воскресенье, 29 апреля 2018 г.
Пагранічнікі – гэта не проста служба, пагранічнікі – гэта лёс!
20 красавіка 2018 года ў Інстытуце пагранічнай службы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор, прысвечаны 100-годдзю пагранічнай службы. Навучэнка нашага ліцэя Сагановіч Наталля (кіраўнік Факадзей Таццяна Сямёнаўна) атрымала Дыплом III ступені за лепшы паэтычны твор.
воскресенье, 1 апреля 2018 г.
Народныя павер'і на Вербніцу
Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)
У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі
галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё
дзетак, і прыгаворвалі:
Не я б’ю, вярба б’е,
За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здароў, як вада,
А расці, як вярба!
Будзь здароў на ўвесь год! Вербніца
Вербная нядзеля. У народзе лічылася, што
асвечаная вярба валодае гаючымі ўласцівасцямі, ахоўвае ад нячыстай сілы.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)