Хутка 1 красавіка, Дзень гумару. У гэты дзень кожны з
нас праходзіць тэст на жыццялюбства, кемлівасць і вынаходлівасць. Беларускі
народ адметны тым, што не губляе гумару і жыццястойкасці ні ў якай
сітуацыі.
Адкуль пайшло гэтае свята, вызначыць немагчыма. У
сярэднявечча Новы год адзначаўся не 1 студзеня, а ў канцы сакавіка, пакуль
французскі кароль Карл Дзявяты не рэфармаваў каляндар. Таму Навагодні тыдзень
пачынаўся 25 сакавіка і заканчваўся 1 красавіка. У тыя часы ў навагоднія святы
прынята было весяліцца. Але нягледзячы на змены ў календары, некаторыя людзі
працягвалі святкаваць па старым стылі. Іншыя смяяліся з іх і дарылі ім
блазанскія падарункі, называючы красавіцкімі дурнямі. Так і ўзнікла свята Дзень
смеху.
Комментариев нет:
Отправить комментарий