четверг, 9 мая 2019 г.

«Я помню! Я ганаруся!»


У кожнай краіны, кожнага народа ёсць сваё галоўнае свята, якое адзначаецца штогод на працягу доўгага часу. Яно напаўняе нацыю пачуццём гонару за подзвігі продкаў, якія застаюцца ў памяці нашчадкаў назаўсёды. Такое свята ёсць і ў Беларусі. Гэта Дзень Перамогі.

9 мая гэта не толькі Дзень Перамогі, гэта дзень гонару, велічы, мужнасці і адвагі. Дзень нашай памяці. Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто падарыў нам мір, вясну, жыццё.
Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ва ўстанове адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” прайшло шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай памятнай даце.
Традыцыйна сіламі ліцэістаў і супрацоўнікаў ліцэя 4 мая прайшоў урачысты канцэрт «Я помню! Я ганаруся!», на які былі запрошаны былыя работнікі ліцэя, ветэраны прафтэхадукацыі, ганаровыя госці.
З гадавінай Вялікай Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ўсіх прысутных павіншаваў дырэктар ліцэя Кузюр Іван Іванавіч. Старшыня савета ветэранаў Пінскага раёна Заранка Міхаіл Сяргеевіч распавёў пра дзейнасць арганізацыі па вырашэнню праблем франтавікоў, а былы дырэктар установы адукацыі Гапоненка Леанід Антонавіч падзяліўся гісторыяй з асабістага жыцця пра пошукі бацькі-франтавіка, які загінуў у гады вайны.
Памяць загінуўшых удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання.
Выступленні гасцей суправаджаліся нумарамі мастацкай самадзейнасці. Усе прысутныя разам з вядучымі акунуліся ў трагічныя падзеі ваеннага часу з 22 чэрвеня 1941 года да доўгачаканага Дня Перамогі  9 мая 1945 года.
Самым галоўным госцем на гэтым свяце быў Сталярчук Іосіф Рыгоравіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Аўтарскі верш у выкананні Іосіфа Рыгоравіча нікога не пакінуў раўнадушным.  Удзельнікі мерапрыемства не маглі стрымаць слёзы; навучэнцы ліцэя ўсведамлялі, як нялёгка прыйшлося тады такім жа хлопчыкам і дзяўчынкам, на кволыя плечы якіх ляглі цяжкасці і гора ваенных гадоў.
Галоўнае багацце кожнай чалавечай душы - гэта памяць продкаў.
Таму гэта сапраўды вялікае свята не сатрэцца з памяці пакаленняў, яно будзе жыць разам з гонарам, разам з падзякай, разам з верай у светлую будучыню нашай любай Беларусі.

1 комментарий:

  1. Г-н Бенджамін падышоў і вышэй за свае патрабаванні, каб дапамагчы мне з маёй пазыкай, якую я выкарыстаў, каб пашырыць свой аптэчны бізнес, яны былі дружалюбнымі, прафесійнымі і абсалютнымі каштоўнымі камянямі для працы. Я рэкамендую ўсім, хто шукае крэдыт, звяртацца. Lfdsloans@outlook.com.WhatsApp ... +19893943740.

    ОтветитьУдалить