ветэранам ліцэя Гетман
З.І.
Дамапога валанцёраў па хатняй гаспадарцы
ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
Арганізацыя і
правядзенне дабрачыннай акцыі "Падзяліся цеплынёй душы сваёй", наведванне
сацыяльнага прытулку ў г.п. Лагішын: уручэнне
дзецям падарункаў.
Дабрачынная акцыя: "Дапамажы бліжняму", наведванне
тэрытарыяльнага цэнтра інвалідаў г.Пінск.
Акцыя: “Дзень
міласэрнасці”. Наведванне сацыяльнага прытулку для дзяцей у г.п. Лагішын Пінскага раёна: дапамога па
ўборцы тэрыторыі прытулку.
Суботнік
"Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак"
Добраўпарадкаванне і
прывядзенне ў парадак тэрыторыі прыроднага помніка нацыянальнага значэння «Парк
Дубае» Пінскага раёна.
Удзел у абласным мерапрыемстве “Дажынкі 2014”. “Палявая кухня”
Правядзенне ўсебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”
Конкурс страявой песні
да 70-годдзя вызвалення Беларусі
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Афармленне кветніка "Ахвярам СНІДу"
Арганізацыя і
правядзенне дабрачынных Навагодніх ранішнікаў для дзяцей «Навагодняя казка»
Уборка магілак удзельнікаў вайны – сям’і Вінаградавых: Гурыя Васільевіча і
Алены Сцяпанаўны. Вёска Жабчыцы Пінскага раёна
Комментариев нет:
Отправить комментарий