вторник, 4 декабря 2018 г.

Сустрэча з ветэранамі

Услед юбілею
Сустрэча з ветэранамі
Колькі памятаюць сябе людзі, быў сярод іх Настаўнік. Быў, ёсць і будзе, пакуль свеціць сонца. Лёс кожнага чалавека  на зямлі бывае ў яго руках.

Жыццё ў педагагічнай прафесіі - гэта нястомная праца душы. Праца, поўная трывог і хваляванняў, радасцяў і смуткаў, мэты і пошукаў - гэта вечнае выпрабаванне на мудрасць і цярпенне, прафесійнае майстэрства і чалавечую незвычайнасць.
Прайшло 50 гадоў з тых часоў, як ва ўрошычшы Красічын было адкрыта СПТВ-43 – сённяшні Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Сёлета на цырымоніі ўрачыстага святкавання “залатога” юбілею ліцэя прайшла незабыўная сустрэча з ветэранамі нашай навучальнай установы.
Былыя калегі і навучэнцы разумеюць, што поспехі нашага ліцэя сталі магчымымі толькі дзякуючы той аснове, якую ў свой час заклалі нашы ветэраны педагагічнай працы. Гэта Брынчук А.П., Гетман С.І., Казак Г.М., Чуйко Т.А., Бычыла У.У., Власавец Н.В., Пачуйка І.Д., Гапоненка Л.А. і інш.
Ветэран педагагічнай працы - гэта чалавек, які прысвяціў сябе цалкам выхаванню і навучанню падлеткаў. Аддаўшы дзецям сваё працоўнае жыццё і даволі часта здароўе, гэтыя людзі ганарацца сваімі выпускнікамі, глыбока перажываюць іх радасці і няўдачы. І праз шмат гадоў гатовыя прыйсці на дапамогу сваім выхаванцам.
Стала добрай традыцыяй у навучальнай установе запрашаць нашых ветэранаў на значныя падзеі ў ліцэйскім жыцці, такія як "Дзень ведаў", "Апошні званок", "Выхаваўчая гадзіна».
Так, у рамках святкавання 50-годдзя ўстановы адукацыі былі праведзены сустрэчы навуэчнцаў з ветэранамі ліцэя: былым дырэктарам Гапоненка Л.А. і выкладчыкамі Гетман М.І. і Казак Г.М.
 Пастаянныя сустрэчы з ветэранамі педагагічнай працы спрыяюць выхаванню павагі да старэйшага пакалення, вучаць клапаціцца пра тых, хто побач. А самае галоўнае - ні адна кніга не заменіць жывых зносін і цікавых апавяданняў з вуснаў саміх ветэранаў. Таму мы павінны шанаваць нашых дарагіх гасцей, якія трымаюцца і жывуць, нягледзячы на ўсе нягоды, на вачах у якіх заўсёды шчырая ўсмешка.  Мы схіляемся перад імі і гаворым ім дзякуй за іх мужнасць і асабісты прыклад, за тое, што адгукаюцца на нашы просьбы і прыходзяць да нас на сустрэчу з нашымі навучэнцамі.

Сёння мы рады, што падчас гэтых мерапрыемстваў нашы дарагія ветэраны зноў акунуліся ў атмасферу ліцэя, адчулі сябе маладымі, патрэбнымі, энергічнымі. Дай Бог Вам здароўя, аптымізму, душэўных сіл і доўгіх шчаслівых гадоў! 

Комментариев нет:

Отправить комментарий