воскресенье, 15 октября 2017 г.

Да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа (сцэнар)

“Слаўныя сыны Беларусі” (сцэнар)
I кожны, прамовiўшы – Колас Якуб,
Адразу ж прыпомнiць: Янка Купала.

                                               Тэрэнь Масэнка

Цiха гучыць мелодыя песнi “ Спадчына ”
1 – шы чытач. I народ свята захоўвае
Ў сваiм сэрцы памяць
Аб лепшым сваiм сыне, якi
Прайшоў разам з iм слаўны
Шлях барацьбы ў iмя лепшых
Чалавечных iдэалаў .
Якуб Колас пра Янку Купалу.
2 – гi чытач. Жывi, мiлы Колас,
Многа летаў, зiмаў
З ясным сонцам побач
На зямлi радзiмай.
Янка Купала пра Якуба Коласа.
    Першы вядучы. Iмклiва бягуць гады. Але колькi б часу нi прайшло, заўсёды будуць жыць у памяцi людзей Купала i Колас – выдатныя народныя паэты, без якiх немагчыма ўявiць сабе беларускую лiтаратуру.
    Другi вядучы. Яны пранеслi праз усё жыццё высокiя iдэалы гуманiзму, дабра i справядлiвасцi, аддалi народу свой талент, сваю душу i сэрца. Iх iмёны вымаўляюцца заўсёды разам. Iх псеўданiмы – з народнага жыцця i фальклору.
    Першы вядучы. Наша лiтаратура – наш гонар. Тая галiна духоўнай дзейнасцi, у якой беларусы найбольш ярка праявiлi сябе як нацыя. Купала i Колас раскрылi працоўнага чалавека, паказалi яго характар, выказалі думы i спадзяваннi, адвечную прагу “людзьмi звацца”.
    Другi вядучы. Яны нарадзiлiся ў адзiн год. I мэту выбралi для сябе адну. I ўсё жыццё аддана служылі ёй. Можа, па-гэтаму яны вельмi блiзкiя па сваiх эстэтычных поглядах, грамадскiх iдэалах.
    Першы вядучы. Але ж Купала i Колас вельмi розныя па творчай манеры, у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар.
    Другi вядучы. Купалу мы ведаем як паэта i драматурга, аўтара цудоўных п’ес “Паўлiнка”, “Раскiданае гняздо”. Паэт ён лiрычна-ўзнёслы i рамантычны, парывiсты, эмацыянальны, драматычны па прыродзе свайго таленту. Яго паэзiя востраканфлiктная.
    Першы вядучы. Янка Купала – непаўторны талент, у якiм увасабляецца сiла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць, яго мудрая фiласофiя. Купалава творчасць – цудоўна непаўторнае люстра, у якiм праўдзiва, ярка, хвалююча, адбiлася шматграннасць жыцця i барацьбы беларускага народа за сваю гiсторыю, за чалавечыя правы.
      Другi вядучы.  Пiсаць аб народзе, па-народнаму і для народа – такі дэвiз Купалы на ўсiх этапах творчасцi. Здаецца, i ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калi разгортваеш яго кнiгу i пачынаеш чытаць – адкрываеш для сябе штосьцi новае, нязведанае.
    Першы вядучы. Друг i паплечнiк Янкi Купалы – Якуб Колас – паэт, празаiк, драматург, крытык, дзiцячы пiсьменнiк. Неацэнная роля Коласа як заснавальнiка рэалiстычнай прозы. Ён выдатны майстра апавядання, аўтар празрыстых па мове i стылю аповесцей. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Як пiсьменнiк-педагог, настаўнiк па прафесii, ён шмат зрабiў у галiне педагагiчнай лiтаратуры.
       Другi вядучы. Кнiгi Якуба Коласа – удумлiвы летапiс настрояў i iмкненняў людзей, гiстарычных падзей.
    Першы вядучы. Яны напiсаны рукой назiральнага i мудрага сучаснiка, якi заўсёды дбаў аб захаваннi праўды жыцця аднаго чалавека i праўды жыцця народа. Аповесцi, апавяданнi, паэмы, вершы, казкi, п’есы, публiцыстычныя i лiтаратурна-крытычныя артыкулы пiсьменнiка ўзбагачаюць нас вопытам i ведамi ўважлiвага даследчыка чалавечай душы, натхнёнага песняра роднай прыроды, гарачага патрыёта. Яны вучаць шанаваць i берагчы родную зямлю, родную мову, родную культуру.
        Другi вядучы. Якуб Колас больш эпiчны, больш зямны, чым Купала. Ён-выдатны апавядальнiк, вельмi назiральны, уважлiвы да адценняў думкi, да пачуццяў героя, знаўца самых разнастайных прыёмаў i спосабаў раскрыцця яго ўнутранага свету. Пiсьменнiк бачыў жыццё ў яго няспынным руху, заўсёды ў дарозе, у творчым пошуку.
Жыццё ж так казачна-iмклiва,
Паспець за iм так цяжка мне,
Каб на шырокiм палатне
Нарысаваць яго завiвы,
Адбiць i хвалi пералівы
На самай страшнай вышыне.
    Першы вядучы. Якуб Колас быў бы вялiкiм паэтам, калi б стварыў толькi адну “Новую зямлю”, якую называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця.
    Другi вядучы. Паэтычна натхнёная купалаўская песня ўпершыню прагучала ў 1905 г. У прагрэсiўнай мiнскай газеце “Северо-Западный край” быў апублiкаваны верш “Мужык”.
    Першы вядучы. Дэбют Якуба Коласа адбыўся ў 1906 г. У газеце “Наша доля” быў надрукаваны “Наш родны край”. Так два волаты беларускага мастацкага слова “адкрылi” на ўвесь свет беларускi народ.
   Другi вядучы. Пра жыццё i творчасць Я. Купалы i Я. Коласа напiсана нямала навуковых даследаванняў артыкулаў, кнiг. Вобразы славутых беларусiх песняроў хвалююць празаiкаў i драматургаў. Але першынство тут належыць паэзii.
   Першы вядучы. Многiя нашы паэты лiчаць сябе вучнямi Янкi Купалы i Якуба Коласа, выказваюць удзячнасць за песнi, што натхнiлi iх, за дапамогу.
1 – шы чытач. Мы з iмi выходзiлi заўжды ў дарогу,
А як акрыляла нас iхняе слова,
Што сказана простаю,
Матчынай мовай,
Мы з вамi адолелi буры i хвалi
Купала i Колас, вы нас гадавалi!
(П. Броўка. Купала i Колас)
2 – гi чытач. Ты для патомкаў у жыццi
Вялiкiх спраў зрабiў нямала.
Жывым табе ў вякi iсцi
З сваiм народам, наш Купала…
(А.Астрэйка)
3-цi чытач. Два каласы – дзве праўдзiвыя песнi!
Поплеч, як сёстры, iдуць у свет…
Колькi вы радасцi людзям прынеслi,
Колас жытнёвы i Колас – паэт!
(Р.Тармола)
4 – ты чытач. Твой сад густы, а ён расцвiў, высокi,
Там шум паэм, дзiвосных песень сказ…
Я пiў не раз iскрыстыя iх сокi,
З крынiц тваiх напiўся я не раз
Хай сад квiтнее ў радаснай краiне,
Ягоны шум прасторамi звiнiць…
I доўга будзеш ты пад небам сiнiм
Iсцi, спяваць, паэт, i жыць, i жыць!
(П.Броўка пра Я.Коласа)

5 – ты чытач. Проста i шчыра спяваў ён заўсёды,
Людзям у сэрцы песня запала –
Навекi зраднiўся з песняй народа
Сам творца песень – Янка Купала.
(А.Пракоф’еў)
6 – ты чытач. Шмат слоў гарачых я ў душы знайду,
Каб прывiтаць цябе, любiмы Колас…
Радзiма несла гора i бяду,
Калi над ёю прагучаў твой голас.
Цяпер з нас кожны – волi уладар.
Сям’ёй прыйшлi мы прывiтаць паэта,
Якога песнi – дзiўны сэрца дар –
Лунаюць вольна над шырокiм светам.
Вiтаем словам радасным таго,
Чыё iмя Радзiма ўшанавала, -
Сяўца, што сеяў праўду з году ў год,
Каб век яна квiтнела-расцвiтала.
(К.Буйло)
  Другi вядучы. Прыцягваюць увагу i ўзаемапрысвячэннi, поўныя шчырай сяброўскай любовi.
  Упершыню Я. Купала i Я. Колас сустрэлiся летам 1912 г. Гэта адбылося на хутары Смольня, ваколiцы вёскi Мiкалаеўшчына, цяперашняга Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi.
  Першы вядучы. Якуб Колас пiсаў у 1945 г.: “Янка Купала! Два словы, простыя беларускiя словы, а колькi выклiкаюць яны ў нашых пачуццях, уяўленнях успамiнаў, перажыванняў, звязаных з творчасцю, з яркiм вобразам вялiкага паэта! У познюю восень 1907 года я жыў у Вiльнi i працаваў у рэдакцыi газеты “Наша нiва”. Сярод вершаў, карэспандэнцый i пiсьмаў, дасланых рознымi аўтарамi, трапiўся аднойчы i верш Я. Купалы. Пад вершам стаяў подпiс “Янук Купала”. Гэта iмя i было найпершым лiтаратурным знаёмствам з Я. Купалам”.
  Другi вядучы. Янка Купала знаходзiў цёплыя, сардэчныя словы, каб выказаць захапленне светлым талентам Коласа, альбо ўзнавiць першую сустрэчу ў сялянскай хаце над Нёманам, сустрэчу, якая паклала пачатак iх шчырай дружбе:
Ты помнiш, помнiш, Колас мiлы, Як я к табе iшоў у госцi
  Першы вядучы. Нашых народных песняроў славяць паэты на розных мовах свету.
7 – мы чытач. Мiж вулiц ташкенцкiх,
шырокiх i вузкiх,
Адной даў iмя i пясняр беларускi.
Прайдзi па зялёнай алеi, якую
Узбекi-браты прысвяцiлi Якубу!
(Сцяпан Лiхадзiеўскi, Узбекiстан)
8 – мы чытач. Прымi маю падзяку, шчодры лёс
Што ты прывёў мяне з канца Еўропы
У гэты засень нiцых вербалоз
З настоем агурочнiку i кропу,
Што тут, над цiхай Вязынкай- ракой
Нiбы яго дыханне чуўшы зблiзку,
Я скалыхнуў удзячнаю рукой,
Далёкi пiлiгрым, яго калыску.
(Уолтэр Мэй)
9-ты чытач. Хто быў цяплом вачэй яго сагрэты,
Той не забудзе іхняй цеплыні;
Ён вораг быў няпраўды і маны,
Ён рыцар быў высакароднай мэты.
Ён мовы беларускае алмаз
Граніў замілавана і рупліва,
Братам-народам паказаўшы дзіва,
Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас.
Ён навучыў нас шанаваць глыбока
Святыню працавітае рукі, -
І ўвайшоў наш Янка ў вякі,
Як вобраз Беларусі яснавокай.
(Максім Рыльскі, Украіна)
  Першы вядучы. Высока цанілі творчасць беларускіх песняроў і нашы знакамітыя касманаўты Петр Клімук і Уладзімір Кавалёнак. Яны гаварылі, што купалаўскія словы не раз успаміналіся ім у касмічных прасторах:
“Мой мілы таварыш, мой лётчык, вазьмі ты з сабою мяне…
Другi вядучы. Прызнаннем сусветнага значэння беларускай літаратуры з’яўляецца і той факт, што помнік аднаму з самых нацыянальных нашых паэтаў – Янку Купалу – устаноўлены побач з помнікамі Пушкіну і Шаўчэнку  ў парку пад Нью-Йоркам.
Першы вядучы. Янка Купала і Якуб Колас вечна будуць жыць у сэрцы нарадзіўшага іх народа.
Другі вядучы. Жыве і будзе жыць сонечная песня Купалы і Коласа.
Гучыць песня “Мой родны кут…”

Комментариев нет:

Отправить комментарий